Комментарии к статье

В список Всемирного наследия ЮНЕСКО включили латвийскую Кулдигу. Это дает надежду белорусским городам

  • Žvir
    18.09.2023
    Aj, tam pałova zabudovy 17 st. Nu, dzie ŭ Biełarusi takoje samaje zachavałasia ŭ toj kolkaści dy funkcyjanalnym stanie ? Vojny i balšavickaje barbarstva vyniščyła amal usio. Darečy na fotcy "Стары драўляны дом на цэнтральнай плошчы Кулдыгі" - heta moj liubimy tam krogs. My tam niekali Mežpiłs upieršyniu dehustavali. Lietam tam na terasie (što pad naviesam) pryjemna pasiadzieć. Jana(terasa) mieścicca nad račułkaju, "bierahi" jakoj utvorany ŭłasna padmurkami starych budynkaŭ, jak u Vieniecyi...;) Mnohija z jakich vykonvali funkcyju młynoŭ. Tamu i vulička tam zaviecca "dzirnavu"... Ułasna i toj stary dom, jość takim "bieraham".
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    18.09.2023
    Žvir, Памятаю гэтую рэчку, якая бяжыць між падмуркаў! У мяне тады, таксама, узнікала асацыяцыя з Венецыяй!  А вадаспад Вентас Румба? Кажуць, што самы шырокі ў Эўропе!
  • Žvir
    18.09.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, heta tak i jość, samy praciahly vadaspad u Eŭropie. Uviesnu jon halasisty. :) A lietam, niby na vucha vam šepča-šapoča niejkija svaje kazytlivyja historyi. Ja tam viedaju adzin utulny vałun, jon chavajecca pad vadoju, alie ja jaho znajšoŭ. Pliaskaty, jak zedlik, siadaješ na jaho i apynaješsia dakladna pad spadajučym patokam vady. Dobra taniziruje, paślia krogsa, kali što... :) Nu, i vimbu ž tam loviać viasnoju, što tuju durnuju... A ci dabiralisia Vy ŭ Sabile sa svajho Vientspłsa? Heta na šliachu z Ventpilsa da Ryhi. Taksama cikavaje miejsca. Haloŭnaja latvijskaja vinakurnia. Tam znachodzicca samy Paŭnočny vinahradnik Eŭropy, jon paznačany ŭ Guinness Book of World Records ! Jaho zasnavali tam kryžaki, u 14-m stahoddzi, ja ŭ im laziŭ (zakonna, kali što!), i vino toje kaštavaŭ byŭ...
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    18.09.2023
    Žvir, Не, у Сабіле, нажаль, я не быў... Быў, перадусім там, дзе пераважна былі мае аб'екты... Ліепая, Кулдыга, Стэндэ, Угале. У Рызе часта быў -- ездзіў у трэст, а таксама ў Сігулдзе -- там жонкі бацькі жылі.
    А ў той Кулдызе на Венце праз вадаспад прыгае не толькі вімба, але і ласось. 
  • Т1
    18.09.2023
    Саўгас ён такі
  • Анж
    18.09.2023
    Вось так павінна выглядаць спадчына, а не як у нас роўненька і пафарбавана ўсе
  • Ура
    18.09.2023
    Дзякуй за надзею. Мне спадчына Куколды таксама падабаецца. Будзе и на нашай вулицы свята.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    18.09.2023
    Ура, Па-праўде, горад завецца Кулдыгай!
  • Максим Дизайнер
    19.09.2023
    Ура,

