Могла бы Беларусь стать независимой без Позняка?
-
24.04.2024a.hto.tam.idze, БССР была б часткай Расіі, то бок не СССР, а РСФСР. Наступствы гэтага вы можаце бачыць па Абхазіі ці па акупаваных тэрыторыях Украіны
-
24.04.2024a.hto.tam.idze, "абноўлены" савок, што складаўся б з рашкі плюс адной славянскай і некалькіх паўднёвых краін - гэта па-вашаму нерэальна? А дзе ж Беларусь цяпер знаходзіцца?Так, бальшыня народу свае Незалежнасць і волю спляжыла, але гэта ня значыць, што тыя "ўпалі з неба".
-
24.04.2024a.hto.tam.idze, не ўважліва прачыталі артыкул. Перачытайце яшчэ раз.
-
24.04.2024a.hto.tam.idze, a.hto.tam.idze, Во як... аказваецца тое што беларусы з кожнага пакаленьня змагаліся за незалежнасьць і гінулі за яе - гэта ў вас называецца "незалежнасьць упала на галаву зьнянацку..." Вось дык выснова, у асобы, якая відавочна не ведае нашай беларускай гісторыі, а выхоўвалася на саўдэпаўска-расейскай "Історіі Белоруссіі".
-
24.04.2024a.hto.tam.idze, Слабенько и необосновано. Впрочем что ожидать от либерального губернского обывателя?
-
25.04.2024a.hto.tam.idze, полностью согласен! Беларусь не могла. А стала независимой. И поздняк совершенно никак не влиял на ход данной истории. Не было бы позняка - не изменилось бы ровным счетом ничего ( кроме истории о куроопатах)
-
24.04.2024М, а то как будто сейчас белоруссия не часть рашки? Де факто давно уже часть, а восточная часть вполне за абхазию сойдет.
-
26.04.2024М,
Не разумею вашы аргументы. З Беларуссю фактычна адбылася тое ж самае, толькі Лукашэнка здаў краіну без бою. Гаворка ідзе пра 91шы год, а не пра тое, што адбылося пазней. -
24.04.2024ж, не. Уся Беларусь супраць вайны, а Расея - за.
-
25.04.2024ж, Беларусь пакуль не частка рашкі, а хутчэй калонія. А робяць яе такой масквагаловае і маскваротае насельніцтва. Такое як ты.
-
24.04.2024Не , хотите сказать что карпенков и кодла из 200тысяч синих - против? Или же они не являются гражданами? в вашем воспаленном мозгу только секта пенсионера со стажем являются гражданами рб ? Чел который здрыснул из страны и фактически уже два десятилетия не появлялся в РБ.
-
25.04.2024Т, Карпенков гэта расейскі калабарант, вагнеравец.
Армія Беларусі не ўступіла ў вайну. -
26.04.2024Хіба,
У Ельцына на той момант была адна задача - перасунуць цэнтр улады пад сябе. Самы просты шлях да таго было афіцыйна скасаваць структуру СССР, ці нешта іншае, на што мог бы высунуць прэтэнзію Гарбачоў са сваёй саюзнай наменклатурай. Гэта і было спешна зроблена ў 91ым. Віскулі не толькі абвясцілі незалежнасць трох краін, яны даслалі сігнал усім астатнім рэспублікам СССР, што Расея Ў ТОЙ ЧАС не зацікаўленая іх утрымліваць. -
24.04.2024Чытач,
Мне дастаткова прачытаць загаловак, каб адразу не пагадзіцца з аўтарам "... хто гэтак кажа, не быў ні на адным са шматтысячных мітынгаў БНФ у 1988-1991 гадах". Я быў амаль на кожным з іх.
Я не адмаўляю станоўчую ролю Пазьняка і БНФ у адраджэнні беларускай ідэнтычнасці, але гэты фактар не з'явіўся ключавым для атрымання палітычнай незалежнасці Беларуссю пасля распаду СССР. -
26.04.2024Юрась,
Змагаліся, змагаемся, будзем змагацца і пераможам.
Галоўнае дасягненне Пазьняка і БНФ - гэта пабудова новага падмурку беларускай ідэнтычнасці. Задачу, якая была акрэсленая ў назве народнага фронту "Адраджэнне", ён выканаў. Яны заклалі насенне, якое не толькі ўзышло, але таксама нарадзіла новае пакаленне. Без дзевяностых не было б дваццатага. Без дваццатага, не адбудзецца будзе наша "перамога ў будучыні".
