Культура

Якая з карцін Марка Шагала стала самай дарагой на апошнім аўкцыёне Christie’s

У рамках серыі лонданскіх аўкцыёнаў Christie's з 9 па 22 кастрычніка прайшлі чарговыя анлайн-таргі, прысвечаныя працам Марка Шагала са збору яго спадчыннікаў.

Марк Шагал, «Святое сямейства ў чырвоным і каза ў зялёным», 1950.

Твор Марка Шагала «Святое сямейства ў чырвоным і каза ў зялёным» (1950) быў прададзены на апошніх анлайн-таргах, прысвечаных работам мастака на аўкцыёне Christie’s, за 163 800 еўра. Першапачатковы кошт малюнка на паперы складаў €18 000—28 000. Усяго на апошнім распродажы твораў жывапісца пад тэматычнай назвай «Між небам і зямлёй» былі рэалізаваныя 72 работы з калекцыі яго спадчыннікаў, піша Reformby.org.

Планавалася, што найбольшую цікавасць пакупнікоў выклікае гуаш мастака «Анёл з чырвонымі крыламі ў жоўтым небе», створаная ў 1979 годзе: лот ацэньваўся ў €38 000—55 000, а па выніку быў прададзены за 138 тысяч еўра.

Але за «Святое сямейства ў чырвоным і каза ў зялёным» разыгралася большая барацьба, вынікам якой стала павелічэнне першапачатковага кошту работы, выкананай у змешанай тэхніцы, амаль у шэсць разоў.

Марк Шагал, «Анёл з чырвонымі крыламі ў жоўтым небе», 1979.

У топ-3 найбольш дарагіх твораў у гэтыя таргі трапіў і малюнак «Успаміны пра вясну», напісаны прыблізна ў 1983 годзе. Першапачаткова работа ацэньвалася ў €38 000—55 000, а была рэалізавана за 119 700 еўра.

Марк Шагал, «Успаміны пра вясну», 1983.

Кошт многіх твораў Марка Шагала па выніках кастрычніцкага распродажу павялічыўся ў 2-7 разоў. На анлайн таргах былі прадстаўленыя пераважна работы мастака на паперы.

Каментары

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць24

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Усе навіны →
Усе навіны

Стары будынак вінакурні ў Віцебску купіў расійскі інвестар. Да гэтага было 12 няўдалых спроб

Як выглядае помнік на магіле Андрэя Зельцара ФОТА8

Высакахуткасную чыгуначную магістраль Масква — Мінск ужо часткова спраектавалі4

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі11

Падобна, што ў Оршы сёлета «адмянілі» ўгодкі Уладзіміра Караткевіча1

Новым міністрам унутраных спраў Літвы можа стаць чалавек, які валодае беларускай мовай22

«НАТА наўмысна пастаўляла Украіне кроў, заражаную ВІЧ і гепатытам». Хто пусціў гэтую дэзу?1

Андрэй Пачобут застаецца ў памяшканні камернага тыпу Наваполацкай калоніі1

У Беларусь зноў прыедзе Пуцін8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць24

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Галоўнае
Усе навіны →