На першых сёлетніх таргах Sotheby's будуць прадаваць карціну Шагала

Першыя таргі аўкцыённы дом Sotheby's правядзе 18 студзеня ў Сінгапуры. Прэміум-лотам аўкцыёну стане карціна Марка Шагала «Танцы вакол труны» (La danse autour de la corbeille).

10.01.2025 / 17:16

Мастак напісаў карціну ў 1975 годзе і падарыў сваёй апошняй жонцы — Валянціне Бродскай. Пра гэта сведчыць надпіс на адваротным баку карціны «Дорогой Ваве в день нашей свадьбы. С любовью, Марк».

Сапраўднасць працы пацверджаная Камітэтам Шагала.

Твор у жанчыны набыла галерэя Вайнштэйна з Сан-Францыска, пасля карціна перайшла калекцыянеру з Сан-Дыега. Цікава, што галерэя зноў выкупіла ў яго гэтую працу і цяпер спрабуе прадаць яе на аўкцыёне.

Карціну ацанілі амаль у 2 мільёны долараў.

Былы юрыст штаба Бабарыкі купіў на аўкцыёне працу Марка Шагала

Папа Францішак наведаў у Рыме выставу Шагала, які прадстаўлены на ёй як беларускі мастак

«Калі б Лукашэнка ўзняў пытанне перад Пуціным, мог бы вярнуцца нават Крыж Еўфрасінні». Мацукевіч — пра вяртанне культурных каштоўнасцяў

Якая з карцін Марка Шагала стала самай дарагой на апошнім аўкцыёне Christie’s

У Лондане прададуць дзясяткі работ Марка Шагала

Nashaniva.com