Свет55

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну

Прэзідэнт ЗША, які праз шэсць дзён пакідае сваю пасаду, заявіў, што адным з галоўных знешнепалітычных дасягненняў яго працы ў Белым доме стала паспяховая падтрымка Украіны ў адбіцці расійскай агрэсіі, піша Бі-бі-сі.

Джо Байдэн. Фота: Susan Walsh / AP

«Калі Пуцін пачаў уварванне ва Украіну, ён думаў, што захопіць Кіеў за некалькі дзён. Але насамрэч пасля пачатку вайны менавіта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не ён. Пуцін так і не зрабіў гэтага. Падумайце пра гэта!» — сказаў Байдэн падчас выступу ў Дзярждэпартаменце ЗША.

«Я стаў адзіным вярхоўным галоўнакамандуючым, які наведаў зону ваенных дзеянняў, якая не знаходзіцца пад кантролем амерыканскіх сіл», — дадаў прэзідэнт.

«Мы дапамаглі Украіне спыніць Пуціна. І цяпер, праз тры гады, Пуцін не змог дасягнуць ніводнай са сваіх стратэгічных мэтаў. Ён пакуль не змог падпарадкаваць сабе Украіну, не змог разбурыць адзінства NATO і не атрымаў значных тэрытарыяльных здабыткаў», — сказаў Байдэн, падводзячы вынікі гэтай працы.

«Але праца яшчэ не завершана, мы не можам пакінуць яе», — падкрэсліў прэзідэнт.

Байдэн у Кіеве 20 лютага 2023 года. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

Байдэн наведаў Кіеў у лютым 2023 года, праз год пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. 20 студзеня новым прэзідэнтам ЗША павінен стаць рэспубліканец Дональд Трамп, які выказваў іншыя погляды на ўрэгуляванне расійска-ўкраінскай вайны ў параўнанні з цяперашняй адміністрацыяй. У прыватнасці, ён выступае за хутчэйшае ўсталяванне міру і гатовы весці перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Паводле даных Кільскага інстытута сусветнай эканомікі, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання да канца кастрычніка 2024 года аб’ём дапамогі Кіеву з боку ЗША склаў больш за 88 млрд даляраў (ад Еўропы Украіна атрымала або павінна атрымаць амаль 125 млрд еўра).

Многія рэспубліканцы крытыкуюць Байдэна за рашэнне накіраваць Украіне вялізныя аб’ёмы амерыканскай дапамогі і абвінавачваюць яго ў безадказным абвастрэнні канфлікту, што, на іх думку, можа прывесці да Трэцяй сусветнай вайны.

Некаторыя ўкраінскія і заходнія эксперты, наадварот, лічаць, што Байдэн праяўляў празмерную асцярожнасць і з боязі справакаваць прамы канфлікт з Расіяй своечасова не адпраўляў Кіеву ўсёй неабходнай ваеннай дапамогі.

Са слоў прыхільнікаў такога падыходу, кожнае рашэнне пра перадачу Узброеным сілам Украіны новых відаў узбраенняў — рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS, танкаў ці знішчальнікаў F-16 — прымалася Белым домам на працягу працяглага часу.

Кітай і Блізкі Усход. Што яшчэ сказаў Байдэн пра свой тэрмін

Падводзячы знешнепалітычныя вынікі сваёй працы, Байдэн заявіў, што цяпер усе ворагі ЗША сталі слабейшыя, чым да яго кіравання. «Мы не пачыналі войнаў, каб дасягнуць гэтых мэтаў», — адзначыў прэзідэнт ЗША.

Ён дадаў, што Амерыка перамагае ў канкурэнцыі паміж асноўнымі гульцамі на сусветнай арэне, яе эканоміка застанецца самай магутнай у свеце, і Кітаю не ўдасца яе абагнаць.

«Вы ўсе памятаеце, што эксперты лічылі — ці прадказвалі — што кітайская эканоміка непазбежна пераўзыдзе нашу. Паводле многіх прагнозаў, гэта павінна было адбыцца да 2030 года ці ў хуткім часе пасля гэтага», — сказаў Байдэн.

