Общество

Умер Евгений Беласин

О смерти Евгения Беласина сообщил в своем Фейсбуке общественный деятель из Бреста Игорь Барановский.

«Сумная і зусім нечаканая навіна. Сёння ўвечары, 10 сакавіка, у шпіталі, пасля ўскладненняў, выкліканых каранавірусам, на 68 годзе жыцця памёр Яўген Бяласін — беларускі германіст, перакладчык, журналіст і грамадскі дзеяч з Берасця», — напісаў Бараноўскі.

Яўген Бяласін нарадзіўся 9 чэрвеня 1954 года ў вёсцы Грынявічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Менскі інстытут замежных моў.

20 гадоў, да палітычна матываванага звальнення ў 2001 годзе, адпрацаваў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце выкладчыкам нямецкай мовы і іншых германісцкіх курсаў. Пасля працаваў як перакладчык і журналіст.

З канца 1980-х гадоў Яўген Бяласін быў актывістам адраджэнцкага і дэмакратычнага руху ў Брэсце. У канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў узначальваў Брэсцкую гарадскую раду БНФ. У 90-я быў дырэктарам Брэсцкай філіі Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра, кіраваў беларускім вечаровым ліцэем пры ім.

Супрацоўнічаў з газетамі «Брестский курьер», «Новы час» і іншымі незалежнымі СМІ.

Вядомы як эсэіст, аўтар сотняў публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў. Перакладаў не толькі з нямецкай, але таксама з англійскай і польскай моваў ды з розных моваў на нямецкую.

У суаўтарстве з Лявонам Баршчэўскім Яўген Бяласін падрыхтаваў і выдаў «Кароткую граматыку нямецкай мовы». Аўтар шматлікіх перакладных і ўласных кніг. Перакладаў пераважна нямецкамоўную класіку.

Быў таксама апантаным рыбаловам, пра гэта сваё захапленне напісаў кнігу «Шчупакабра».

Комментарии

«Висит на волоске». Падение режима Асада ставит под угрозу российские операции в Африке2

«Висит на волоске». Падение режима Асада ставит под угрозу российские операции в Африке

Все новости →
Все новости

Коммунальщик заменил на минской крыше красно-зеленый флаг на бело-красно-белый, чтобы «подшутить над оппозиционерами»4

Нобелевский лауреат Муратов креативно опроверг выдумки пропагандистов ФОТОФАКТ1

После смерти Пригожина наемникам с ампутированными конечностями перестали платить пенсии5

В Беларуси появился народный поэт12

В Минске назвали самые популярные детские имена1

На «острове педофилов» в Великобритании монахи изнасиловали более 50 детей7

В сирийской Латакии сожгли гроб с телом отца Башара Асада22

Перед ударом «Орешника» по Днепру руководство России эвакуировалось на Урал2

Топ «достижений» Лукашенко за последний срок21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Висит на волоске». Падение режима Асада ставит под угрозу российские операции в Африке2

«Висит на волоске». Падение режима Асада ставит под угрозу российские операции в Африке

Главное
Все новости →