Магія тэхналогій

Ютуб-блогерка ў 66 гадоў і тынэйджар, які 10 гадзін сядзіць у смартфоне. Розныя пакаленні — пра свой вопыт карыстання гаджэтамі

Ці можаце вы цэлы дзень правесці без гаджэтаў? Сёння гэта пытанне, здаецца, рытарычнае. Пагутарылі з рознымі пакаленнямі юзераў, каб даведацца, калі ў іх з’явіўся першы камп’ютар, колькі часу яны праводзяць у смартфоне і якімі праграмамі карыстаюцца.

Разам з ультрабукам HONOR Magicbook мы працягваем праект «Магія тэхналогій». 

Перавагі ультрабука HONOR Magicbook:

∎ Сучасны дысплэй. Высокае пашырэнне 1920х1080 з тонкімі рамкамі і 100% каляровым ахопам sRGB, а таксама функцыяй абароны зроку,

∎ Новае пакаленне працэсараў Intel. Прырост прадукцыйнасці да 21% у параўнанні з папярэднім пакаленнем працэсараў,

∎ Магутны акумулятар і адна зарадная прылада для ўсіх гаджэтаў. Больш за 10 гадзін працы ў стандартным рэжыме і хуткая зарадка 66 Вт,

∎ Тонкі і лёгкі. Усяго ад 1,38 кг і тонкі прэміяльны корпус з алюмінію,

∎ Магчымасць выкарыстоўваць менш дротаў. Смартфон можна падключыць да ноўтбука дзякуючы тэхналогіі NFC,

∎ Сучасны і магутны SSD-накапляльнік. Хуткасць перадачы даных вышэйшая ў 6 разоў, 

∎ Сканер адбітка пальца, а таксама іншыя функцыі для бяспекі карыстальніка.

Чытайце таксама: Эвалюцыя гаджэтаў: як разумныя прылады захапілі свет

Цімафей Савянок, 18 год, студэнт

— Калі ўпершыню сеў за камп’ютар, шчыра кажучы, не памятаю. Маці распавядала, што я аднойчы выдаліў ёй курсавы праект, таму, мяркую, гэта было гады ў два. Потым асноўнае, што памятаю, — як гуляў у Zuma.

Камп'ютарнымі гульнямі я, можна сказаць, нават захапляюся, але ў асноўным — сюжэтнымі праектамі, якія маюць каштоўнасць як мастацкі твор. З найбольш вядомых гэта S.T.A.L.K.E.R, The Witcher 3, Heroes of Might & Magic 3. На смартфоне трымаю нейкія простыя гульні кшталту «Тэтрысу», якімі можна проста забіць час.

За гаджэтамі праводжу вельмі шмат часу — некалькі разоў дадатак у смартфоне, што сочыць за гэтым, паказваў па 10 гадзін. Увогуле я вучуся ў тэхнічным універсітэце, таму вялікая частка вучэбных момантаў ідзе менавіта праз камп'ютар. Але і без гэтага шмат часу, асабліва ў апошні год, ідзе на чытанне навін альбо стасункі з сябрамі, што знаходзяцца ў іншых краінах ці проста на пэўнай адлегласці. Таксама часта гляджу ютуб.

Сацсеткі, якімі ў асноўным карыстаюся, — гэта Укантакце, тэлеграм ды вайбер. 

Асноўная складанасць пры спробах абмежаваць час, што праводзіцца за смартфонам альбо камп'ютарам, — адсутнасць (ці няздольнасць знайсці) у некаторыя перыяды іншых заняткаў. Умоўна кажучы, калі ёсць што рабіць і гэта не звязана з выкарыстаннем гаджэтаў, то адсутнасць смартфона ў кішэні няўтульнасці не выклікае.

Некамфортна без тэлефона бывае, калі, да прыкладу, я знаходжуся адзін у незнаёмым месцы і не надта ўяўляю, куды мне трэба рухацца, або калі мне трэба пракантраляваць нейкую справу. Ці калі ведаю, што за мяне хвалююцца бацькі, а сувязі не маю. Карацей кажучы, калі ад мяне залежыць штосьці, што трэба рабіць праз смартфон, то тады робіцца некамфортна. 

Валерыя Рыбак, 28 год, супрацоўніца ІТ-кампаніі

— Першы камп’ютар з’явіўся, калі мне было гадоў 13. Ён быў даволі сучасны, з ЖК-экранам. Мне яго купілі, каб я рабіла розныя даклады і прэзентацыі. Флэшку мне падарыла бабуля. Яна з тэхналогіямі не была звязана, проста вырашыла такім чынам мяне папесціць. Цяпер у яе ёсць камп’ютар, але яна максімум можа паглядзець ютуб, сазваніцца ў скайпе і ў вордзе штосьці набраць.

Тэлефон з’явіўся таксама прыкладна ў 13 гадоў. Я была адной з першых у класе, каму яго купілі, і рэакцыя была ў духу «О божа мой!». Дагэтуль памятаю мадэль — Nokia 3310: абажаю яго, ён незабівальны. 

Школьніцай я хадзіла ў камп’ютарны клуб гуляць у Counter-Strike. Клуб знаходзіўся на месцы, дзе цяпер пошта, там было два аддзяленні — адно для тых, каму патрэбны інтэрнэт, яно было даражэйшае разы ў два, і другое без інтэрнэту. Мы з сябрамі хадзілі туды раз на тыдзень. Кішэнных грошай, якія мне давалі на булачку, у цэлым хапала і на камп’ютарны клуб.

