Комментарии к статье

НІШО будзе! Появился открытый словарь белорусского сленга, который может дополнить каждый

  • кніжны чарвяк
    13.06.2023
    Беларускі Вікіслоўнік (be.wiktionary.org) зараз знаходзіцца ў зусім занядбаным стане. Гэта тлумачальны слоўнік беларускай мовы, які ствараюць валанцёры ды аматары. Можа б хто звярнуў на гэта ўвагу замест (ці ў дадатак да) НІШО? Аб’ектыўныя перавагі Вікіслоўніка над НІШО і таксама над афіцыйнымі папяровымі тлумачальнымі слоўнікамі:
      1. зразумелая і свабодная ліцэнзія яго змесціва
      2. у доўгатэрміновай перспектыве ён не знікне

    Таксама ёсць en.wiktionary.org (Беларуска-Ангельскі слоўнік ~4 тыс. словаў) і ru.wiktionary.org (Беларуска-Расейскі слоўнік ~20 тыс. словаў). Гэтыя слоўнікі ў доўгатэрміновай перспектыве могуць быць значна пашыраны з дапамогай валанцёраў.
  • ЯНКА
    14.06.2023
    кніжны чарвяк, вывучыце напачатку, што значыць слова «зараз» і чым яно адрозьніваецца ад слова «цяпер».
  • кніжны чарвяк
    14.06.2023
    ЯНКА, запрашаю вас адрэдагаваць адпаведны артыкул Вікіслоўніка. Калі не знойдуцца кампетэнтныя валанцёры з Беларусі, то гэта замест іх не зробіць ніхто.
  • Старобілорус
    14.06.2023
    ЯНКА, шкодную справу робіте (і ні толькі Вы). Ўзаміяст того каб караті чоловіяка за нідокладності, лепш на своім прікладі показоваті як то быті належіть. Лепш бы хто мовіл як можеть чім зусім аніяк запужоным будучі.
  • кніжны чарвяк
    14.06.2023
    ЯНКА,

    skarnik.by — тлумачальны слоўнік на аснове пяцітомніка 1977-1984 гг. (акадэмічнае выданне пад рэдакцыяй К. Крапівы).
    зараз
    тлумачэнне слова:

      за́раз, прыслоўе
        1. У сучасны момант, у гэты час, цяпер. Усе цяпер на копцы бульбы, Дораг зараз кожны дзень. Панчанка. Дзе раней быў мох, там зараз канюшыны стог. З нар. // Толькі што, зусім нядаўна. Расказаная зараз гісторыя. // У самым скорым часе, хутка (пра дзеянні, падзеі, якія маюць вось-вось адбыцца). Ціха, дзеці, калі ласка, Раскажу вам зараз казку. Муравейка.
        2. (звычайна з часціцай «жа»). Неадкладна, у гэты ж момант. [Цімафею
    Міронавічу] закарцела тады як-небудзь паказаць .. сваю сілу, зараз жа,
    неадкладна праверыць дзейнасць яе на якім-небудзь аб'екце. Зарэцкі.
      зара́з, прыслоўе
        Адразу, за адзін раз, адначасова. Рабіць дзве работы зараз. ▪ Богут ветлівым паклонам Гасцей вітае дарагіх І раскрывае сваё лона, Каб прытуліць зараз дваіх. Колас.цяпер
    тлумачэнне слова:

      цяпер, прыслоўе
        1. Зараз, у гэты момант. —
    Цяпер [цягнік] паімчыць пад горку.. Ці ўправіліся хаця нашы там? — і ў
    голасе маладога камандзіра чулася трывога за сваіх, за падрыўнікоў. Лынькоў. — Цяпер улева бярыся, бо там вунь яма, — усміхаецца з берага дзед. Брыль. // На гэты раз. Потым
    стаў ён нападаць: Гоп аб землю палкай з маху — Людзі ў рогат:
    «Ха-ха-ха! Ах, каб ты, Хлапец, прапаў: І цяпер вось не папаў». Крапіва. // У час, які ахоплівае нядаўняе мінулае і бліжэйшае будучае; у сучасны момант, які проціпастаўляецца даўнейшым часам. Цяпер паляшук — гаспадар свайго лёсу, смела бярэцца за ператварэнне прыроды, прымушае яе служыць сабе. Краўчанка. І цяпер мне тая музыка, Як жывая, ўспамінаецца. Колас.
        2. Ужываецца пры пераходзе да наступнай тэмы гаворкі: далей. [Пніцкі:]
    — Добра там.. Апанас Сегень кажа, што пра жніво загадзя трэба падбаць.
    Цяпер пра сябе. Чаму мяне не ўпісалі ў сталярную брыгаду? Чорны.
        •••
        Не цяпер, дык у чацвер — у бліжэйшым будучым.

  • ЯНКА
    15.06.2023
    Старобілорус, не, нешаноўны, шкодную працу робіце якраз вы. Скажу болей — вельмі шкодную.
  • ЯНКА
    15.06.2023
    кніжны чарвяк, кажу зноў: вывучыце, чым адрозьніваюцца словы «зараз» і «цяпер». Што не зразумела?!
  • Старобілорус
    15.06.2023
    ЯНКА,
    Ні до порозумення, ні до ўгоды ні дойсті сёю дотклівостю, розлад сеючі. А іжбы уймоваті кого з поплечнікоў належыть, то ні кнутом, а допомогою сумленною. Кнут то на ворога, братко.
  • кніжны чарвяк
    30.06.2023
    ЯНКА, маё выкарыстанне слова "зараз" нічым не адрозніваецца ад прыкладаў з тлумачальнага слоўніка беларускай мовы пад рэдакцыяй К. Крапівы. Гэтыя прыклады былі знойдзены ў класічнай беларускай мастацкай літаратуры. І гэтае слова сапраўды выкарыстоўваюць некаторыя беларускамоўныя людзі такім жа чынам, як і я. Вы, мабыць, апантаны заўзятар слова "цяпер" і я гэта магу зразумець. Але, калі ласка, паспрабуйце паводзіць сябе цывільна. Калі слоўнік К. Крапівы памыляецца, то паспрабуйце знайсці і спаслацца на іншую аўтарытэтную крыніцу.

    PS. Вікіслоўніку вашыя выбрыкі ўсё роўна не пашкодзяць. Ён няспынна паляпшаецца.
  • проходжый
    16.06.2023
    Старобілорус,

    ижбы зл. —
    1. каб, для таго каб;
    2. быццам, нібы; што

    нельга сказать  іжбы належыть уймоваті

    -> Iжбы належНО уймоватi
  • Суддзя Дрэдд
    16.06.2023
    Старобілорус,
    не выдавайце сябе за сьвятошу,
    у суседняе тэме вы пакаралi кагосьцi за памылку у напiсаннi "Мiянск".
  • Старобілорус
    14.06.2023
    Выдатно. Подыйшол час его заполніть старобілорускім слэнкгом.
  •