На тэрыторыі Беларусі існуюць сотні павукоў, якія могуць укусіць. Амаль любы не зусім мікраскапічны павук здольны пракусіць скуру, нават такі малютка як pholcus phalangioides (які хутчэй за ўсё зараз назірае за вамі зь якога небудзь кута), не кажучы ўжо пра самага распаўсюджанага крыжавіка araneus diadematus ці пра жах хатніх гаспадынь eratigena atrica. Іншая справа што такі ўкус застанецца без наступстваў ці нават незаўважным(калі няма алергіі). Але ў Беларусі сустракаюцца і павукі зь вельмі балючым укусам, напрыклад steatoda grossa ці cheiracanthium punctorium. Дарэчы, апошні яшчэ адрозьніваецца сваёй агрэсіўнасьцю і яго дакладна не трэба браць у рукі.
Волшебный мир белорусских пауков: такими вы их еще не видели ФОТО