У Мінску закрываюцца фірмовыя крамы Columbia
Усе тры крамы Columbia ў беларускай сталіцы будуць зачыненыя ў найбліжэйшы час пасля распродажу рэшткаў прадукцыі. Пра гэта расказалі выданню Office Life у адной з гандлёвых пунктаў брэнда.
09.01.2025 / 19:25
Фота: Яндэкс-Карты
Да гэтага часу ў Мінску працавалі тры крамы гэтага брэнда — у ГЦ «Скала» на вул. Пятра Глебкі, 5, у ГЦ «Замак» на праспекце Пераможцаў, 65 і ў ГЦ Green City на Прытыцкага, 156.
Як высветліў Office Life, да 13 студзеня кліенты, у якіх ёсць карты лаяльнасці сеткі крам, змогуць набыць у любой з гэтых трох любое адзенне са зніжкай у 40%. Магчыма, гэты тэрмін падоўжаць да канца студзеня.
Не выключана, што пазней пры распродажы рэшткаў прадукцыі зніжкі распаўсюдзяць на ўсіх купцоў.
Дагэтуль гэтыя крамы прадавалі адзенне і аксэсуары для актыўнага адпачынку амерыканскай кампаніі Columbia Sportswear Company. Прадукцыя гэтага брэнда таксама прадстаўленая ў Беларусі ў іншых гандлёвых сетках, напрыклад, у «Спортмайстары».
У 2024 годзе ў Беларусі закрылася сетка дзіцячага адзення «Буслік», асноўным акцыянерам і пастаўшчыком якой была польская кампанія. Восенню мінулага года ў Менску таксама спынілі працу крамы польскага абутку Wojas.
Вядомы беларускі рытэйлер зачыніў усе крамы ў Расіі
Гандлёвы дом «На Нямізе» чакаюць змены
У Беларусі цішком зачынілася прадстаўніцтва Johnson&Johnson
У Мінску адкрылася першая крама, якая прыходзіць на змену «Бусліку»