У Магілёўскай вобласці дзяржаўныя СМІ аднамомантна выдалілі інфармацыю пра перадвыбарчую падзею

Праваабаронцы з Mayday.team заўважылі, што з сайтаў дзяржаўных раённых і нават абласных газет былі ўзгоднена выдаленыя раней апублікаваныя матэрыялы пра трэнінгі для сябраў участковых выбарчых камісій.

14.01.2025 / 19:58

Гэта зрабілі, як мінімум, абласны холдынг «Магілёўскія ведамасці», а таксама раённыя выданні ў Чавусах, Крычаве, Быхаве, Краснаполлі, Дрыбіне і Шклове. У кэшы Google інфармацыя пра публікацыі засталася, але на саміх сайтах яны недаступныя.

Таксама інфармацыя была выдаленая з сайта Чавускага райвыканкама, а вось Быхаўскі райвыканкам пакінуў інфармацыю, але без фатаграфій.

Верагодна, менавіта фатаграфіі сябраў участковых выбарчых камісій сталі падставай для аднамомантавага і масавага выдалення матэрыялаў.

Пры гэтым цікава, што раней менавіта з Магілёўскай вобласці пачаўся і ці не найбольш актыўна прайшоў арганізаваны прапагандыстамі флэшмоб, падчас якога нібыта засакрэчаныя члены выбарчай камісіі запісвалі кароткімі ролікі са своеасаблівым палітычным «камінг-аўтам» і сцвярджэннем, што сяброўствам у камісіі яны нават ганарацца. 

«Я член выбарчай камісіі і гэтым ганаруся». Лукашысты ладзяць новы флэшмоб

Не паспела краіна адысці ад акцыі «Надо!», як пачаўся новы рэспубліканскі флэшмоб «Пад сцягам краіны»

У Брэсце чыноўнікі паспрабавалі перабіць рэкорд БРСМ па колькасці дзяржсцягоў на квадратны метр ВІДЭА

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Улады Беларусі запусцілі флэшмоб: работнікаў і вайскоўцаў змушаюць прасіць Лукашэнку балатавацца на 7-ы тэрмін ВІДЭА

Nashaniva.com