Dzikui Bogu, trymaiciesia! Vy zrobicie u zhecci neshta velmi dobrae abaviazkova.
mikola
31.05.2023
Byla hvora i zastalasja hvora ! Geta ni leczyca.
да ну
31.05.2023
mikola, то что Вы написали - не лечится
Эннот
31.05.2023
Фарш недомыслей в пустой голове от безделья.
Віталіна
01.06.2023
Толькі мне шкада не гераіню, а тых дзяцей, якіх яна бухаючы вучыла ў школе (ага, яно ж вядома ніяк не заўважна, што настаўніца бухае - нашыя настаўнікі таксама так думалі), а цяпер тых, каму яна будзе расказваць, як завязаць, знаходзячыся на самых першых прыступках тэрапіі?
Наста, вы без сумневу светлы і таленавіты чалавек. Вам хочацца справядлівага свету і дапамагаць іншым. Але вы зноў надарвецеся ў дапамозе, пакуль не навучыцеся спярша самастойна (без мамы) даваць рады сабе. А пасля ўжо трэба вучыцца дапамагаць іншым. Не абстрактным, а блізкім: той жа маме ці тым, з кім вы былі ў шчэпцы. Гэта значна складаней, чым напісаць дысертацыю, алі менавіта тут будзе найбольшы плён.
Я таксама веру, што вы здолееце. Вы ўжо прайшлі складаны шлях, на парадзе таксама не лёкгі, але вы здужаеце!
Пампарам
01.06.2023
Віталіна, не здужае. На сёньня няма сродкаў і метадаў пазбавіцца ад наркатычнай залежнасьці, яе можна толькі стрымліваць, медыкаментозна, і гэта на ўсё жыцьцё. Пацікаўцеся ў адмыслоўцаў. Цяпер ёй 25, два гады(паверым) не ўжывала = 23, адзінаццаць ужывалася = 12... Была, кшталту, дзірка, ў душы... І запоўніць не было чым, акром як наркатою. Ні сяброў, ні кніг, ні хобі, ні спорту, ні бацькоў, ні вучобы, ні музыкі наўкол... Каму яна тут залівае. Перамагла наркатычную залежнасьць ! Ну-ну... Калі так, значыць залежнасьці й не было, але цяжка паверыць, каб яе не было з такім стажам ужываньня наркаты. Калі ж сапраўды атрымала залежнасьць - дык зь ёю й жыць цяпер, у вечнай барацьбе з сабою, прыглушаючы свой стан медыкаментамі ды спадзеючыся на прарыў у дасягненьнях навукі й медыцыны ў лячэньні гэтай праблемы.
Віталіна
01.06.2023
Пампарам, ну жывуць жа людзі. Мой родзіч ужо гадоў 8 не п'е пасля доўгага знаходжання ў рэабелітацыйным цэнтры. Ведаю людзей па 5 год у завязцы пасля наркотыкаў. Яны і зараз з падтрымкай АН. І гэта сапраўды і па сёння ледзь не штодзённая барацьба. Як у іх там кажуць? Сёння я не буду ўжываць, а заўтра будзе заўтра - і так з дня ў дзень. Насамрэч я іх вельмі паважаю. Я тут з цукеркемі завязаць не магу, а людзі устрымліваюцца ад большых стымулятараў. То і дзяўчына гэтая не дарма жывая засталася - будзе, будзе ў яе яшчэ добрае жыццё.
Казік
01.06.2023
Пампарам, у маці знаёмы шмат год сядзеў на гераіне, у яго там амаль уся наркатусоўка ад перадоза памерла. Але ён адумаўся, ужо год 10 не ўжывае.
Пампарам
01.06.2023
Віталіна, добрае жыцьцё... А што лічыць жыцьцём "добрым" ? Здароўе ? Яго ў яе ня будзе, на сёньня гэта дакладна, гэта аб'ектыўна так, колькі б вы яго не зычылі ёй. Плюс да здароўя, гэта абавязкова яшчэ й жыцьцё з наяўнасьцю чалавечых радасьцяў, хаця б перыядычных, і наяўнасьцю мэты, якая звычайна сілкуе цікавасьць да жыцьця ды стрымлівае абыякавасьць да яго. Няпэўны, што ня маючы радасьцяў у юначым жыцьці, не займеўшы інтарэсаў і мэтаў у той час, прамінуўшы вялікую частку жыцьця у мораку наркаты (а гэта акурат той перыяд, калі адбываецца станаўленьне асобы), можна ня проста павярнуць сабе добрае жыцьцё, але хаця б мець пра яго сваё ўласнае ўяўленьне. Ну, хіба што каханьне,.. яно з усяго выцягне й выратуе. Гэта ці не адзіны паратунак... Вось яго й пажадайце той спадарыне. Для яе гэта адзіны шанец.
