Комментарии к статье

«Стержневым словом, которое сочетало бы сакральное и обыденное, политическое и культурное, могла бы стать «беларушчына»

  • Верно, но не сегодня
    19.06.2023
    Да, это слово простое и понятное всем белорусам, кроме одного с фамилией лукашенко. Это слово и всё, что в него заложено - вражеским для лукашенко.
    Такое же отношение и у сторонников русского мира.
    Поэтому, не при лукашенках и не при их власти, и не при русском мире в Беларуси, в виде оккупационной армии и оккупационных спецслужб России.
  • Тожа вучоны
    19.06.2023
    Не, шаноуны. Паходжанне якраз на першым мейсцы, а то панаедуць людзi з Уладзiвастоку з уменнем дамауляцца i скончыцца уся беларушчына, Спачатку этнiчнае, а яно якраз сваей iншай старанаю мае этычнае
  • Jdcyd
    19.06.2023
    Зноў нас пераконваюць у другаснасці беларускай мовы. Наша мова - гэта краевугольны камень як той беларушчыны, пра якую вядзецца ў артыкуле, так і банальна інфармацыйнай бяспекі нашай нацыі. Спачатку беларуская мова, а потым эканоміка!
  • Pol
    20.06.2023
    Jdcyd, Усе так. Толькі з сёмага пачатку Свабода і Асвета. Будзе асвечаны народ будзе ведаць нацыянальныя каштоўнасці. Будзе свабодны народ зможа сам гаспадарыць на сваёй зямлі. Мова так сама патрэбна. І вельмі цяжка яе падтрымліваць ва умовах маскоўскай акупацыі, беларусафобіі, знішчэння беларускіх школ, беларускай гісторыі, беларускай культуры і ўсяго беларускага. На сённяшні дзень беларускі народ пазбаўлены волі, сваёй краіны, сваёй зямлі. Нашу зямлю топча вораг. На нашай зямлі гаспадараць чужынцы, чужая ўлада, чужая варожая культура, і нашаму народу навязваюць чужыя ганебныя ўмовы.
  • Pol
    20.06.2023
    Ідэя верная. Толькі на дадзены момант Беларусь акупавана. Гаўляйтар Лукашэнка патыкае маскоўскім акупантам ва ўсім. Сёння ў Беларусі злачынным рэжымам гаўляйтара вынішчаеца усе беларускае з зрэдку ўзгадваецца нейкі вырг ці беларускае слова пры татальнай ўсеагульнай русіфікацыі. Для ворагаў Беларусі, маскавітаў, беларушчына як чырвоная ануча для быка. Як беларушчына можа цікавіць маскавітку качанаву якая зычыняла беларускамоўныя школы за што атрымала ўзнагароду ад злачынца пуціна? Ці як беларушчына можа цікавіць беларусафобаў карпянкова, муказвончыка, вольфавіча, касыгіна, белаконева, гайдукевіча і гд? Яны мовы беларускай няведаюць і ніколі не вучылі яе. Для іх Беларусь не маці. Для іх іх спадчына - Масковія. Да слова Беларушчына належыць дадаць слова Свабода і слова Асвета
  • Ясна
    20.06.2023
    Ну, ясна, што беларушчына. Як у літоўцаў літоўшчына, а у французаў - французшчына. Не паспрачаешся.  

    Але вось далей пачынаецца трызненне. Бо якая беларушчына магчымая без беларускай мовы і культуры навогул? Толькі шызафрэнія накшталт "ад Хабаравска да Бреста дзіктатуре нету места" і магчымая. І не трэба блытаць невероятных тутэйшых з беларусамі, нічога добрага ад гэтай блытаніны не будзе. 
  • Прокл
    20.06.2023
    Чушь невероятная.
  • Кут
    20.06.2023
    Грамадства вядзе наперад не сацыялогія. Пасіўныя мільёны ці актыўныя ідыёты нічога не зробяць. Беларуская мова - гэта як стрэлка компаса. Без яе будзем як бараны ісці туды, куды пагоняць.
  • Ключ
    20.06.2023
    «Беларушчына» ёсьць беларуская самапавага. Гэта значыць адмову ад любога комплексу непаўнавартасьці. Гэта значыць штодзённа казаць: «Наша краіна вартая. Наша мова вартая. Наша культура вартая. Наша спадчына вартая. Наша працоўная этыка вартая. Мы ня горшыя за расейцаў, палякаў, літоўцаў, украінцаў ці іншых людзей. Мы годны народ. У нас ёсьць свае галовы, каб думаць, свае ногі, каб стаяць, і свае рукі, каб ствараць дабрабыт. Мы вартыя свабоды. Мы заслугоўваем уласнае будучыні па ўласным выбары. Ганарымся, што мы беларусы. Быць беларусам ня сорамна». Будзьма беларусамі! Жывіма й дыхайма беларушчынаю!
  • Valadzimir
    20.06.2023
    Ключ, колькі ні кажы "халва", саладзей у роце не стане. На маю думку, ідэя правінцыйна-сялянскай "Беларушчыны" сваю гістарычную місію выканала, цалкам сябе вычарпала і зараз пераўтварылася ў тормаз развіцьця тутэйшага народу, які цягне ў тупік. Яна зацыклівае грамадзтва на сваёй безгістарычнай правінцыйнасьці і не мае абсалютна ніякіх шанцаў у канкурэнцыі з моцнымі агрэсіўнымі "нацыянальнымі ідэямі" суседзяў - расейцаў, палякаў, ліетувісаў і украінцаў. 
    Таму, на маю думку, у тутэйшага народу зараз ёсьць дзьве альтэрнатывы далейшага лёсу: альбо, згодна з законам "адмаўленьня адмаўленьня" ("отрицания отрицания"), вярнуцца, на новым, больш высокім узроўні, да ідэі "літоўскасьці (літоўшчыны, Вялікай Літвы)", якая была "адмоўлена" "Беларушчынай" пасьля зьнікненья ВКЛ. І якая - як здаецца, толькі яна адна, - праз вяртаньне сапраўднай гісторыі тутэйшага народу можа пераўтварыць  яго, нарэшце, у моцную дынамічную нацыю; альбо, праз некаторы час, растварыцца ў больш амбіцыёзных і агрэсіўных суседзях разам са сваёй правінцыйна-сялянскай "Беларушчынай", якая калі і захаваецца, то хіба што ў выглядзе "нацыянальнага каларыта".
  • Ключ
    20.06.2023
    Valadzimir, Пазяханьне. Так, калі б беларусы змаглі захаваць назву «ліцьвіны», гісторыя й жыцьцё былі б лягчэйшымі. Але мы працуем з тым, што маем. Жыве Беларусь! У беларусаў няма прычынаў для комплексу непаўнавартасьці.
  • Ĺ
    20.06.2023
    Naša budučynia aĺbo ruskaje tryadzinstva, skladnik jakoha - vialikaruščyna, malaruščyna i bielaruščyna. Aĺbo Kryŭja (Kryvija) - jak heta bačyŭ Vaclaŭ Lastoŭski.
  • Andrzej
    20.06.2023
    БелаРУССКОСТЬ мы очень любим, да?
  • беларушчына
    22.06.2023
    беларушчына - нагадил другому и сам рад!
  •