Увечары 20 снежня ў Брагінскі РАУС паступіла паведамленне, што ў вёсцы Гдзень па падворках бегае воўк. Людзі зачыніліся ў доме і чакалі дапамогі.
Пасля атрымання паведамлення ў Гдзень паехаў мясцовы ўчастковы, туды ж накіравалі сфармаваную аператыўна-дзяжурнай службай групу.
Агрэсіўная жывёліна, як паведамляецца, кінулася на міліцыянераў, і тыя яе застрэлілі.
З людзей у выніку гэтага інцыдэнту ніхто ў выніку не пацярпеў, але воўк паспеў загрызці двух сабак.
У канцы лістапада падобны інцыдэнт адбыўся ў суседнім Хойніцкім раёне, воўк там аказаўся хворым на шаленства. Пра стан здароўя жывёліны, якая прыйшла ў вёску Гдзень, пакуль афіцыйна не паведамлялася.
Каментары
Ва ўмовах Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, канешне, калі там, згодна з планамі новага кіраўніцтва, не разбалансавалі сфармаваную за 38 гадоў экасістэму платнымі паляваннямі, ваўку зараз павінна хапаць натуральнай ягонай ежы ў лесе, тым больш, надвор'е спрыяе яе здабычы.