Летнія паказы «Беларускіх уікэндаў»: мультфільм «Падымаецца вецер» — развітальная праца генія Хаяа Міядзакі. Біяграфічная гісторыя японскага авіяканструктара, які жыве, стварае і кахае паміж дзвюма сусветнымі войнамі.
Стужка была намінавана на прэмію «Оскар» у 2014 годзе. Кранальны, лірычны, натхняльны твор, які крытыкі называюць адным з найлепшых анімацыйных фільмаў у гісторыі, цяпер па-беларуску.
Паказы адбудуцца на выходных 28 і 29 ліпеня ў к/т «Масква» а 16:00. А сёння, 27 ліпеня, адбудзецца бясплатны перадпаказ у дворыку галерэі «Ў». Колькасць месцаў абмежаваная, пачатак а 20:00. Квіткі можна замовіць па інтэрнэце ці ў касах кінатэатра.
Комментарии