Папулярную беларускую блогерку будуць судзіць за «распальванне варожасці»
17 студзеня ў Гомельскім абласным судзе пачынаецца судовы працэс у дачыненні да Вікторыі Гусаравай. Ей інкрымінаваная ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці). Справу будзе разглядаць суддзя Алеся Осіпава, піша «Вясна».
Вікторыя Гусарава — даволі папулярная беларуская блогерка «gusarev_ka», яна мае больш за 32 тысячы падпісантаў у Instagram і больш за 17 тысяч — у TikTok.
Апошнія допісы дзяўчыны датаваныя вераснем — пад імі людзі пішуць, што яна знаходзіцца ў СІЗА.
Каментары