«Я член выбарчай камісіі і гэтым ганаруся». Лукашысты ладзяць новы флэшмоб
Выглядае, што праўладныя ідэолагі адчулі асалоду ад дырэктыўнай арганізацыі флэшмобаў, а таму сталі ладзіць іх ледзь не кожны тыдзень. Толькі паспелі адгрымець флэшмобы «Надо!» і «Пад сцягам краіны», як у сеціва пайшла новая хваля аднатыпных праўладных відэа.
Гэтым разам улады вырашылі рассакрэціць частку сваіх людзей, якія перад тым самі некалькі гадоў усімі сіламі засакрэчвалі — членаў выбарчых камісій.
Пасля таго, як у 2020 годзе яскрава праявілася і стала для большасці грамадства цалкам зразумелая сапраўдная роля членаў камісій як фальсіфікатараў народнага волевыяўлення, яны апынуліся ў не вельмі камфортным псіхалагічным стане.
Відаць, прадбачачы тое, што падчас наступных выбарчых кампаній можна рэальна сутыкнуцца з нежаданнем людзей ісці ў камісіі і праўдамі ды няпраўдамі ўхіленнем ад гэтай «місіі», улады прынамсі паабяцалі забяспечыць ім ананімнасць — у адрозненне ад ранейшых часоў, поўныя спісы членаў выбарчых камісій нідзе не публікуюцца. Што, вядома, у пэўнай ступені фікцыя, асабліва для невялікіх населеных пунктаў, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць. Але ўжо трэцюю псеўдаэлектаральную кампанію, якая адбываецца пасля 2020 года, улады паслядоўна такога прынцыпу трымаліся.
Цяпер жа нешта ў іх успрыманні памянялася, і членаў выбарчых камісіі загадана кінуць на амбразуры публічнасці. Сутнасць новага флэшмоба — чалавек з'яўляецца ў кадры і на камеру гаворыць аднолькавую фразу: «Я член выбарчай камісіі і гэтым ганаруся». Цалкам, праўда, не прадстаўляюцца, імя і прозвішча не называюць.
Наколькі шырокі ахоп задуманы ў гэтага флэшмоба — пакуль незразумела. У сеціве пакуль што заўважаныя «прызнальныя» відэа з розных раёнаў Магілёўскай вобласці. З'яўляецца гэтая акцыя абласной ініцыятывай ці яна каардынуецца з Мінска — пакажа найбліжэйшы час.
Не паспела краіна адысці ад акцыі «Надо!», як пачаўся новы рэспубліканскі флэшмоб «Пад сцягам краіны»
Опцыі адмаўчацца ў спартсменаў больш няма. Цяпер не толькі «нада», але і па першым шчаўчку
«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА
На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?
Лукашэнка пра флэшмоб «Надо!»: Эйсмант клялася, што не яна арганізавала, я ёй веру
«Проста сагналі ўсіх на двор і не сказалі навошта». Як здымаюцца ролікі для флэшмобу «Надо»
Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»
Улады Беларусі запусцілі флэшмоб: работнікаў і вайскоўцаў змушаюць прасіць Лукашэнку балатавацца на 7-ы тэрмін ВІДЭА
Каментары