«Глаза боятся, а руки делают». Белорусы рассказали, почему и как переходили на родной язык
-
20.05.2023Размаўляць па-беларуску — гэта дужа крута. Беларуская мова – гэта голас нашых продкаў, рэха нашае гісторыі, песьня нашае культуры, наша сувязь з каранямі. Яна багатая й прыгожая спадчына. Не саромейцеся й не слухайце чужых абраз. Беларусы годны народ, таму размаўляйце па-беларуску й майце беларускую самапавагу. Расейская мова замежны імпарт, а беларуская мова наша родная скарба. Будзьма беларусамі!
-
20.05.2023Пра вяртаньне сапраўднай гісторыі тутэйшага народу - самага галоўнага, краевугольнага элемента для фармаваньня паўнавартаснай суб'ектнай нацыі, - абсалютная, "мёртвая" цішыня. Затое вакол мовы-шмовы, элемента важнага, але другаснага, такая ўзнёслая... паказушная суета.
-
20.05.2023Valadzimir, baby steps, Валодзя, baby steps
-
20.05.2023Valadzimir, Нацыю стварае агульная культура. Гісторыя ды мова ёсць часткамі культуры. Але большасць людзей цікавяцца выключна сваёй асабістай гісторыяй, так было і так будзе заўсёды. І наадварот, мовай карыстаюцца ўсе, бо яна ёсць сродкам штодзённай сувязі са светам.Калі чалавек мае асноўнай мовай расейскую, то ён аўтаматычна падключаны да "русского міра". Нават не заўважваючы, ён прасякацца расейскай культурай, норавамі і звычкамі. Нават каштоўнасці сусветнай культуры ён спажывае праз расейшчыну і пад расейскім пунктам зору. Праз нейкі час яго ўжо нельга будзе адрозніць ад расейца. І жыць ён будзе так жа сама, і будаваць расейшчыну вакол сябе, і сацыяльныя паводзіны яго будуць прывязаныя да расейскага "мы самые умные і духовные, просто с начальством не везёт" у спалучэнні з "без лоха жізнь плоха". Што мы зараз і назіраем у маштабах краіны.А калі чалавек мае асноўнай мовай нашу еўрапейскую, альбо, прынамсі разумее, што расейшчына -- гэта нешта навязанае звонку, то да русского міра ён ужо не "падключаны". І ставіцца да жыцця ён будзе нацыянальна, тобок па-еўрапейску. І цікавіцца будзе найперш нацыянальным або еўрапейскім, а не патэнцыйна атрутным расейскім прадуктам. Проста таму, што на сваёй мове спажываць культуру яму камфортней, а сама культура -- бліжэй.Дык што найважнейшае?
-
20.05.2023Valadzimir, Сапраўдная гісторыя беларусаў — «тутэйшых», пра якіх вы гаворыце моваю-шмрваю сваіх шматразовых камэнтароў — ужо добра вядомая. Праўда проста не стасуецца ні з савецкаю псэўдагістарыяграфіяю, ні з лукашэнкаўскаю ды «русскомирской» прапагандаю, ні з вашымі эксцэнтрычнымі поглядамі. А наша беларуская мова такая ж важная, як наша беларуская гісторыя.
-
20.05.2023Доктар, вашы дэмагагічныя разважаньні пра "еўрапейскую" (гы-гы) беларускую мову - двудушна-хлусьлівае "бла-бла-бла". Бліжэйшыя да тутэйшага народа еўрапейцы - палякі, заўсёды ставіліся да ягонай мовы з пагардай. Нагадаю, што ў Рэчы Паспалітай (ВКЛ) у 1696 годзе было забаронена яе выкарыстаньне ў справаводстве, а зараз палякі працягваюць мэтанакіравана зьнішчаць тое, што ад яе засталося, на Беласточчыне. А ўсёй астатняй Еўропе да беларускай мовы "фіялетава". І тое, што Вы так настойлва падкрэсьліваеце нібыта "еўрапейскасьць" беларускай мовы і супрацьпастаўляеце яе "русскому міру" якраз пацьвярджае паказушна-кан'юктурны характар цяперашняга (асабліва актыўнага пасьля 2020 года) ціпа захапленьня мовай "невероятной" еўрапейскаарыентаванай публікі.Але, безумоўна, расейскі "русскомірный" шавінізм нічым не лепшы польскага "адможадаможскага" - у РБ у Саюзе з РФ беларуская мова, фармальна не забароненая, фактычна выкінута з афіцыйна-публічнага выкарыстаньня. Але якое "еўрапейскае" будучае беларускай мове рыхтуеце такія, як Вы ціпабелпотреоты, красамоўна паказваюць "токі", "лукі", "івенты" ды "калабарацыі", якія ўжо пастаянна выкарыстоўваюць беларускія ціпанезалежныя СМІ.