Пампарам
01.06.2023
Віталіна, дарэчы, яна там піша, што кінула свайго хлопца, да якога нібыта мела пачуцьці, праз кацяня нібы. Ня праўда. Ніякіх пачуцьцяў, каханьня, яна не спытвала. Ёй патрабаваўся чалавек, які б заўжды быў на адной хвалі зь ейным настроем, якім бы яна магла маніпуляваць. Як толькі "хвалі" не супалі - стала ясна, што маніпуляваць ня ўдасца... Пакутуючым празь залежнасьць, як і псыхічна хворым на шызафрэнію, у пачатковы перыяд, важна забясьпечыць сябе тлумачэньнямі сваіх дзеяньняў, аб'ектыўнасьць і рацыянальнасьць якіх ня мае значэньня, яны павінны задавальняць іх саміх. Уласна гэты аповяд проста перанасычаны такімі фактамі.
**
01.06.2023
Пампарам, смярдзіць таксікам, у якога жыццё не склалася
**
01.06.2023
вижу, что комментарии пишут те, кто никогда не имел дел с порошками и другими наркотиками))) девка молодец, нормально нервов родичам потрепала, а сейчас уверен по новому пути следует, свои поймут! а судьи местные займетесь своей жизнью, неучи 😂😂😂
Пампарам
01.06.2023
Казік, значыць альбо ён не сядзеў на гераіне, а толькі рабіў на ім (і на тусоўцы) грошы, альбо сядзіць цяпер на леках, якія нівелююць наступствы.
Julia
01.06.2023
Пампарам, вы такой не умный человек, что даже грустно 🫡
Пампарам
01.06.2023
Julia, не грустите, а то дыра в душе развергзнется, того и гляди..
Марыя
01.06.2023
вельмі складаны шлях. але вось гурты падыходзяць не ўсім нажаль, сама хадзіла на іх і не дапамагло, цяпер сама трымаюся, не ўжываю
беларуска
01.06.2023
у мяне таксама памежны разлад асобы. наркотыкі не ўжывала, але бачыла як ужываюць, у сям'і ёсьць алкаголікі і выпадкі суіцыду. прыхільнасьць да залежнасьцяў - адна з рысаў ПРА, і я разумею, што вельмі небясьпечна можа быць паспрабаваць хоць нешта, бо можна паляцець па нахіленай. вельмі спачуваю вам, вы прайшлі вельмі цяжкі шлях❤️🩹 сілаў вам, трымайцеся
**
01.06.2023
у мяне стаяу блок ад нараджэння - не спрабаваць ніякіх наркотыкау
але
жыццё сутыкнула мяне са свёкрам-псіхітрам ...
які , можна сказаць , насільна мяне імі накарміу
дасюль ні псіхічна , ні фізічна узнавіцца не магу
**
01.06.2023
калі буду жыва, то буду сведчыць, бо у нас гэта тэма закрытая асабліва
заватдяленнем, куды прыкрыплён быу мой свекр у якасци дацэнта, пасадзили у вынику за вырошчванне галюцынагенных грыбоу
расшыраныя зрачки ,,дохтура,, зауважали т.зв. пацыентки, але тольки не калеги таго зава...
кали я заикнулася неяк на ,,сямейным,, ужыне - ну як так? расширенные зрачки - это же даже человек, который не имеет отношение к медицине, понимает, что что-то ненормально с человеком. вы же вроде медики (свекровь типа тоже медик.. по образованию)
знаете, что она мне сказала?
