Комментарии к статье

Позняк: Создание Совета безопасности отложено из-за внутренних причин

  • Пеця
    30.07.2023
    Падтармажвае, працуець на Лукашэнку, Зин. Яна нiколi не будзе створана ось пабачыце.
  • Received
    31.07.2023
    Вось пытанне да шаноўнай нашай нівы: дзе на якой хвіліне поўнага аўдыё выступу Зянон Пазняк сказаў: Стварэнне Рады бяспекі адкладзена з-за ўнутраных прычын? Я некалькі разоў праслухаў. Выступ закрануў шмат тэм. Тэму палітвязняў, тэму генацыду беларусаў, вайну ва Ўкраіне, вызвалення Беларусі і іншыя, але нідзе не пачуў менавіта тое што спадары з нашай нівы вырашылі зрабіць галоўным загалоўкам даннага артыкулу.
  • СБУ
    30.07.2023
    Гэта проста анекдот. Раду яны ствараюць...хай себе рады спачатку дадуць
  • Сматрашчы
    30.07.2023
    Никагда такова не была, и вот апяць!
  • Сьвета 5+++ лет спустя
    30.07.2023
    апяць 25 )
  • Сквош
    30.07.2023
    Да, эпоха факс- аппаратов закончилась где-то так в годах 2005. Сейчас уже эпоха брэйн-интерфэйсов и биг-дата.
  • Упс
    30.07.2023
    Ой, а што здарылася?
  • Левы нацыяналіст
    30.07.2023
    Пазьняк не знайшоў супольнай мовы з Кібэрамі па пытаньні ўзлому БДУ і інш.
  • Беласток- Варшава
    30.07.2023
    Гэта значыць, калі два чалавекі, то адзін з іх знаёміцца з трэцім
    чалавекам, а першы не ведае. І такім чынам адбываецца такое
    гарызантальнае распаўсюджванне».

    ГЫ_ГЫ !  Стры шкоднік, кажуць пра яго на ФБ.  Заберыце ал яго мікрафон.
  • Янка
    30.07.2023
    Ніколі гэткага не было і вось зноў.
    Адкладваецца або спускаецца на тармазах, як і ўсе папярэднія ініцыятывы ВБ з гучнымі назвамі? Фактычна ўся дзейнасць ВБ - гэта змена шыльдзікаў: рух-сэкрытарыят-рада бяспекі з нязменнымі абвінавачваннямі апанентаў у агентурнасці, недальнабачнасці, памылковым ціску на рэжым праз прасоўванне санкцый бо лу ўцягне ў Расею, але галоўнае - у спакусе разнастайных нятрушных беларусаў на манаполію ВБ на беларушчыну.
    Праблемы ВБ відавочныя:
    1 Доўгія гады аб дзейнасці толькі што зліквідаванай рэжымам КХП БНФ амаль нічога было ня гучна
    2.ЗСП ніколі ня быў адметны ў здольнасцях дамаўляцца з патэнцыйнымі хаўруснікамі.
    4.ЗСП - чалавек харэзматычны, але ўжо аб'ектыўна нямалады і ён ўсё болей ператвараецца ў нейкага ідала з дасягненнямі амаль 35-гадовай даўніны. Таму даўно варта было б падтрыхтаваць сабе змену, падтрымліваючы яе сваім аўтарытэтам. Найбольш верагодным кандыдатам выглядае спадар Вусаў. Ён часта мільгае ў разнастайных ЗМІ, але праблема ў тым, што ён чамусці пазіцыянуе сабе ў якасці топавага беларускага ... палітоляга. Чытай, вельмі разумнага, але безадказнага крытыка з-за кута. А ў лігу палітыкаў ён гатовы перайсці ў выпадку, калі хтосці прынясе яму ўладу на телерачцы. Праграма ВБ таксама пачынаецца ад моманту, калі ВБ ўжо атрымала ўладу. Адначасова Вусаў сцвярджае аб немагчымасці мірных зменаў у Беларусі. Але калі хтосці з добрым намерам праз рызыку для жыцця абрыне дыктатуру і атрымае ўладу, то адзіным шляхам яе перадачы будуць дэмакратычныя выбары, а не далейшая перадача нейкаму надзвычайнаму камітэту. Таму ВБ трэба рыхтаваць актыў звонку і ўнутры для пераменаў, аб'ядноўваць вакол сабе ўсіх патэнцыйных прыхільнікаў, але не бачна, каб яны гэтым актыўна і эфектыўна займаліся.
  • Хм...
    30.07.2023
    Янка, ак шмат словаў, ды яшчэ па пунктах))
    Прызнайся шчыра, няўжо ты спадзяваўся на нешта іншае?
    Я дык і не прыпомніў бы ўжо чарговыя заявы, каб аўтар гігант-праекту сам пра сябе не нагадаў.
    На Вусава не чапай, не чапай бо лясне. Хопіць з нас яго гаварыльні палітолага. Дзіўны чалавек у дзіўнай адасобленнай ад усіх кампаніі. Нармальныя людзі знайшлі сабе клопат і апякуюцца ім. ВБ апякуецца толькі сваімі радамі-сакратарыятамі і спробай займаць эфір сваёй балбатнёй.
  • Янка
    31.07.2023
    Хм...,
    Я не маю мэты прыніжаць дасягненні ЗСП, але ўмовы часоў яго палітычнага піку былі прынцыпова іншымі.
    Справа ў тым, што ЗСП, пры ўсёй да яго павазе, пачаў нешта дасягаць (як і ўсе нацыянальна-вызвольныя рухі былога СССР) пад час адлігі гарбачоўскай перабудовы і гласнасці. Маніфестацыі БНФ напрыканцы 1980х - пачатку 1990х хоць і разганяліся, але тады ўлады БССР нікога не катавалі, не калечылі і не забівалі, бо ўзровень эканамічнага незадавальнення ўладай быў вельмі высокім і ў любы момант мог ператварыцца ў актыўны масавы палітычны супраціў. Рэжым няспынна слабеў. Таму ў 1990 годзе прайшлі першыя  вольныя выбары, праз якія ў ВС БССР была створаная парляманцкая фракцыя БНФ, якая ў наступныя два гады і стала галоўным драйверам незалежнасці.
    Зараз рэжым нашмат больш жорсткі і трымаецца на вонкавай падтрымцы крамля, чаго позні СССР ня меў, бо заходняя падтрымка мела гуманітарны характэр і памеры. І калі спадар Вусаў гаворыць пра сілавы сцэнар зменаў, то ён гаворыць аб тым, у чым ЗСП ня мае досведу.