-
21.05.2023Valadzimir, перш за ўсё, зважайце на слоўны выбар, калі ласка. Я вам не хаміў, а вы мне хаміце. Далей:1. Я не разумею, навошта вы нагрузілі нейтральнае слова "еўрапейскі" непатрэбнымі канатацыямі. Я проста канстатую відавочнае: Беларусь - гэта невялікая монаэтнічная краіна, што знаходзіца ў Еўропе. І калі б яе насельніцтва мела больш нацыянальнага пачуцця і не было амаль ушчэнт зрусіфікаваным, сёння наша дзяржава мела б шанец даваць сабе рады непараўнальна лепш. Як тыя ж Польшча або Літва.2. Мне здаецца, выраз "палякі забаранілі ўжываць нашую мову ў справаводстве" - гэта вельмі смелае перакручванне тагачаснай рэчаіснасці. Усё было празаічней: літоўская шляхта (тобок "палітычны народ", бо мова хлопаў нікога не цікавіла) ў пераважнай большасці паланізавалася і перастала ўжываць пісьмовую "рускую" (чаму - гэта іншая тэма). Таму пастанова проста замацавала наяўны стан рэчаў. Ніякай "забароны" у талерантнай РП быць не магло, бо ўсё вырашаў Сэйм, дзе прадстаўнікоў літоўскай шляхты было хіба не палова. Дарэчы, калі ж вы хочаце сфакусавацца на прыцясненнях, то ўзгадалі б лепш 1920-30-я, калі палякі паскоранымі тэмпамі будавалі сваю нацыянальную дзяржаву. От тады сапраўды былі, і дыктат, і пагарда да меншасцяў. Прытым на беларусаў ціснулі мацней, бо лічылася, што яны не маюць выразнай нацсвядомасці, а значыць хутчэй асімілююцца (нагадвае адпаведныя мары Хрушчова, ці не так?). Але ж гэта доўжылася два дзесяцігоддзі і было хутчэй выключэннем з правіл. Што тычыцца цяперашняй Польшчы, то я ніколі не сустракаў пагарды або прагі палякаў неяк спецыяльна скасаваць беларушчыну. Гэтага ў іх ня больш, чым у іншых усходне-еўрапейскіх стасунках, я б сказаў. А што тычыцца беларушчыны ў самой Беларусі, то ў гэтым пытанні яны падтрымліваюць нас ледзь не больш, чым нашыя суайчыннікі. Бо, як новая еўрапейская краіна, яны разумеюць нашую праблему з Незалежнасцю.3. Я не разумею, якім чынам падзеі 1696-га года тычацца цяперашніх часоў. Скажам, літоўская мова навогул не была дзяржаўнай ў Рэчы. І што? Ці гэта замінула Літве сёння стацца сябрам ЕЗ і НАТА? Ці адносна нядаўнія крывавыя цёркі паміж палякамі і літоўцамі (або палякамі і немцамі) замінаюць гэтым краінам быць сёння добрымі партнёрамі? А можа факт Валынскай разні замінае Польшчы аказваць вялізарную дапамогу Украіне? А калі ўсе адказы адмоўныя, то, напэўна, часам "веданне гісторыі" з факусаваннем на старых (у тым ліку, уяўных, як у нашым выпадку) крыўдах не дапамагае рухацца наперад.4. Вы нічога не адказалі па сутнасці на мой тэзіс аб практычным прымаце мовы перад іншымі складнікамі нацыянальнай культуры. Раблю з гэтага выснову, што вы пагадзіліся з ім.
