У Расіі заявілі пра захоп украінскага радовішча літыю
Армія РФ узяла пад кантроль літыевыя радовішчы недалёка ад пасёлка Шаўчэнка ў Данецкай вобласці Украіны, аб захопе якога Мінабароны дала справаздачу двума днямі раней. Пра гэта заявіў кіраўнік самаабвешчанай «ДНР» Дзяніс Пушылін, піша The Moscow Times.
13.01.2025 / 19:02
Літый. Фота ілюстрацыйнае
«Российская газета» ацэньвала запасы літыевых руд у ваколіцах пасёлка Шаўчэнка ў 13,8 млн тон. «На гэты момант гэта ўсё цяпер знаходзіцца пад кантролем РФ», — сказаў Пушылін.
Акрамя імаверна захопленага, ва Украіне разведаныя яшчэ тры радовішчы літыю. Два з іх размешчаныя ў Кіраваградскай вобласці (Полахаўскае радовішча), яшчэ адно — у Запарожскай вобласці (Крутая Балка).
Паводле даных экс-кіраўніка Дзяржаўнай службы геалогіі і нетраў Украіны Рамана Апімаха, у краіне сканцэнтраваная траціна разведаных у Еўропе, або 1% ад сусветных запасаў літыю, які выкарыстоўваецца для вытворчасці мікрачыпаў, электрапрыбораў і акумулятараў.
У чэрвені 2023 года першая віцэ-прэм'ерка — міністарка эканомікі Украіны Юлія Свірыдзенка адзначала, што ў краіне маюцца адныя з самых вялікіх запасаў літыю ў Еўропе, але для яго здабычы неабходна прыцягнуць інвестараў.
Расія моцна залежыць ад імпарту крытычна важных відаў сыравіны, уключаючы літый. Ацэнкі яе Падліковай палаты сведчаць пра тое, што перад пачаткам вайны ва Украіне за кошт замежных закупак пакрываліся 100% патрэбаў расійскай эканомікі ў тытане, хроме, марганцы, літыі, ёдзе і амаль 90% попыту на цырконій.
Расія спрабуе дэстабілізаваць Нігерыю. Упадзе яна — упадзе ўся Заходняя Афрыка
У Афрыцы можа выбухнуць яшчэ адна вялікая вайна. І вагнераўцы круцяцца побач
Індыя пачала паляваць на «крытычна важныя мінералы» за мяжой. Пошук завёў і ў Беларусь
Вялізнае радовішча фасфатаў у Нарвегіі можа цалкам змяніць індустрыю электрамабіляў
Трымаеце ноўтбук увесь час падключаным? Гэта кепска для яго