Комментарии к статье

Владимир Короткевич. Как ему удалось остаться несоветским и не скурвиться? Он дорого заплатил

  • XXX
    26.11.2022
    Бздура, паньсьства.
    Як гісторыя Беларусі пачалася не з 1917 г., гэтак беларуская гістарычная проза пачалася
    не ад Караткевіча. Не на пустым месцы зьявўся.
  • Стары
    26.11.2022
    XXX, Прыклады маеце, 1-2?
  • XXX
    27.11.2022
    Стары, Напрыклад, Язэп Дыла, Барыс Мікуліч, Юрка Віцьбіч. Гэта 1-3.
  • Каліноўскі - дыктатар Літвы
    25.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Каліноўскі - дыктатар Літвы
    26.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Літвін
    26.07.2024
    Стары, ого! Тутака "жэстачайшая" цэнзура. Ахоўнікі беларушчыны знішчаюць праўду. Трэба-ж гаспадарам з Масквы дапамагаць. Праўду бедаруссам ведаць нельга.
  • антыпод
    25.07.2023
    Караткевіч - адна з самых магутных і яскравых зорак беларускай літаратуры.
  • Анягож
    25.07.2023
    антыпод, так і ёсць.
  • Максим Дизайнер
    25.07.2023
    Как-как?Стакан и хорошая материальна мотивация. Какая чудесная фотография с пикника и с Позняком.
  • Анфиса
    25.07.2023
    Интересный писатель, но не более того. Кстати, интересный факт - у него волосы на лице не росли совсем, так что и бриться не надо было. Видимо, серьёзная гормональная проблема, потому и бесплодие.
  • Рената
    25.07.2023
    Анфиса, ну вот неправда. Или ты, лукашист, тут простотговна на вентилятор с дизанером набрасываешь? Вас, лукашистов, уже повсюду узнают
  • Žvir
    25.07.2023
    Анфиса, a na zadnicy valossie praviarala ? Ha, Anfisa, u brudzie pysa, ružovy ščoki, u lajnie boki ???
  • Доктар
    25.07.2024
    Анфиса, табе мужчын не хапае, ці гэта такі фетыш ці што яшчэ? Пісменніка варта разглядаць з пазыцыі творчасці, а яго траблы са здароўем гэта яго траблы, у любым выпадку славутая саўковая медыцына да 85 года магла хіба толькі апендыцыт выдаліць і то недакладна.
  • Анфиса
    25.07.2023
    Рената, да можешь узнавать или не узнавать кого хочешь, это твоя проблема. Найди хоть одно фото этого писателя со щетиной мужской.
  • Индеец
    25.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Уладзік
    25.07.2024
    Žvir, ахахахах :D
  • Пан Усялян
    26.07.2023
    Шаноўныя, спыняйце срач. Добры артыкул, які апавядае пра, на мой погляд, найкаштоўнейшы дыямент беларускай літаратуры. "Каласы пад сярпом тваім" і "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" непераўзыйдзеныя творы літаратурнага мастацтва, гэта творы, якія змушаюць кожнага хто іх прачытаў, да глыбокага самааналізу. Упэўнены, што праз знаёмства з гэтымі творамі, шмат хто з чытачоў прыйшоў да разумення кім ён ёсць📖
  • Чытач
    25.07.2024
    Пан Усялян, "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" уразіў мяне на ўсё жыццё. Раю ўсім беларусам.
  • Человек
    25.07.2024
    >Несоветским

    «Шляхецкія рэвалюцыянеры, якія ўзнялі паўстанне, рэвалюцыйныя дэмакраты накшталт Каліноўскага былі, калі карыстацца вядомым ленінскім вызначэннем, прамымі папярэднікамі марксізму. Першы Інтэрнацыянал быў утвораны якраз на вечары, прысвечаным памяці ахвяр 1863 года. У падзеях мінулага — нашы карані. А дрэва без каранёў не можа ні існаваць, ні, тым больш, прыносіць плады.»
  • Ленін думае пра Беларусь
    25.07.2024
    Человек,
    Згода, а Валер Урублеўскі быў гэнэралам Парыскай камуны (пад началам выпускніка Берасьцейскага кадэцкага корпусу Яраслава Дамброўскага), а
    на старасьць год - сябрам выканакаму І Інтэрнацыяналу ды асабістым сябрам Энгельса.
    Спробы гвалтам ўплішчыць Караткевіча ў кансэрватыўны нацыяналістычны канон аля БНФ бясплённыя, бо ён не ў апошнюю чаргу вялікі менавіта тым, што нацыянальнае беларускае здолеў упісаць ва ўнівэрсальны кантэкст змаганьня за больш справядлівы сусьвет. Прычым здолеў насуперак вульгарнай саветчыне. Ягоныя арыстакратычныя героі - людзі не "з народу, а дзеля народу". Па сутнасьці, Караткевіч працягвае нацыянал-камуністычную плынь у беларускай літаратуры, зьнішчаную сталінскай контаррэвалюцыяй. Нездарма яго ўсяляк падтрымлівалі ацалелыя ў тым віры афіцыйныя бээсэсэраўскія клясыкі - бачылі ў ім таго, кім самі некалі марылі стацца. Але ж яны не маглі вось так (гл. фінал "Сівой легенды").
  • Человек
    25.07.2024
    Ленін думае пра Беларусь, в общем-то я это и хотел сказать, процитировав самого В. С. Короткевича.
  • Светлая памяць
    25.07.2024
    Светлая памяць генію беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу!
  • вап вапваып
    25.07.2024
    добры матэрыял. дзякуй. натхнілі прачытаць "Каласы", бо ў школе прагультайнічаў. якраз з панядзелка ў адпачынак - вось і займуся.
  • Уладзімір Караткевіч
    25.07.2024
    ..А ты ўмееш гаварыць па-літоўску? — з усмешкай спытаў ён. — Гэта ж, здаецца, не славянска мова?
    — Я маю на ўвазе не Літву-жмудзь, — упарта, кусаючы вусны, сказаў юнак. — Я маю на ўвазе Літву-Беларусь… I потым, вы ж добра ведаеце, адкуль вырасла тая памылка.
    — Я-то ведаю, а вось адкуль ведаеш ты?
    — У мяне брат гісторык. I потым — я не глухі. Семнаццаць год я чую слова "Літва". А да мяне яго ўжывалі яшчэ трыста год.