Іншая рэч, што на момант атрымання фактычнай палітычнай незалежнасці, яшчэ не існавала крытычнай масы нацыянальнай свядомасці ў грамадстве. Гэтым тлумачыцца той факт, што беларусы добраахвотна аддалі свабоду ў лапы калгаснага дыктатара, у якога галоўным пунктам у праграме было "назад у СССР". -
24.04.2024Усё раскладзена па палічках, што тут абмяркоўваць.
-
24.04.2024Мне здаецца, мала хто адмаўляе заслугі Пазняка на шляху да незалежнасці, хутчэй да яго негатыўна ставяцца зараз, калі ён сам адмаўляе заслугі іншых, непаважна ці нават з абразамі ставіцца да іншых, напрыклад, да гэтага часу непаважна называе "кухаркай" Светлану Ціханоўскую, але зараз яна ўкладае больш у незалежнасць, чым Зянон Пазняк (параўноўваюцца бягучыя вынікі з 2020 года).
-
24.04.2024Беларус_ка, дык і 30 гадоў таму былі такія, што не маглі зразумець стаўлення Пазняка да Расеі. Час паказаў, хто меў рацыю.
-
24.04.2024Беларус_ка, пакуль яна не пачала жорстка касячыць і наносіць непаправімую шкоду народу, ён яе так не называў.
-
24.04.2024Беларус_ка, А разве Света заслуживает другого к ней отношения? Пустышка она, не просто бесполезная но и опасная.
-
25.04.2024Хмм, а што Зянон значнага зрабіў з 2020 года? Ацэньваць справы іншых простая рэч, калі самому не чым пахваліцца.
-
25.04.2024Беларус_ка, дапамагае ствараць вызвольную армію.
-
25.04.2024Беларус_ка, заклікаў беларускую армію не ўступаць у расейскую вайну. Нягледзячы на бан Пазьняка ва ўсіх смі, яго голас пачулі ў Беларусі.
-
25.04.2024Беларус_ка, стварыў рух Вольная Беларусь.
-
25.04.2024Беларус_ка, правёў шмат акцый пратэста: супраць увода ядзернай зброі ў Беларусь, напрыклад.
-
25.04.2024Факт , дзякуй за адказ! І вы лічыце, што Святлана зрабіла і робіць меньш, каб дараваць спадару Пазняку і яго прыхільнікаў непаважліва ставіцца да яе?
-
24.04.2024Памятю, у 2021 у Варшаве на маршы з нагоды гадаўшчыны жніўня 2020, размаляў з чалавекам, які у досыць сталым узросьце (гадоў мо 60-70) вымушаны быў збегчы зь Беларусі. Ён глядзіць на дзетак радам, якія бегаюць навокал, укутаўшыся ў бчб, і размаўляюць паміж сабой па-беларуску. І той мужчына кажа: "гэта ўсё - спадчына Зянона. Каб не Зянон, гэтага ўсяго не было б". І зараз я разумею, што ён на 100% меў рацыю.
Зянона ўвогуле нельга параўноўваць зь ніякімі іншымі беларускімі палітыкамі і ён сам па сабе нешта большае, чым проста палітык. Яго асоба - адна з асноўных ва ўсей беларускай гісторыі, і параўноўваць яго можна разве што з асобамі ўзроўня Льва Сапегі ці Францыска Скарыны. Але Беларусы адмовіліся ад свайго героя і ў 1994, не могуць прызнаць і зараз. Тады выбралі кіраўніком прарасейскага "крэпкага хазяйственніка", у 2020-м хацелі выбраць такога ж. -
24.04.20241, вы, герантафілы такія смешныя. Ну, любіце вы старога дзеда, ну рабіце гэтае неяк сціпла, каб ніхто не бачыў вашага вычварэнства.
Леў Сапега ды Скарына, былі літвінамі, апантанымі патрыётамі нашае дзяржавы Літвы. А Пазняк, прасоўвае маскоўскую беларушчыну, якая была ўтвораная ў выніку знішчэння ды акупацыі нашае дзяржавы. -
24.04.20241, героі нашага народу такія як Касцюшка, Каліноўскі, Жалігоўскі...усё тыя, хто змагаўся за нашую Бацькаўшчыну, за Літву.
-
24.04.2024Жыве Літва! , ізноў тут гэты троль фсбшны, які хоча пазбавіць беларусаў беларускай частцы нашай гісторыі. .
-
24.04.2024Нейкае абы што , твая Белорусская губернія была ўтворана Масквою ў 1796 годзе. Вашая гісторыя - гісторыя рабоў, якія страцілі нацыянальную дзяржаву, уласную мову, ды ўласную саманазву. Усё, што можна было адабраць у народа, такія як ты, аддалі самі.