    Куколды - это ты про себя и свою борщеварку что ли? 
  • Бобр
    18.09.2023
    Странное и интересное решение ЮНЕСКО. В Польше почти каждое местечко Кулдига. Не говоря об Германии, Франции. В Беларуси скорее природные места внесут в ЮНЕСКО
  • CV
    18.09.2023
    Бобр, проста трэба ўмець прэзентаваць сваю спадчыну
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    18.09.2023
    Быў у Кулдызе і не адзін раз! Проста, працаваў прарабам, а ў Кулдызе ў мяне былі аб'екты, сам жыў у Вентспілсе...
    Сумняваюся, што які-небудзь беларускі райцэнтр можна паставіць супраць Кулдыгі!!! Па-першае. Стары горад Кулдыгі -- гэта Стары Горад. Ніводнага паціпавярховіка! Усе новыя мікрараёны -- на ускраіне! Па-другое. У Кулдызе -- гэтым дамам -- па 200-300 гадоў, адзінкам па 150! І дзе ў нас такое ёсць? У асноўным -- канец ХІХ-пач ХХ ст.
    І што нашы калгаснікі пачыналі рабіць з гарадамі? Правільна! Разбураць стары цэнтр! І ставіць на месцы камянічак 4-паверхавы (а то і 7-паверхавы, як у Глыбокім) "дом саветаў". У Глыбокім, таксама быў "Стары Горад". Я падлічыў колькасць камянічак у цэнтры! Іх было пад 30 (разам з сінагогай). Засталося цяпер -- 5, на іх вісяць шыльды, што гэта -- "гісторыка-культурная каштоўнасць. А было б 30?
    І наогул, Латвійскімі гарадамі не кіравалі калгаснікі!  Вось пайдзі ты ў гэты "белы дом" са сваёй прапановай... -- А колькі вядзёр бульбы ты сам вырсціў?-- цябе запытаюць? Ці, пытанне, якое мне часцей за ўсё задавалі: "А ў цябе ёсць грошы, каб гэта захаваць? Дай нам і мы захаваем! Калі іх няма, то і размовы няма!"
  • Žvir
    19.09.2023
    "А колькі вядзёр бульбы ты сам вырсціў?" :))) A i praŭda, kolki ? Ja voš, da prykladu, nivodnaha. :( Nikoli tak nie atrymlivalasia, kab pracavaŭ nad usim uradžajem. Bylo, što hnoj vaziŭ u polie, raskidaŭ, karova za zimu nastarajecca. Albo araŭ, chadziŭ za pluham. Ci sadžaŭ, ci zbiraŭ... Karaciej, rabiŭ niešta adno. A tak, kab ad pačatku pracesu i da kanca - nie, nie vypadala. To bok, nivodnaha viadra...
  • Максим Дизайнер
    19.09.2023
    Начинают по тихому от ракетных ударов прятаться чтобы было, что русским предъявить.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    19.09.2023
    У кантэксце з гэтай тэмай (пра Кулдыгу) мне згадалася мястэчка Лужкі на Шаркоўшчыне... Класічнае, нават узорнае, адзінае на Беларусі! [Праўда, А.Астаповіч мне пярэчыў, што ёсць падобнае мястэчка і на Гарадзеншчыне. Ну, ладна -- усяго 2 на Беларусь].  Падабенства, хоць і аддаленае, з той Кулдыгай. Усе дамы: і драўляныя , і цагляныя -- стаяць шырокім бокам (фасадам) да вуліцы. Шмат дамоў з балконамі, порцікамі, аканіцамі. Брукаванкі. Гатовы фон для здымак фільмаў пра дарэвалюцыйныя часы! Павесіць толькі шыльды -- "Кабакъ", "Трактиръ"... Ёсць тут стары 3-паверхавы млын, дзе граф Плятэр паставіў генератар -- з таго часу і піша сваю гісторыю Глыбоцкія Электрычныя Сеткі... Тут ёсць дом дзе жыў ўпраўляючы маёнткам Плятэра -- Станіслаў Булак-Балаховіч, будучы генерал БНР. Ёсць руіны сінагогі... Ды тут нарадзіўся Эліэзэр Бэн-Ягуда, які потым адрадзіў іўрыт! А проста ўпрытык да Лужак -- былы маёнтак Плятэра -- Гарадзец. Цэлы ансамбль будынкаў -- ад палаца і да тузіна іншых гаспадарчых будынкаў, парка, капліцай са статуяй Хрыста, які нясе крыж...
    Усё гэта -- Лужкі-Гарадзец -- сапраўдны музей пад адкрытым небам... Быў! Пакуль калхазаны не дабраліся і да Лужак і не пачалі ўсё бурыць і ставіць свае лукашысцкія домікі...
  •