Яшчэ адну рэчыцкую настаўніцу будуць судзіць за «экстрэмізм»

13 студзеня ў судзе Рэчыцкага раёна прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы Вікторыі Касцюхінай. Яе абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Працэс будзе весці суддзя Вольга Фядосава, піша «Гомельская вясна».

09.01.2025 / 16:56

Пра палітычны пераслед настаўніцы паведаміў рэчыцкі праўладны тэлеграм-канал. Паводле яго, жанчыну пераследуюць за тое, што яна «ў сціплым чаціку ў вайберы на 11 чалавек сярод сваіх калег і сябровак лаяла «крывавы рэжым», дабротамі якога яна не цуралася карыстацца».

Акрамя таго, яе абвінавацілі ў тым, што на выбарах 2020 года настаўніца галасавала за Святлану Ціханоўскую.

Адзін суд над Касцюхінай ужо адбыўся і ёй далі штраф — пасля гэтага яе звольнілі з працы ў раённай гімназіі.

Папулярную беларускую блогерку будуць судзіць за «распальванне варожасці»

Палітвязня Сяргея Франчука зноў будуць судзіць

Піянера беларускага інтэрнэту Уладзіміра «Elefant» Неўмяржыцкага судзяць за згвалтаванне дзіцяці

57-гадовую экс-работніцу Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Nashaniva.com