На рынку смартфонаў больш не будзе брэнда Nokia

Фінская кампанія HMD Global, якая распрацоўвае і прадае смартфоны Nokia, зняла іх з продажу. На сайце кампаніі тэлефоны больш недаступныя для пакупкі.

15.01.2025 / 21:42

Фота: Ying Tang/NurPhoto via Getty Images

Продажы смартфонаў Nokia спыненыя, кампанія HMD Global цалкам перайшла на выкарыстанне ўласнага брэнда.

Цяпер на сайце прадаўца смартфоны і планшэты Nokia перанесеныя ў асобную ўкладку «састарэлых» прылад і пазначаныя надпісам: «Гэты тэлефон больш не даступны».

Купіць на партале HMD можна толькі апошнія мадэлі смартфонаў уласнага брэнда — HMD Key, Arc, Skyline, Fusion, Aura і Pulse.

Пры гэтым кампанія плануе працягваць выкарыстоўваць брэнд Nokia, але толькі для простых і недарагіх кнопкавых тэлефонаў.

Адной з прычын пакідання Nokia рынку аказалася яе няздольнасць канкураваць з гігантамі галіны Apple і Samsung. Фінскі брэнд не змог укараніць значныя інавацыі ў вытворчасць для канкурэнцыі з лідарамі рынку.

Лукашэнка ўжо не першы раз загадаў выпусціць беларускі мабільнік. А чым скончыліся папярэднія спробы?

Названыя самыя папулярныя мабільнікі ўсіх часоў і народаў. Яны, напэўна, былі ў кожнай трэцяй беларускай сям'і

Каліноўскі, Шрэк, Nokia 3310. Ціханоўская запоўніла анкету, як у дзяцінстве

Nashaniva.com