«Такога вязня няма». Цяжкахворага палітвязня катуюць у калоніі пад Віцебскам
«Нашай Ніве» стала вядома, што цяжкахворага палітвязня Дзяніса Сальмановіча два месяцы не выпускаюць з ШІЗА. Маці Сальмановіча кажуць, што «такога вязня няма».
13.01.2025 / 18:12
Дзяніс Сальмановіч. Фота: spring96.org
У верасні 2022-га Сальмановічу прысудзілі 10 гадоў зняволення. Іх 33-гадовы мужчына адбывае ў калоніі №3, што ў пасёлку Віцьба.
Як расказала Галіна, маці палітвязня, Дзяніс і раней неаднойчы трапляў у ШІЗА, але яго тэрмін там ніколі не перавышаў 14 сутак. Цяпер жа мужчыну трымаюць у ШІЗА ўжо два месяцы, і ў яго маці ёсць інфармацыя, што ў бліжэйшы час выпускаць палітвязня не збіраюцца.
Пры гэтым Дзяніс мае цяжкія хранічныя хваробы. Нядаўна яму выдалілі жоўцевы пухір, таксама ў яго вялікія праблемы з ныркамі.
Галіна званіла ў калонію, каб спытаць пра сына, але ёй адказалі, што «такога вязня няма».
«У мяне больш няма сіл. Я хачу крычаць, каб кіраўніцтва калоніі спыніла катаванні над нашымі сваякамі!» — кажа маці палітвязня.
Былы афіцэр абяцаў хлопцам у калоніі, што вызваліць іх. Але новая рэальнасць Беларусі яго шакавала
«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка