Цікава, а ці адбываецца штосьці ў адзеле ідэалагічнай работы і культуры Светлагорскага райвыканкаму і з профільным намеснікам старшыні? "Ранак" доўгія гады быў фактычным тэлерупарам улады разам з газетай "Светлагорскія навіны". Толькі заснавальнікам газеты былі райвыканкам і райсавет, а "Ранак" лічыўся прыватнм прадпрыемствам. Але, калі з 2012 года светлагорцы змагаліся супраць атрутнага завода беленай цэлюлёзы, "Ранак" паказваў падзеі з гледзішча ўлады. Калі судзілі праваабаронцаў і журналістаў, якія асвятлялі змаганне супраць заводу, "Ранак" таксама ліў праўладную прапаганду. І тут раптам мясцовыя ідэолагі "недосмотрели" і дайшло аж да таго, што матэрыялы "Ранка" аказаліся экстрэмісцкімі. Ці падпалі тыя ідэолагі пад рэпрэсіі за такі недагляд?
В Светлогорске задержали редактора компании «Ранак»