Літоўскія памежнікі знялі, як з Беларусі ў Літву перабегла ваўчыная зграя ВІДЭА
Памежнікі Кабяльскай заставы на мяжы Літвы з Беларуссю зафіксавалі, як у ноч з суботы на нядзелю праз балота з Беларусі ў Літву перабегла зграя з дзевяці ваўкоў, піша Delfi.lt.
14.01.2025 / 19:19
Скрыншот з відэа
Пераход ваўкамі мяжы зафіксавала сістэма відэаманіторынгу.
У гэтым месцы літоўцы не будавалі фізічнага бар'еру з-за балоцістага грунту. Таму за сітуацыяй тут сочаць з дапамогай відэакамер і іншых сістэм аховы мяжы. У поле зроку відэакамер трапляюць не толькі нелегальныя мігранты, але і жывёлы.
Пра з'яўленне ваўкоў памежнікі адразу ж інфармавалі мясцовых паляўнічых.
Разборкі на Шчучыншчыне. Як кот Васіль прагнаў з агарода лісу ВІДЭА
Вёску ў Брагінскім раёне тэрарызаваў воўк
Падрабязнасці здарэння ў Хойніках, дзе воўк напаў на вартаўніка і міліцыянтаў
У Хойніцкім раёне воўк напаў на вартаўніка, а потым на міліцыянераў, якія прыехалі на выклік