-
21.05.2023Доктар, тое, якімі канатацыями Вы нагружаеце тэрмін "расейскі (рускі)" стварае для Вас рызыку калі-небудзь нарвацца і на грубасьць. Нагадаю, што гэта не хто-небудзь, а Еўропа, да якой Вам так хочацца далучыць беларусаў у "цывілізацыйным" сэнсе, у свой час стварыла па ўсёй Зямлі ганебную дзікунскую рабаўнічую каланіяльную сістэму, прычым не ў адзінкавых выпадках зьдзяйсьняла адкрыты генацыд карэнных народаў. Таксама нагадаю, што падчас Другой Сусьветнай Вайны частка Еўропы была на баку нацыскай Германіі і ўдзельнічала ў генацыдзе народаў СССР.Наконт 1696 году, так, у той забароне не было нічога падобнага на тое, што рабіла Польшча ў дачыненьні беларусаў у 20-м стагоддзі, вось толькі не нада пра "выключэньне з правіл". Як я разумею, з Крэўскай Вуніі пачалася рэалізацыя "гістарычна-стратэгічнага" плана Касьцёла і Польшчы, якая расьцягнулася на стагоддзі, па "цывілізацыйнаму" паглынаньню на той ("зыходны") момант праваслаўна-"паганскага" ВКЛ (з адпаведным стаўленьнем да яе грамадзтва), і пастанова 1696 (1697) году, мяркую, бясспрэчна была для іх важнейшай "этапнай" кропкай па пакарэньню літоўскіх "схізматыкаў" (якое ў іх так і не атрымалася).Наша паўночная "балцкая" суседка, у чарговы раз нагадаю, мае назву "Рэспубліка Ліетува", а НЕ Літва. Літва (ВКЛ) - гэта назва сярэднявечнай славянскай краіны (дзяржавы), створанай нашчадкімі заходнеславянскіх мігрантаў лютічаў.Уваходжаньне РБ ў ЕС , а тым больш у НАТА ў бліжэйшыя часы лічу немагчымым і непатрэбным. Адзіным варыянтам для тутэйшага народу, паўтару, лічу "цывілізацыйны" нэйтралітэт. Ну а у каго ў культуры прымат, мяне, прабачце, не цікавіць.
-
22.05.2023Valadzimir, 1. Ажно цікава стала, а якімі сэнсамі слова “расейскі” можна абцяжарыць? Расея - гэта турма народаў, пабудаваная на гвалце, ілжы і халопстве. Яе распаду замінае тое ж самае, што калісьці паспрыяла яе ўзвышэнню: іхнія землі анікому не патрэбныя, апроч мо азіятаў. Што тут яшчэ можна прыдумаць?
2. А ці можаце прад’явіць доказы існавання гэтага “стратэгічнага плану Касьцёла і Польшчы па паглынанню ВКЛ”? Бо вельмі падобна на “план Далеса”, якім саўкам калісьці наматалі на вушы, але які ніхто ніколі не бачыў. Альбо дайце хоць доказы апазіцыі літоўскіх “схізматыкаў” на тым самым Сэйме, дзе прымалася пастанова аб канчатковым скасаванні “рускай” мовы ў справаводстве. Вы ж не прапануеце паверыць вам на слова насуперак шматлікім гістарычным сведчанням, праўда?
3. Ліетува-Летува-Літва - я маю на ўвазе нашага паўночнага суседа. І прывёў ягоны прыклад не дзеля спрэчкі аб назве, а дзеля ілюстравання пераваг натуральнага цывілізацыйнага (еўрапейскага) выбару. Калі вам ёсць што сказаць, адкажыце. Толькі ня трэба адхіляцца ў невядомыя гушчары.
4. Тое ж тычыцца і тав. Глітэра. Я нават не збіраюся чапаць вашу дзіўнаватую трактоўку падзей Другой Сусветнай, бо яна не тычыцца прадмету размовы.