    Стратэгія ЗСП зразумелая. Трэба стварыць адлігу. Дзеля гэтага здымаем санкцыі, перагортваем старонку, прызнаем луку ў надзеі, што ў абмен на заходнюю падтрымку тый трошкі адкруціць гайкі, тады нібыта адрадзяцца беларуская свядомасць і грамадская супольнасць, якая і зробіць перамены. Ідэя нацыянальнага адраджэння (бо на дэмакратыі ЗСП ніколі не акцэнтаваўся) праз пернік. Але наколькі гэта працаздольна? Мы бачылі, як пачынаючы з 1994 гэта ідэя не працавала. Бо яна дае рэжыму магчымасць вернуцца да палітыкі шматвектарнасці (дурыць галаву і крамлю, і заходнім палітыкам, атрымлівая матэрыяльную падтрымку з абедзьвух бакоў), якая дазваляла яму добра зарабляць і ўзмацняцца на разнастайных схемах нават ва ўмовах неканкурэнтаздольнай эканомікі дыктатуры, і трымаць балота ў залежным стане ў дзяржсэктары і бюджэце праз сціплае, але гарантаванае фінансаванне. Але пытанне - калі большасць матэрыяльна залежыць ад рэжыму і з большага задаволеная, тады адкуль возьмецца масавая прагна да пераменаў? Між тым любая паспяховая рэвалюцыя - гэта перш за ўсё масавае расчараваньне існуючым рэжымам, ў якога недастаткова рэсурсаў для падаўлення ўнутранага пратэста.
  • Лол
    30.07.2023
    Вспоминается поговорка про беларуский партизанский отряд из трёх человек с предателем. :)
  • 2петя
    30.07.2023
    Так ты стварай, чаго сядзіш? Таксама на Лукашэнку працуеш?
  • гоблен
    30.07.2023
    О! Восстание мертвецов?
  • Гэта самае цікавае вам ўсёй гісторыі
    30.07.2023
    А што скажа дочка МД пра выбітны шыявяз?
  • пони
    31.07.2023
    опаньки..
    а модно
    мне хоть трохи паспать?
  • дочка Максима Дизайнера
    31.07.2023
    дауно усё сказало )

    про папу  ̷г̷а̷н̷с̷а̷  🧐
  • наса гістолыя
    31.07.2023
    Гэта самае цікавае вам ўсёй гісторыі,

    думаеце , я нешта не заўважыла ? 

    у 1986
    у 2014
    і інш. годзе ?

    дык мо годзе ?
  • дочка Максима Дизайнера
    31.07.2023
    Гэта самае цікавае вам ўсёй гісторыі
    (МД) гэта вы да мяне ці што ?

    усё, што магла, я даўно (нават да 1994)
    сказала
    і
    не
    раз
    потым
    падцвераджала

    што яшчэ трэба ад мяне?
  • антицелетелы
    31.07.2023
    Гэта самае цікавае вам ўсёй гісторыі

    глядя на фото ?
    нуў що
    модно сказать..

