Комментарии к статье

«Нервы должностных лиц не резиновые». Часть провластных блогеров не одобряет постоянные доносы

  • што пасееш, тое і пажнеш
    03.10.2023
    Позна, вы самі раскруцілі гэты махавік даносаў і рэпрэсіяў. Я так разумею прапагандысты гэтак ж сама ведаюць гісторыю, як і Галоўны гісторык і ні чаму яна іх не вучыць. Іх жа папяреджвалі, што дойдзе чарга і да іх саміх. Ратаванне для іх тут только ў адным - нейтралізацыя улады звар'яцелага дыктатара. 
  • Горкае жніво
    04.10.2023
    што пасееш, тое і пажнеш , Амін! Брава! Абсалютна правільна. Дыктатура Лукашэнкі й ейныя паслугачы распалілі гэты агонь, і цяпер яны ня могуць яго кантраляваць. Яшчэ адна прыкмета іхнага бяссільля. Калі вы распальваеце нянавісьць і паклёп на іншых, гэта ў рэшце рэшт кусае вас за зад.
  • Сатурн
    04.10.2023
    Как я и говорил, зажратую Бондариху начинают поджимать)
  • Сымон
    04.10.2023
    Справа ў тым, што даносы - гэта неад'емная ўмова існавання любой таталітарнай сістэмы, ў якую зараз спрабуе ператварыцца і лукашызм. Ён атрымаў смяротную рану ў 2020 і як паранены звер адчаяна шукае спосабы захаваць сабе, ужо не звяртаючы ўвагі ні на што. Але 24.02 моцна паскорыла ўсе працэсы. Таму спыніць даносы і мракабессе ўжо нельга. Мы убачым яшчэ шмат дзікунстваў, і, нажаль, ахвяр. Адлігі ня будзе, пакуль лукашызм не сажрэ сам сябе.
  • Bondarau
    04.10.2023
    Ня ведаю як вы, а я схадзіў  у краму па попкорн і пачынаю назіраць як павукі ў слоіку пачынаюць жэрці адзін аднаго.
  •