Ізраіль і ХАМАС дасягнулі прынцыповага пагаднення аб спыненні агню

Ізраільская газета Times of Israel паведаміла ўчора ўвечары са спасылкай на арабскіх перагаворшчыкаў, што прынцыповае пагадненне на непрамых перамовах паміж урадам Ізраіля і палесцінскіх рухам ХАМАС дасягнутае. Здаецца, паразуменне сапраўды дасягнута.

15.01.2025 / 19:49

Сваякі закладнікаў, якія знаходзяцца ў палоне ХАМАС у сектары Газа, і іх прыхільнікі сабраліся каля рэзідэнцыі прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху ў Іерусаліме. 15 студзеня 2025 года. Фота: 

На перамовах у сталіцы Катара Досе заставалася толькі ўдакладніць дэталі, якія тычацца вываду ізраільскай арміі з раёнаў сектара Газа.

Пасля таго паступалі супярэчлівыя паведамленні, што рух ХАМАС не хоча прымаць гэтыя ўмовы і дабіваецца перагляду асобных пунктаў. Але ўрэшце ХАМАС перадаў пасярэднікам згоду на пагадненне аб спыненні агню ў сектары Газа і абмен палонных, паведаміла Al Jazeera.

Калі пагадненне будзе падпісана, то яно павінна быць рэалізавана ў тры этапы, першы з якіх будзе доўжыцца 42 дні, расказаў раней у інтэрв'ю CNN ізраільскі чыноўнік.

На першым этапе будуць вызваленыя 33 закладнікі, якія ўтрымліваюцца ХАМАС і яго саюзнікамі з 7 кастрычніка 2023 года, у тым ліку жанчыны, дзеці, мужчыны старэйшыя за 50 гадоў і параненыя. Ізраіль, у сваю чаргу, вызваліць «многія сотні» палесцінскіх зняволеных, у тым ліку палесцінцаў, асуджаных за забойства ізраільцян.

Палесцінскім цывільным асобам у Газе будзе дазволена свабодна вярнуцца на поўнач сектара, будуць прынятыя «меры бяспекі», якія не маюць канкрэтных тэрмінаў. Ізраільскія вайскоўцы пачнуць выводзіць войскі з населеных пунктаў на першым этапе, але застануцца ўздоўж мяжы паміж Газай і Егіптам. Ізраіль таксама захавае буферную зону ўнутры Газы ўздоўж мяжы.

Перамовы аб дасягненні другой і трэцяй фаз пагаднення аб спыненні агню, якое заклікана пакласці канец вайне, пачнуцца на 16-ы дзень рэалізацыі пагаднення. Спыненне агню пасля завяршэння першага этапу пагаднення не гарантуецца.

У Ізраілі гэтае пагадненне падтрымліваецца не ўсімі. Так, міністр нацыянальнай бяспекі Ітамар Бэн-Гвір прыгразіў выйсці з кааліцыі прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху, калі той пагодзіцца на яго. Бэн-Гвір лічыць пагадненне «небяспечнай капітуляцыяй перад ХАМАС» і заявіў, што ягоны крок накіраваны на прадухіленне яго рэалізацыі.

Малодшы брат забітага лідара ХАМАС Ях'і Сінвара ўзначаліў групоўку

Блінкен ацаніў дзеянні Байдэна ва Украіне і расказаў, што будзе з украінска-расійскай мяжой і якія непаразуменні меў з Ізраілем

Ізраіль упершыню прызнаў, што забіў лідара ХАМАСа Ісмаіла Ханію ў Іране

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну

Nashaniva.com