    чем меньше ***, тем длинше галстук ¿

    дабы навелное пликлывать
    отсутствие т.ск.
    достоинства
  • Плінтус
    30.07.2023
    Ай, Зянон Станіслававіч, кіньце і няхай сядзяць пад плінтусам
  • даведка
    30.07.2023
    Советов безопасности, как и экс-силовиков, тоже будет не меньше двух во главе с госсеками Сахащиком и Позняком, которые буде мерятся между собой, у кого больше (рота в составе роты или полк в составе роты)?!
  • сузіральнік
    30.07.2023
    Галоўнае, пра што гаварыў Пазьняк:"Міжнародная супольнасць, Еўразвяз і Амерыка павінны
    выступіць з ультыматумам дэакупацыі Беларусі. Павінна быць дадзеная зброя
    ўкраінцам, а не ў гадзіну па чайнай лыжцы. Бо ўсё залежыць ад таго, як
    закончыцца вайна ва Ўкраіне. Калі гэта вайна закончыцца такім чынам, што
    разваліцца гэты рэжым у Расеі, то разваліцца і рэжым у Беларусі. Пакуль ідзе
    вайна, ніякія звароты па выкананні заканадаўства не эфектыўныя, бо вайна не выконвае
    ніякага закона. Яны проста знішчаюць беларусаў, яны проста іх забіваюць. І таму
    на сённяшні дзень мы, пры сваім бяссіллі, павінны ўсё фіксаваць, мы павінны
    кансалідавацца, збіраць сілы. А ад міжнароднай супольнасці патрабаваць рашучых
    дзеянняў. Міжнародная супольнасць мае такія магчымасці, але яны калькулююць
    свае інтарэсы шляхам нашага няшчасця беларускага і шляхам украінскай крыві.
    Вось гэта трэба закончыць, таму што калі гэта не будзе вырашана, то яны будуць
    расплачвацца самі. Ужо Польшча пачынае непакоіцца, што вагнераўцы каля Буга стаяць.
    Як кажуць, дайграліся! Таму што трэба тэрміновыя дзеянні і гэтыя дзеянні не
    робяцца. І калі гэта будзе і далей так працягвацца, то атрымаюць і балтыйскі
    калідор, і што хочаш.


    Паўтараю, міжнародная супольнасць мае вялікія магчымасці,
    няма палітычнай волі і няма смеласці гэта рабіць. Вось гэта трэба ад іх
    патрабаваць."
  • Чытач
    31.07.2023
    сузіральнік, вялікі дзякуй. Пайду слухаць поўную аўдыё версію інтэрв'ю Пазьняка па спасылцы ў артыкуле https://www.racyja.com/palityka/zyanon-paznyak-realnyya-zmeny-mozha-zra/
  • "Бывае праўда вочы коле" (с)
    31.07.2023
    сузіральнік, ну пагаварыў, добра. Дзякуй!
    Далей што? Ды і пагаварыў пра што? Што нехта іншы павінен усё зрабіць. Гэта "яны", "міжнародная супольнасць", "яны павінны", яны мусяць".... Дзесяткі год жыць за мяжою на амерыканскіх дакуметах палітычнага уцекача і нічога не рабіць для Беларусі, гэта трэба ўмець. А цяпер давайце я вам пакажу , што "яны павінны". Таму і ненавідзіць ён хвалю эмігрантаў 20-х, бо цяпер паважаюць за работу і вынікі, а не за "Пазняк казаў".
  • Рэальна Невераятны
    31.07.2023
    сузіральнік, ну то хай патрабуе, хто яму замінае?
    Хай сустрэнецца з прэзідэнтам ЗША, з прэм'ер-міністрамі, з уплывовымі палітычнымі партыямі і структурамі Еўропы і ўсяго свету. НАТА, ЕС, ААН, ПАСЕ... За дзесяткі год зрабіў бы хоць 1% таго, што Ціханоўская са сваім Офісам зрабіла за 2 гады. Хай збірае доказы злачынстваў, каб распачаць міжнародны пераслед карнікаў і іх кіраўніцтва, як гэта робіць Латушка. Хай арганізоўвае беларускія школы і адукацыю, як гэта робяць Коўшык з кабінету Ціханоўскай і Мілінкевіч. Хай бы зрабіў беларускае выдавецтва, якіх за 2 гады паўстала толькі ў Польшчы ужо 4. Хай бы зрабіў нешта падобнае на марафон "Нам ня усё адно!". Ці можа Пазняк і яго віртуальная "Вольная Беларусь" арганізавалі спецоў на платформу "Голас"? Ды дзе там якое! Нічога нідзе. Гэта ўсё робяць "невероятные", "цветочнікі", якіх так клянуць аматары пазнякоўскай рытарычнае лаянкі і поўнага бязьдзеяння.
  • дочка Максима Дизайнера
    31.07.2023
    А што скажа дочка МД пра выбітны шыявяз?

    "будет и на нашей улице праздник"

    вы про это ?
    я дауно выкинуло это в мусорку

    https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/322889
  • За Свабоду!
    26.10.2023
    Усё, як заўсёды. Віртуальны правадыр Пазняк і яго боты. Выніку нуль, як і апошнія амаль 30 год ад яго.
  •