5. > Ну а у каго ў культуры прымат, мяне, прабачце, не цікавіць.Ды няма праблемы, але гэта трохі дзіўны паварот, бо трэд пачаўся менавіта з таго, што найважнейшы культурны складнік - мову - вы аб’явілі другасным адносна гісторыі. Але ж, ладна. -
20.05.2023Простая праўда , у тутэйшага народа гісторыя вельмі доўгая, і яе старажытную частку ён не ведае. А ў белоруссов гісторыя 150 год, і яна, згодны, вельмі добра вядомая.
-
20.05.2023Сапраўды, цяжка, вельмі... Але, хто пройдзе - сапраўдны чалавек! Змагайцеся, дамагайцеся, навокал бздуны, дрышчы, гэбня ды лукашня...
-
20.05.2023Напишите и про тех, кто с белорусского сознательно перешел на русский.
-
20.05.2023Наташа , дык вось жа было пра блогера нейкую, бо грошаў хацела расейскіх
-
20.05.2023Наташа , калі ласка: мае знаёмыя -- гэта звычайна людзі з двух груп.Першыя вымушаныя былі прыняць савецкія правілы, каб уцячы ад жабрацкага калгаснага жыцця, як, напр., мой дзед, што стаўся савецкім кадравым вайскоўцам.Другія -- гэта нашыя сучаснікі, што перабраліся ў горад. Як мой сябар, які вымушаны быў перавучыцца на расейшчыну калі паступіў на матэматычны факультэт ВНУ, бо беларускай вышэйшай адукацыі ў Беларусі няма.Але, ані тыя, ані другія, не надта пераймаліся сацыягуманітанымі пытаннямі, яны проста хацелі выжыць або "выбіцца ў людзі". Але амаль 200 гадоў русіфікацыі не пакінулі гэтым людзям выбару.
-
20.05.2023Наташа, У Беларусі пераход на расейскую мову пасьля 1920-х гадоў быў вымушаны каляніяльным савецкім рэжымам, а не добраахвотны.
-
20.05.2023Простая праўда , да что ты говоришь! Я лично перестаю пользоваться мовой чтобы не быть такими как вы. Национализм вызывает отвращение. Одно дело народная культура - тут всё нормально. А другое дело национализм. Валяйтесь в этой известной субстанции сами.
-
21.05.2023Дело принципа, дык штотне так з нацыяналізмам, гэта нармальная з’ява. Менш глядзіце расейскага тэлевізара. Нацыяналізм, гэта ьое ж самае, як сваю квартэру ды машыну любіць, мыць, абстаўляць прыгожа, бо твае, уласнае…
-
21.05.2023Дело принципа, русачок-троль прытворваецца беларусам, якому "абрыдлі нацыяналісты", ахахах, як міла :)
давай, раскажы яшчэ што у Беларусі прыгнетаюць расейскамоўных, ці пра "жахі" 1991-1995, ахахахаха -
21.05.2023Дело принципа, ой вэй! Этак вам и из страны, наверное, никуда не выехать. Бо везде ж национальные государства, построенные…та-дам! националистами. Чехия, Польша, Эстония, Италия, Германия… - вся Европа такая так точно. Да и прочие части света не отстают. Как жыть?! Только в россиюшке и можно отдохнуть душой около мавзолея. Вот там национализма нема, империализм и шовинизм не дадут ему шанса! Только народ вокруг себя не собирайте, а то в автозаке уедете.
-
20.05.2023Рэжым хацеў бы знішчыць нашую мову культуры і нацыянальную ідэнтычнасць.
Гэта залежыць толькі ад нас, каб беларуская мова перажыла дыктатуру! -
20.05.2023А в Московщині вже істерика через білоруську мову. Прямо так і кричать: ета очєнь опасноє являніє(перехід на біл.мову), ми далжни вмєшаться...
Але перайшлі на мову толькі ў студзені. Бо ні в адной анкеце я больш ніколі не напішу, што расейская, мова дома.
Было спачатку вельмі-вельмі цяжка, асабліва ў сэксе размаўляць. Але нічога.
Зараз глядзелі відэо старыя, чую расейскую ад нас, і не пазнаю, так іншародна! Людзі, пераходзьма на мову родную!