    "Каласы пад сярпом тваім"
  • Уладзімір Караткевіч
    25.07.2024
    ....І потым ён ужо нічога не чуў, паглыбіўшыся ў свае дум- кі. Снег валіў за вокнамі. Потым перастаў. Кожная галінка на дрэвах была ўкрыта гурбачкай. Пэўна, калі расстрэль- валі партызан, кроў была вельмі чырвонай на такім снезе. Радзіма, чырвонае на белым, кроў на снезе.

    "Леаніды не вернуцца да Зямлі"
  • Anatol Starkou
    25.07.2024
    Цяжка чытаць гэты савецкі ці прасавецкі артыкул. Дзякуй аўтару, што ўзгадаў Зянона, але не сказаў, што ён в Ленинграде защитил кандидатскую. До ў Советской Белоруссии не нашлось кафедры для будущего адраджэнца нацыі і дэзерціра БНФ.
    Дрэнны аріыкул.
  • Тит
    25.07.2024
    Anatol Starkou, тебе тоже чего-то не хватило в Беларуси? Дезертировал, аж за океан, и живёшь там под бело-красно-белым, со звёздочками. Страдаешь по-этой причине, муки нечеловеческие испытываешь, и желчью исходишь, во все стороны, Толик-Тролик. :)
  • Старкофф
    26.07.2024
    Тит, нікуды ён не з’язджаў, на акладзе працуе пад псеўданімам і ўсё
  • Anatol Starkou
    25.07.2024
    А Васіль Быкаў які быў пісьменнік савецкі ці не савецкі?
    Нармальны быў пісьменнік і любіла яго ўся краіна СССР.
    А потым два хлапца з бчб ларца яму моск запудрылі, і заблытаўся пісьменнік Быкаў. І не разблытаўся. А быў ён савецкім пісьменнікам. Вельмі савецкім і вельмі добрым пісьменнікам.
    Артыкул абы што.
  • Каліноўскі - дыктатар Літвы
    25.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Я з Воршы
    26.07.2024
    Уладзімір Караткевіч
    Орша
    Яна не блішчыць красою,

    А ў сэрца навек запала

    З паркам сваім змарнелым,

    З сваёй Кабыляцкай гарой,

    З лянівай сястрой Аршыцай,

    Што летам бруіцца памалу

    Ў шырокі, як песня наша,

    Магутны, сівы Дняпро.



    Хаткі, што да абрыву,

    Як ластавак гнёзды, туляцца —

    Родныя і дарагія,

    Як поціск сяброўскай рукі;

    Брук, размыты дажджамі,

    Пыльныя ўскраін вуліцы,

    Куродым на сценах будынкаў,

    Дальнія цягнікі.



    Далёка яна ад мяне,

    Адзіная і дарагая,

    У чорных істужках чыгунак,

    Што ўсю яе абвілі,

    З народам сваім, што у бітвах

    Ніколі не памірае:

    Заслонава слава звоніць

    На ўсіх перагонах зямлі.



    Калісьці... Было і такое...

    Хацелі пазбавіць крылляў...

    Быдлам нас называлі,

    А ўсё ж такі мы былі

    Нязломнымі ў чорнай бядоце,

    Гордымі і ў бяссіллі,

    Бо род наш быў пралетарскі,

    А рукі — у чорным вуглі.



    Мы паціскалі плячыма,

    Калі нам з пагардай казалі,

    Жадаючы ў час вясёлы

    Рабочы наш род абсмяяць:

    «Знаёмяцца ў вас на вапне,

    На вапне вы нараджаліся,

    Вапна усіх вас карміла,

    У вапне вам і ляжаць».



    Паслухайце: наш ён, наш горад,

    Няхай і суровы часам,—

    Працоўнае гордае права

    Здабыў у цяжкой барацьбе,

    Гэта наш родны горад,

    Яму не патрэбны прыкрасы,

    Ён сам для сябе прыкраса

    І гордасць — сам для сябе.



    Мы цягнікі вадзілі,

    Палотны на фабрыках ткалі,

    Лес магутны валілі

    І ўмелі плавіць метал,

    У цёмных каменяломнях

    Белы вапняк ламалі,

    Гліну і торф здабывалі,—

    Гарачы у нас запал!



    Як толькі цёмнаю ноччу

    Вочы свае закрываю,

    Адразу я Оршу бачу

    З яе няяркай красой,

    З бярозамі над Аршыцай,

    З вясёлым сонейкам мая,

    З блакітам першых пралесак

    У косах каханай маёй.



    Тут нарадзіліся думкі,

    Воля, імкненні, жаданні,

    Тут стаў я сынам краіны,

    Абпален яе агнём...

    Таму і люблю я Оршу

    Першым вялікім каханнем,

    Якое не знікне, пэўна,

    Нават з маім жыццём.
  •