Прапагандысты зноў пахваліліся разгромленай лаўкай Клінтана ў Курапатах

У гадавіну візіту Біла Клінтана ў Мінск праўладны канал паказаў, як выглядае знакамітая лаўка цяпер.

15.01.2025 / 18:40

Мемарыяльную лаўку ў Курапатах паставілі ў 1994 годзе з нагоды візіту прэзідэнта ЗША Біла Клінтана ў Мінск. Верхняя яе частка была выраблена з каменя, на якім быў выбіты надпіс «Ад народу Злучаных Штатаў Амэрыкі народу Беларусі дзеля памяці».

Лаўку некалькі разоў разбівалі вандалы. Апошні раз здарыўся ў 2019 годзе, пасля чаго вернхнюю частку ўжо не аднаўлялі. Цяпер ад яе засталіся некалькі кавалачкаў, якія ляжаць на зямлі побач з лаўкай.

З нагоды гадавіны візіту Клінтана адзін з праўладных каналаў апублікаваў, як сцвярджаецца, нядаўнія фатаграфіі з Курапатаў. Лаўка ўсё ў тым жа разбураным стане, перад ёй стаіць бутэлька з ужо засохлымі кветкамі. З пастамента тырчаць металічныя шворны.

Пры гэтым на пярэдняй частцы лаўкі зафарбавалі абразлівы надпіс, які невядомыя пакінулі летам 2024 года. Тады прапагандысты адкрыта выхваляліся вандалізмам у Курапатах: размалявалі не толькі лаўку, але і крыжы.

З Лошыцкага яра знік крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

Дыпламаты краін ЕС наведалі Курапаты ФОТЫ

Як магла б выглядаць сустрэча з паэтам Тодарам Кляшторным, расстраляным у 1937 годзе

Nashaniva.com