Будаўнічую амністыю прадоўжылі на 3 гады

Аляксандр Лукашэнка 13 студзеня падпісаў указ, якім на 3 гады працягваецца спрошчаны парадак прыёмкі ў эксплуатацыю аднакватэрных жылых дамоў і нежылых пабудоў, збудаваных грамадзянамі без дазволаў і праектнай дакументацыі (за выключэннем размешчаных у Мінску).

13.01.2025 / 17:53

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Realt.by

Заявы аб прыёмцы ў эксплуатацыю такіх пабудоў могуць быць пададзеныя грамадзянамі да 1 студзеня 2028 года. Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам даецца права прымаць у эксплуатацыю названыя аб'екты, пры гэтым яны не будуць прызнавацца самавольнымі.

Указ дазволіць узаконіць самавольныя пабудовы, узведзеныя грамадзянамі на зямельных участках, атрыманых імі да 1 верасня 2022 года.

Адпаведныя змены ўнесеныя ва ўказ ад 25 ліпеня 2022 года №253 «Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва».

З аўкцыёну хочуць прадаць будынак гатэля каля мінскага стадыёна «Дынама»

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш

Мінчук выбраў сабе кватэру і прыйшоў прасіць у Мінгарвыканкам

Nashaniva.com