Індыя пачала паляваць на «крытычна важныя мінералы» за мяжой. Пошук завёў і ў Беларусь
Як паведамляе буйны індыйскі канал Zee Business, краіна пачала актыўна шукаць магчымасці здабываць «жыццёва важныя для сваёй эканомікі рэсурсы» за мяжой і нядаўна адправіла дэлегацыі ў некалькі краін. Сярод іх аказалася Беларусь.
Па інфармацыі тэлеканала Zee Business, індыйскія дэлегацыі з удзелам прадстаўнікоў прамысловых гігантаў Hindustan Aluminium Corporation Limited і Adani Enterprises Limited нядаўна наведалі Чылі, Беларусь, Аргенціну і Аўстралію.
«Галоўная мэта такіх наведванняў — забяспечыць за мяжой здабычу жыццёва важных мінералаў, якія маюць вырашальнае значэнне для прамысловага росту Індыі», — адзначае канал.
Zee Business дадае, што намаганні Індыі выкліканы прамысловай экспансіяй Кітая ў Тыбеце (высакагорная аўтаномная вобласць у складзе Кітая, якая мяжуе з Індыяй і мае велічэзныя сховішчы розных рэсурсаў) і за мяжой, што таксама штурхае Індыю на гонку.
Напрыклад, у Чылі індыйская дэлегацыя шукае магчымасці здабываць літый і медзь. Наконт індыйскіх справаў у Беларусі канал падрабязнасцяў не прывёў.
Характэрна, што яшчэ нядаўна, паводле афіцыйнай індыйскай статыстыкі, краіна цалкам адмовілася ад беларускага калію на карыць расійскага. Акрамя таго, удвая зменшыліся даходы Беларусі і ад экспарту калію ў Кітай.
Каментары