У Віцебску пад колы аўтамабіля трапілі двое сямігадовых
Сёння каля 13:20 27-гадовы кіроўца ВАЗ, рухаючыся па вуліцы генерала Іваноўскага ў напрамку вуліцы Караткевіча, на рэгуляваным пешаходным пераходзе здзейсніў наезд на двух хлопчыкаў 7 і 8 гадоў.
15.01.2025 / 15:48
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца рухаўся на дазвольны сігнал святлафора, дзеці — на забараняльны.
Пацярпелыя дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя.