Комментарии к статье

Появились доказательства того, что на выборах в России переписывались протоколы — как голоса Даванкова перебрасывали Путину

  • Цім
    19.03.2024
    Што на гэта скажа суд РФ? Суд самай духоўнай краіны ўсяго света! Краіны пад дэвізам "С нами Бог!) :)))
  • .
    19.03.2024
    Рэдакцыя, "Цэнтрвыбаркам адмаўляецца называць прадастаўляць такую інфармацыю."
    Пра 22 млн. і метад Кіслінга-Шпількіна можна і трохі падрабязней. Хоць і не наша гісторыя, але грамадзянам карысна разумець, як фальсіфікуюць выбары і як матэматычна гэта выяўляюць.

  • Язэп
    19.03.2024
    ., які сэнс пасля 2020 вывучаць метад Кіслінга-Шпількіна, калі махлярскі ЦВК, прызначаемый і кантралюемый узурпатарам, нахабна падмане вас у любым выпадку, а карнікі дзяля новых зорачак на пагонах будуць імкнуцца безрызыкоўна збіваць і катаваць бяззбройных? А менавіта як гэта будзе зроблена - больш "'элегантна" алььбо больш нахабна - наўпрост у вочы - справа другасная. лукашэнка ушчэнт прайграў нават ціханоўскай, а ня толькі фаварыту Бабарыкі, а пуцін - прайграў нават нікому да 2024 невядомай за межамі Ржэва Дунцовай, ды яшчэ забіў Навальнага. Дзяля змагання супраць мафіёзнай банды, якая ператварыла ўсе дзяржаўныя інстытуты ў свае філііі, застаецца толькі адзіны эфектыўны шлях, і гэта ніяк не метад Кіслінга-Шпількіна.
  • .
    19.03.2024
    Капец. Вось сяджу паўгадзіны і не ведаю, што адказаць :) Я ж не пачынаў канцэптуальную дыскусію пра метады пратэсту, я між іншым (пасля камента пра памылку ў артыкуле) адзначыў, што і такі момант можна раскрыць трохі падрабязней.
    Дыктатура не вечная, і грамадзянам (нездарма выкарыстаў такі тэрмін) карысна ведаць рознае пра палітыку, у тым ліку як працуюць электаральныя сістэмы. Каб у наступны раз не выбралі папуліста і г.д. Як і гістарычныя артыкулы патрэбныя.

  • Рамзан
    19.03.2024
    Не пішыце ерунды,я колькі хацеў, столькі і напісаў