Комментарии к статье

Врублевский: калиновец, ставший генералом Парижской Коммуны

  • Камуністычны Сьвяты
    04.08.2024
    Памолімся
  • Сиононивец
    04.08.2024
    Автор статьи пытается сектантов "Новой Беларуси" привязать к парижским коммунарам? Так ведь коммунары были социалистами, а сектанты "Новой Беларуси" являются национал-капиталистами, выступают за приватизацию и против социальных завоеваний трудового народа. Разве не так?
  • Вок так
    04.08.2024
    Сиононивец, в твоей методичке как минимум две ошибки и ложных утверждений. Если не дурак и не бот, то поймешь о чем речь.
  • Acab
    04.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Беларус
    04.08.2024
    Толькі хацеў напісаць, што калі б Валерый Урублеўскі жыў у сённяшні час, то лукашысты ўжо даўно бы прызналі яго “тэрарыстам”. Не паспеў дапісаць свой каментарый, як лукашысцка-рашысцкія боты ўжо тут як тут пад артыкулам павылазілі.
  • Acab
    04.08.2024
    Спадару Беларусе, спяжаюся вам паведаміць пра наяўнасьць процьмы вуліцаў Парыскае Камуны ў БССР і, ўласна, Ўрублеўскага таксама.
    Сацыяліст шанаваны ня адно спадаром Энгельсам, а і сацыялістычным рэжымам
  • крэмлеботу
    04.08.2024
    Acab, паведамь лепей чаму тваіх каментароў няма пад артыкламі пра пуціна, крэмль, рф?
  • Acab
    04.08.2024
    Спадару крэмлеботу, чаму я маю пра нешта вас паведамляць? Гэта дзіўнае жаданьне. Зрэшты, калі вы гатовы заплаціць, я вам паведамлю. Але нешта мне здаецца, што вы не гатовы плаціць, каб даведацца
  • Каліноўскі - дыктатар Літвы
    04.08.2024
    Так. Паўстанцы загінулі ў літоўскіх лясах. Яны змагаліся за гэтая лясы, за гэтыя палі, змагаліся за Літву, за яе незалежнасць , за яе адраджэнне. Але змагаліся й загінулі дарэмна. Бо сёння наша зямля завецца Белоруссіяй.
  • Acab
    04.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Пакуты ўжэндніка на чужыне
    04.08.2024
    ён быў вымушаны штодзённа, пад халодным дажджом або пякучым сонцам, хадзіць у Парыжы ад шапіка да шапіка і кантраляваць, як раскладаюць газету
  • Ленін думае пра Беларусь
    04.08.2024
    Пакуты ўжэндніка на чужыне,
    Ну, па-першае, Урублеўскі ніколі ня быў "ужэнднікам", Лясны корпус у РІ быў парамілітарнай структурай, таму Ўрублеўскі меў расейскі афіцэрскі чын, а не цывільны. Па-другое, у згаданыя часы Ўрублеўскі быў ужо даволі пажылым чалавекам (60 гадоў), а ягонае здароўе было істотна падарванае ранамі, нішчымніцай, траўмамі і цяжкой фізычнай працай: калі Вы ўважліва чыталі, ён працаваў малатабойцам у кузьні. Дадаткова, ён перажыў разбойны напад на сябе, які зрабіў яго фактычна інвалідам. Па-трэцяе, праца Ўрублеўскага ў Парыжы была насамрэч сабачай. І нічога ня зробіш, пэнсіяў па ўзросьце тады не плацілі.
  • Інспэктар нагляду за раскладкай газэтаў
    04.08.2024
    Так, гэта не ўжэндніцкая цэнзарская праца.
  • Ленін думае пра Беларусь
    06.08.2024
    Інспэктар нагляду за раскладкай газэтаў,
    Згода, гэта праца дробнага клерка на прыватным прадпрыемстве Віктора Рашфора, тагачаснага радыкальнага палітыка і публіцыста, якое выдавала прыватную газэту. Аніякага дачыненьня ані да чынавенства, ані да цэнзуры яна ня мела. Адное і другое выключна дзяржаўная прэрагатыва.
  • Ленін думае пра Беларусь
    04.08.2024
    Дзякуй за цудоўны артыкул пра вельмі недаацанёнага паплечніка і асабістага сябра Каліноўскага. Жыцьцё, вартае і вялікага біяграфічнага дасьледаваньня, і прыгодніцкага раману. Нажаль, наколькі мне вядома, ні ў Беларусі, ані ў Польшчы нічога падобнага дагэтуль ня выйшла. Радыкальны дэмакрат і сацыялісты Ўрублеўскі ня ўпісваецца ў афіцыйныя каноны. Між тым, ён быў патронам польскіх адзінак тзв. "Дамбрашчакаў" (названых так паводле паплечніка і непасрэднага начальніка Ўрублеўскага па Парыжу, галоўнакамандуючага войскамі Камуны і выпускніка Берасьцейскага кадэцкага корпусу гэн. Яраслава Дамброўскага), якія змагаліся на баку рэспубліканскай Гішпаніі, і ў якіх змагаліся таксама і беларусы, грамадзяне ІІ РП.
    Дадам яшчэ адную цікавую акалічнасьць: паранены Валер пэўны час перахоўваўся ў маёнтку Завепшыцэ (Zawieprzyce) на Любельшчыне, які належаў тады радзіне Складоўскіх -- блізкіх сваякоў Марыі Кюры.
    Каго лёс закінуў у Польшчу, вельмі раю наведаць, гэта на паўночны ўсход ад Любліна -- замак у добрым стане і робіць вялікае ўражаньне, асабліва з улікам гэтай гісторыі.
  • Несастыкоука
    04.08.2024
    Ну, а палымяныя патрыеты не любят коммунистов
  • Пан Сапега
    04.08.2024
    Несастыкоука, а за што іх любіць? Яны і зараз пануюць
  • Ч
    04.08.2024
    Беларусы - леваки и совки! И это наша главная проблема!
  • Нацыянал-капїталїст
    04.08.2024
    Ч, слушна кажаш. Не савку! Жыве Беларусь!
  • Ленін думае пра Беларусь
    06.08.2024
    Ч,
    Нашыя глоўныя праблемы гэта невуцтва, вузкасьць мысьленьня, местачковасьць (адарванасьць ад сусьветнага кантэксту), канфармізм ды палітычнае сэктанцтва.
  • Ленін думае пра Беларусь
    06.08.2024
    Нацыянал-капїталїст,
    Беларусь жыве і выжывае ў постсавецкія часы не ў апошнюю чаргу дзякуючы матэряльнай базе і парэшткам сацыяльных здабыткаў, якія паўсталі у часы "саўка". Сёньняшнія беларускія рэаліі, як благія, так і добрыя закладзеныя аб'ектыўнымі гістарычнымі працэсамі, якія Беларусь прайшла пры "саўку", у тым ліку індустрыялізацыяй і ўрбанізацыяй. Мне падаецца, варта спакойна гэта прызнаваць. Спадчына "саўка" яшчэ доўга будзе з намі і з нашымі нашчадкамі. І ў нечым гэта ненайгоршая спадчына. Прызнаньне рэчаіснасьці, як яна ёсьць, гэта прыкмета даросласьці і рацыянальнасьці.