У Гродзенскім заапарку найлепшымі сяброўкамі сталі каза і сабака

Супрацоўнікі Гродзенскага заапарка падзяліліся кранальнай гісторыяй: лайка Вейса і каза Пудра жылі ў суседніх вальерах ветэрынарнага корпуса. Але аднойчы хтосьці збіў замок, і на раніцу жывёл пабачылі падчас сумеснай прагулкі. Пасля таго ветэрынары вырашылі больш не раз'ядноўваць суседак.

15.01.2025 / 23:01

Скрыншот з відэа

Улетку казу перамясцілі ў іншую частку заапарка, і лайка затужыла — перастала ісці на кантакт з людзьмі. Прыйшлося вяртаць Пудру да сваёй сяброўкі.

Калі ў Пудры з'явіліся казляняты, Вейсу аддзялілі ад сям'і. Але малыя пралазілі праз краты, а сабака пачала клапаціцца пра іх: «абараняла брэхам ад людзей, якія праходзяць міма, і грэла сваім густым футрам».

Як пішуць супрацоўнікі заапарка, Вейса працуе начным вартаўніком у службе аховы, а Пудра — «малочнай кухняй». Менавіта яе малаком выкормліваюць зверанят, ад якіх адмовіліся маці, і падкінутых маладых жывёл.

Брытанскі заапарк выпусціў на волю рэдкіх слімакоў

У краме ў Гродне адкрылі скрынку з хурмой. А там — гекон

У Мінскім заапарку выбралі сімвал 2025 года

У Гродзенскім заапарку нарадзіўся кітайскі мунтжак

У Мінскі заапарк пераехаў леапард, якога вывезлі з акупаванага расіянамі Сватава

Nashaniva.com