Невядома, як рашэнне аб закрыцці прадстаўніцтва адаб'ецца на пастаўках прадукцыі Johnson & Johnson у Беларусь.
У мінулым месяцы ў Беларусі зачынілася прадстаўніцтва аднаго з сусветных лідараў па выпуску санітарна-гігіенічнай, лекавай і медыцынскай прадукцыі — амерыканскага холдынгу Johnson&Johnson, піша PlanB.
Афіцыйных заяў з гэтай нагоды зроблена не было. Таму пакуль невядома, як рашэнне аб закрыцці прадстаўніцтва адаб'ецца на пастаўках прадукцыі Johnson&Johnson у Беларусь.
Эксперты лічаць, што, хутчэй за ўсё, закрыццё офіса Johnson&Johnson у Беларусі з'яўляецца часткай структурнай рэарганізацыі. Холдынг з недружалюбнай краіны, верагодна, хаця і скараціць асартымент, працягне дзейнасць на рынку «па гуманітарных меркаваннях», як гэта часта тлумачаць у падобных выпадках.
Аднак магчыма і тое, што гэтыя аргументы для кіраўніцтва і акцыянераў Johnson&Johnson перастануць быць пераканаўчымі. Гэта ўжо адбылося з кіраўнікамі больш чым двух дзясяткаў замежных кампаній, якія пакінулі Беларусь у 2024 годзе. У параўнанні з 2023 годам гэты працэс прыкметна паскорыўся і закрануў шмат вядомых брэндаў, якія на першым этапе занялі вычакальную пазіцыю.
Каментары