"*****, ты не понимаешь. это другое"
тадададам. рюсске во всей своей красе
Былы
01.06.2023
Людзі навучыліся прышываць рукі-ногі, перасаджваць ныркі, сэрца, але не навучыліся перасаджваць глузды. А тамака думкі аб тым, як усё цудоўна, калі ты трошачкі, ну зусім кам-кам, паспрабуеш гэты цудоўны белы парашок, такі горкі, але такі празрысты, калі зварыш. Як цудоўна ён нясецца па венах з крывёю ў гэтыя глузды, і як праз некалькі хвілін табе становіцца добра, зьнікае гэтая ломка, дыхаеш поўнымі грудзямі, больш сліна і соплі не цякуць, знікла дыарэя, гаўняшкі зараз пачнуць гуртавацца ў доўгую і таўстую "каўбасу", якая праз тры-чатыры дні зь цябе будзе выходзіць, раздзіраючы тваю дупу, як быццам цягнік туды ўехаў. Няма голаду, есьці не вельмі і хочаш, толькі паліць, паліць, паліць. Вярнуўся сон. Толькі вочы "здаюць" гераіншчыка - зрэнкі маленькія, і ніяк не рэагуюць ні на сьвятло, ні на цемень, але ёсць кропелькі, якія павялічаць зрэнкі ў памеры, і твае знаёмыя ўжо, як быццам, лічаць, што ты трымаешся. А як прыемна чухаць усё цела. Толькі заўтра цябе, як аб асфальт, бабах, і ты зноў мяркуеш, дзе ўзяць, як не здохнуць. Усё пачалося з травы, перайшоўшы ў гераін. Тры гады жыцьця, колькі дзясяткаў тысяч даляраў аддаў за кавалачак шчасьця - прамаўчу. Зь 2001 не ўжываю. Дапамагла мая дзяўчына, зараз жонка. Таксама поўная адмова ад алкаголю і тытуню. Як казаў мне адзін стары, у кожнага ёсьць свая кадка, якую ён за сваё жыцьцё напаўняе гэтым брудам. Вось ты сваю напоўніў апасьля 30, спыніся. Зараз у мяне ўсё добра. Ці шкадую? Не, гэта мой жыцьцёвы досьвед. Галоўнае, калі вырашылі зьлезьці з гэтых "цацак" - абарвіце ўсе стасункі з былымі залежнымі сябрамі.
zaza
01.06.2023
вы вельмі моцная і смелая!!! нікога і ніколі не слухайце, усё ў вас атрымаецца!!! я спадзяюся, што вы жывяце шчасліва, галоунае беражыце сябе, вы прайшлі такі шлях і не трэба здавацца!!!
Саша
01.06.2023
Было б цудоўна, калі б вашу гісторыю пачулі тыя людзі, якія страцілі надзею, апусцілі рукі. Вы даруеце надзею. Беражы вас Бог, дзякую вам 🤍
Саша
01.06.2023
Дзякую вам за інтэрв’ю. Было б добра, калі б вашу гісторыю пачулі людзі, якія ўжо страцілі надзею. Беражы вас Бог, светлая, цудоўная, моцная. Дзякую 🤍🤍
«Меня нашли на дороге без куртки, с раздвинутыми ногами». Белоруска, страдавшая от наркозависимости, рассказала, как ее преодолела
Наста, вы без сумневу светлы і таленавіты чалавек. Вам хочацца справядлівага свету і дапамагаць іншым. Але вы зноў надарвецеся ў дапамозе, пакуль не навучыцеся спярша самастойна (без мамы) даваць рады сабе. А пасля ўжо трэба вучыцца дапамагаць іншым. Не абстрактным, а блізкім: той жа маме ці тым, з кім вы былі ў шчэпцы. Гэта значна складаней, чым напісаць дысертацыю, алі менавіта тут будзе найбольшы плён.
Я таксама веру, што вы здолееце.
Вы ўжо прайшлі складаны шлях, на парадзе таксама не лёкгі, але вы здужаеце!
але
жыццё сутыкнула мяне са свёкрам-псіхітрам ...
які , можна сказаць , насільна мяне імі накарміу
дасюль ні псіхічна , ні фізічна узнавіцца не магу
у нас гэта тэма закрытая асабліва
заватдяленнем, куды прыкрыплён быу мой свекр у якасци дацэнта, пасадзили у вынику за вырошчванне галюцынагенных грыбоу
расшыраныя зрачки ,,дохтура,, зауважали т.зв. пацыентки, але тольки не калеги таго зава...
кали я заикнулася неяк на ,,сямейным,, ужыне - ну як так? расширенные зрачки - это же даже человек, который не имеет отношение к медицине, понимает, что что-то ненормально с человеком. вы же вроде медики (свекровь типа тоже медик.. по образованию)
знаете, что она мне сказала?
"*****, ты не понимаешь. это другое"
тадададам. рюсске во всей своей красе