«Але мы, тыя, хто быў у гэтым пакоі, сказалі «не». Мы вырашылі інвеставаць у сябе, абараняць нашых рабочых і тэхналогіі. Гэтага не адбудзецца. Цяпер, паводле апошніх прагнозаў па бягучым курсе Кітая, яны ніколі нас не абгоняць. І кропка».

Байдэн таксама заявіў, што ЗША дапамаглі аслабіць Іран і падтрыманыя гэтай краінай групоўкі ХАМАС і «Хезбала». Ён нагадаў і пра падзенне рэжыму Башара Асада ў Сірыі — яшчэ аднаго рэгіянальнага саюзніка Тэгерана.

«Па ўсіх параметрах пазіцыі Ірана цяпер найбольш слабыя за многія дзесяцігоддзі, — сказаў Байдэн. — Няма сумненняў, што нашы дзеянні адыгралі ў гэтым значную ролю».

Прэзідэнт ЗША выказаў надзею на хуткае заключэнне здзелкі паміж урадам Ізраіля і палестынскай групоўкай ХАМАС пра вяртанне ізраільскіх закладнікаў і перамір’е ў сектары Газа.

«Пагадненне прывядзе да вызвалення закладнікаў, спынення баявых дзеянняў, гарантыі бяспекі Ізраіля і значнага павелічэння гуманітарнай дапамогі палестынцам, якія перажылі жудасныя пакуты ў выніку вайны, развязанай ХАМАС», — заявіў Байдэн.

Актывісты, якія змагаюцца за правы палесцінцаў, крытыкуюць Байдэна за тое, што ён працягваў пастаўляць Ізраілю зброю пасля нападу ХАМАС на ізраільскую тэрыторыю і пачатку вайны ў Газе.

У выніку атакі ХАМАС загінулі 1200 ізраільцян, большасць з іх мірныя жыхары, больш за 250 чалавек былі ўзятыя ў закладнікі. Падчас адказнай аперацыі Ізраіля ў Газе, паводле дадзеных палестынскіх чыноўнікаў, загінулі больш за 46 тыс. чалавек, значная частка сектара была знішчана, а большасць яго жыхароў былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Каментары5

  • Андрусь
    14.01.2025
    А свет чакаў ад ЗША не проста падтрымкі Украіны ў адбіцці расійскай агрэсіі, а знішчэння расіі, як імперыі, якою яна зараз ёсць. Вось гэта было б сапраўднае дасягненне для прэзідэнта ЗША. А ён кожны Хаймарс круціў-вярцеў у руках месяцамі, дражнячы Украіну, перш чым перадаць яго.
    Цяпер расія як ніколі слабая. Армія практычна знішчаная, не навучаныя ваяваць тысячы мобікаў і задураных прапагандай кантрактнікаў, неабходнасць звяртацца да карэйаў па дапамогу - кажа пра тое, што расію цалкам магчыма перамагчы. Гэта не толькі вызваліць сотні паняволеных у імперыі народаў, але і дазволіць ліквідаваць самую страшную небяспеку на планеце.
  • Котик
    14.01.2025
    Андрусь, вы на основе какой информации ваши выводы делаете? Прочитайте с какой просьбой к странам НАТО обратился глава этой организации.
    и наибольшая угроза исходит не от РФ. Они после 2*.*2.2*22 будут в зависимости от Китая на десятилетия. Фантастичный Илон Маск обещает миллиард роботов за десятилетие. Вот это угроза.
  • Барадзед
    14.01.2025
    Не злите деда Джозефа

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА16

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве на працоўным месцы забіты супрацоўнік контрвыведкі ФСБ4

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Тульскую, Саратаўскую, Арлоўскую, Растоўскую вобласці і Татарстан2

Кітай думае прадаць амерыканскі сегмент TikTok Ілану Маску2

Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА16

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →