От редакции

Новыя «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!». Коміксы, настолкі, конкурсы

Новыя «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!» ў кіёсках, кнігарнях, гіпермаркетах і на поштах. Коміксы, настолкі, конкурсы — каб дзеці з захапленнем чыталі па-беларуску.

Выйшлі новыя нумары дзіцячых часопісаў «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!»: шукайце ў кіёсках і гіпермаркетах.

У «Дуду» гэта №1 за 2021 год, а ў «Асцярожна: дзеці!» №12 за 2020 год.

У нумары «Асцярожна: дзеці!» — новы комікс з прыгодамі Ціма і Мары, настолка «12 месяцаў», рэцэпт швейцарскага рулета і апавяданне з цыкла «Расследуюць дзеці» «Таямніца сняжынак». 

Нагадаем, што ў «Асцярожна: дзеці!» галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.

І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.

Купляйце і чытайце! А найлепш — выпісвайце! Гэта самы выгадны варыянт. Падпісны індэкс «Асцярожна: дзеці!» — 75080 (ведамасны 750802). 

У «Дуду» гэтым разам гульня «Знайдзі пару», мілая казка Дар'і Зубовіч «Як Вусацік у двары канцэрт зладзіў», комікс «Што бывае зімой» і, вядома, новая Пластыляндыя.

Купляйце і чытайце! А найлепш — выпісвайце! Гэта самы выгадны варыянт. Падпісны індэкс «Дуду» — 75081 (ведамасны 750812).

Нагадаем, што папярэднія нумары часопісаў былі прысвечаныя віртуальнай рэальнасці, зоркам і космасу, правам звяроў, катам і вірусам, метро і булачкам, вадзе і марожанаму.

Калі часопісаў не засталося ў шапіках, пытайцеся ў гіпермаркетах, а таксама ў кнігарнях:

Вось агульны спіс кнігарань, дзе можна знайсці нашы часопісы ў розных гарадах:

Мінск

«Акадэмкніга» (на станцыі метро «Акадэмія навук»)

Філіял «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

«Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9)

«Рагна» (Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)

ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Kniganosha.byHalijafy.by, Knihi.byAkademkniga.by.

Гродна

«Цудоўня» (вул. Кірава, 3)

ды іншыя

Брэст

«Іскра»

ды іншыя

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) 

Віцебск

«Светач» (вул. Кірава, 10)

ды іншыя

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73)

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) 

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) 

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) 

«Усход» (вул. Кірава, 4)

Комментарии

Стало известно, кто жених бывшего депутата Марии Василевич24

Стало известно, кто жених бывшего депутата Марии Василевич

Все новости →
Все новости

«Черный» археолог заявил, что это он нашел клад великих князей в Кафедральном соборе — скандал в Вильнюсе5

Гайдукевич призвал не допускать к выборам «предателей» и «пятую колонну»6

«Биограф» Илона Маска считает, что миллиардер представляет опасность для всего мира8

МИД Польши собирается ужесточить правила выдачи виз

Трамп опубликовал карту с Канадой, присоединенной к США23

В Энгельсе Саратовской области после атаки беспилотников произошел сильный пожар

Беларусь нарастила военное присутствие на украинской границе

Премьер Дании ответила на предложение Трампа о Гренландии2

Лесные пожары охватили запад Лос-Анджелеса, жителей призвали эвакуироваться

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стало известно, кто жених бывшего депутата Марии Василевич24

Стало известно, кто жених бывшего депутата Марии Василевич

Главное
Все новости →