Калі лічыць час, які праводжу за ўсімі гаджэтамі, будзе, відаць, шмат. У смартфоне сяджу ў сярэднім дзве гадзіны на дзень. Па сацсетках час размяркоўваецца так: паўгадзіны — тэлеграм, паўгадзіны — інстаграм. Пасля ўжо па 10 хвілін на твітар, фэйсбук. Я люблю вельмі аўдыякнігі і падкасты, таму, калі гатую, слухаю іх — таксама хвілін 20 на дзень займае.

З дадаткаў карыстаюся анлайн-банкамі, скайпам, Slack (карпаратыўны месенджар), Google Keep (для нататак), Duolingo (для вывучэння моў). Стаіць таксама ўсякая драбяза тыпу сэрвісу шэрынгу ровараў. Яшчэ класны дадатак для планавання знайшла — Notion. Там па сутнасці і нататкі захоўваць можна, і задачкі расстаўляць, і таблічкі складаць. 

У мяне ёсць таксама планшэт — я з яго гляджу ютуб і розныя відэакурсы. Я асвойваю дызайн, карыстаюся спецыфічнымі праграмамі для гэтага. За камп’ютарам у асноўным сяджу па працы.

Я вельмі дрэнна сябе адчуваю, калі забываю тэлефон дома. У мяне ёсць падазрэнне, што ў многіх з нас «хвароба вялікага пальца», калі трэба нешта скроліць, каб заняць рукі.

Генадзь Каладзінскі, 45 год, газаэлектразваршчык

— Стацыянарны камп’ютар я набыў год 10 таму — найперш для таго, каб атрымліваць інфармацыю. Карыстацца збольшага сам вучыўся, штосьці падказвалі больш вопытныя сябры. Гляджу ютуб, навінавыя сайты розныя. А так ні прынтара, ні іншай тэхнікі ў дадатак да камп’ютара не маю. Калі агулам палічыць, у дзень гадзіны дзве праводжу ў інтэрнэце.

Смартфона ў мяне да гэтай пары няма — не адчуваю ў ім патрэбы. Мабільны тэлефон выкарыстоўваю толькі для таго, каб званіць. Хоць разумею, што ў смартфоне шмат карысных функцый ёсць, можна месенджары паставіць — ватсап ці вайбер.

У дзіця майго ёсць смартфон. Напачатку абмяжоўваў у карыстанні — напрыклад, за дрэнную адзнаку па вучобе. Зараз не, вольны доступ, хоць, напэўна, гэта і шкодзіць.

Дзякуючы тэхналогіі Magic-link вы можаце аб'яднаць усе прадукты брэнда ў адну экасістэму.

Каб падключыць смартфон да ноўтбука, дастаткова прыкласці прыладу да зоны NFC на камп'ютары і адсканаваць QR-код. Тэхналогія дазваляе хутка абменьвацца файламі, капіраваць тэкст са смартфона адразу на ноўтбук, а таксама адкрываць на камп'ютары дадаткі тэлефона.

Нона Буко, 66 год, пенсіянерка

— У мяне заўсёды праца была звязана з камп’ютарам, але я там толькі набірала тэкст, больш нічога. А ўжо калі на пенсію выйшла, набыла камп’ютар для дома. Ёсць і сканер, і прынтар — цалкам абсталяванае працоўнае месца.

Я ўвесь час працавала на дзяржслужбе. 20 год у Міністэрстве эканомікі, спецыяліст у галіне замежных інвестыцый, і 13 год у апараце Савета міністраў, таксама ў гэтай сферы. Але калі я была маленькай, мой бацька сярод першых купіў фотаапарат. Я яму дапамагала праяўляць у ванне плёнкі, друкаваць здымкі. З тых часоў у мяне ўзнікла цікавасць да фота і відэаздымкі. Калі працавала, не было часу гэтым займацца, а як на пенсію пайшла, захапілася.

Ва Універсітэце трэцяга ўзросту я тры гады займалася ў групе дакументальнага кіно, мы стварылі сваю відэастудыю. Хадзіла таксама на курсы па відэамантажы. Сама раблю ролікі. Сям’я ў нас вялікая, таму шмат здымаю віншаванняў для родных. Плюс мы з мужам падарожнічаем — пра гэта здымаю. І трэці накірунак — відэа пра жыццё на пенсіі. 

На ютубе я свой канал стварыла. Там ужо пад 100 відэа. Я не імкнуся прыцягнуць шмат падпісантаў, раскруціць канал, размяшчаю ролікі проста для таго, каб захоўваць — раптам камп’ютар зломіцца, а тут рэзервовыя копіі. Ну і ўсе сябры могуць паглядзець, сабе спампаваць.

Муж — яму 69 год — скончыў камп’ютарныя курсы ва Універсітэце трэцяга ўзросту, азы атрымаў. У яго свой ноўтбук ёсць — можа штосьці надрукаваць, навіны паглядзець, музыку знайсці. Але асабліва не захапляецца — ён у мяне піша вершы.

Першы мой камп’ютар быў з тоўстым маніторам, цяпер ён стаіць на лецішчы. Новы — ужо з плоскім экранам. Ноўтбук мне не вельмі падабаецца, зручней стацыянарны камп’ютар. Праграмы, якімі я карыстаюся, — фоташоп, Adobe Premiere Pro. З сацсетак — фэйсбук, аднакласнікі.

Што тычыцца смартфона, то ён з’явіўся ў мяне два гады таму. Асвойваць дзеці і ўнучка дапамагалі. Але не хочацца паглыбляцца ў смартфон, бо зрок ужо не той. І клавіятуру нязручна націскаць — пальцы не такія тонкія, як у маладых. 

Праект «Магія тэхналогій» створаны разам з HONOR Belarus

Каментары

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →