Нешта гэта нагадвае "паспяховы" 2010 год у выкананні ППП. Бюджэтныя інвестыцыі тады стварылі эканамічны рост ажно 7.8%! Банкет скончыўся ў пачатку 2011, з-а чаго прыйшлося зачыніць біржу, трошкі пашкодзіць ППП фэйс і рвануць метро, каб адвесці ўвагу. Але дапамагло ня вельмі, бо к траўню ў крамах на ўсходзе краіны пачало банальна знікаць мяса. І толькі вяртанне свабоднага курса з гадавой дэвальвацыяй 250+ адсоткаў і інфляцыяй 108 адсоткаў стабілізвала сітуацыю Але тады Расея была ў трошкі іншым становішчы, ₽ і даходы былі стабільнымі, што дазволіла даволі хутка выцягнуць Беларусь за кошт рэзка патаннелага экспарту. Зараз ў Расеі імкліва павялічваюцца бюджэтныя праблемы: 30% ідзе на вайну, засакрэчаныя выдаткі - на ўзрослую колькасць карнікаў і распіл адбудванне Марыюпалю, куды клеіць нафтавыя Mickey Mouse Money кшталту індыйскіх рупій - ніхто не разумее. Дайшло да таго, што расейкаму мінфіну давялося зрэзаць дэмпфер гандлярам нафатпрадуктамі, з-за чаго паліва праз стратнасць гандлю апынулася ў дэфіцыце нават для аграгаспадаркі. Ну і вельмі верагодная адмена ільготнай іпацекі неўзабаве абрыне моцна перагрэты рынак жылля.
Але тады Расея была ў трошкі іншым становішчы, ₽ і даходы былі стабільнымі, што дазволіла даволі хутка выцягнуць Беларусь за кошт рэзка патаннелага экспарту. Зараз ў Расеі імкліва павялічваюцца бюджэтныя праблемы: 30% ідзе на вайну, засакрэчаныя выдаткі - на ўзрослую колькасць карнікаў і
распіладбудванне Марыюпалю, куды клеіць нафтавыя Mickey Mouse Money кшталту індыйскіх рупій - ніхто не разумее. Дайшло да таго, што расейкаму мінфіну давялося зрэзаць дэмпфер гандлярам нафатпрадуктамі, з-за чаго паліва праз стратнасць гандлю апынулася ў дэфіцыце нават для аграгаспадаркі. Ну і вельмі верагодная адмена ільготнай іпацекі неўзабаве абрыне моцна перагрэты рынак жылля.