-
24.04.2024[Рэд. выдалена]
-
24.04.2024Нарадзіўся я літвінам..- Т. Касцюшка, яны за Рэч Паспалітую змагаліся, толькі Каліноўскі за Беларусь і Літву
-
24.04.2024Беларус , запішы нарэшце непісьменны бедарусс: Літва стала звацца Белорусскаю губерніяй у выніку маскоўскай акупацыі. Каліноўскі быў з "чырвоных літвінаў" і змагаўся за Літву, супраць Маскоўскай беларушчыны. Вывучай невук.
-
24.04.2024Літвін, гаспадар гэтае зямлі, гэта вас на расейскай ботаферме такому вучаць?
-
24.04.2024Нейкае абы што , скарыстайся інтэрнэтам дзеля таго, каб ведаць гісторыю таго народу, да якога ты сябе, па нейкай прычыне прычысляеш, каб не пісаць кожны раз нейкае абы што.
Жах, які бедаруссцы непісьменны народзец. -
24.04.2024Віншую ЗЯНОНА СТАНІСЛАВАВІЧА ПАЗЬНЯКА з Днём нараджэння. Жадаю доўгіх гадоў жыцця і здзяйснення мараў.
-
24.04.2024Цi мог бы стаць саня без Зянона прэзiдэнтам, Наумчык ?
-
24.04.2024Эссе, прэзідэнтам чаго?
-
24.04.2024Дзякуй Сяргею Навумчыку за падрабязны расповед пра гістарычныя падзеі. Усё растлумачыў і расклаў па палічках. Чытаць усім абавязкова. І дзецям сваім пераказаць. Каб ведалі сапраўдную гісторыю Беларусі.
-
24.04.2024Вiньшую з Днём Народзiнаў паважанага Зенона Станiслававiча, вмесце мы многае прашлi
-
24.04.2024Аляксандр, Саша , вы пераблыталі, у камандзе Лукашэнкі былі Сяргей Чалы і Лябедзька. А таксама з Лукашэнкам працавалі Кавалеўскі і Латушка.
-
24.04.2024Нейкае абы што , так, працавалі. Але ці зрабілі яны нешта ганебнага пад час тый працы?
І тут вельмі важна задацца пытаннем - чаму Лукашэнка ў 1993-1994 здолеў спазіцыянаваць сабе прывабнай альтэрнатывай Кебічу ня толькі для ў большасці палітычна недасведчаных тагачасных выбаршчыкаў, але нават і для гэткіх маладых і талентавітых людзей, а Пазняк - не? Што варта было зрабіць інакш, а чаго - не рабіць увогуле?
-
24.04.2024Незалежнасць нашае дзяржавы сталася ў 1253 годзе. Мо ў гэтым нам так сама быць удзячнымі Пазьняку?
-
24.04.2024Літоўскі шляхціч, не пішы лухты
-
24.04.2024Цікавыя факты з біяграфіі Зянона Пазьняка..
24 красавіка, 2024
https://warta.media/1775 -
24.04.2024Зянон - гэтае рудымент палітычнай сістэмы савецкай Белоруссіі, бегл, які адмовіўся ад нашае зямлі на карысць акупантаў. Пра такіх як ён кажуць: свой дурань, горш за ворага.
-
24.04.2024Літоўскі шляхціч, хопіць лухту пісаць.
-
24.04.2024Літоўскі шляхціч, вы так добра пра сябе напісалі, не адняць ні дадаць
-
24.04.2024Літоўскі шляхціч, ))))Дакладна Трапна Нажаль праз 30 год на яго вядуцца
-
24.04.2024[Рэд. выдалена]
-
24.04.2024З Днём народзінаў, Зянон Станіслававіч! 100 год!
-
24.04.2024Жыве Беларусь , далучаюся да віншаванняў.
-
24.04.2024Проста нагадаю адзін факт, што падчас галасавання 25 жніўня за Незалежнасць Беларусі, тагачасны дэпутат А.Г.Лукашэнка выйшаў у туалет. Вось там ён, у сарціры, даведаўся пра вынікі галасавання.
-
24.04.2024Віншую спадара Зянона з днём нараджэння!
Доўгага веку добраму чалавеку! -
24.04.2024Мог быць такі варыянт, што камуністычны ВС БССР, зразумеўшы пра непазбежны развал СССР, уключыў бы Беларусь спачатку у РСФСР, а потым у РФ. Таму на пытанне: "Ці магла б Беларусь стаць незалежнай без ..." я адкажу: "Без стварэння БНФ "Адраджэнне" у 1988 годзе, без яго працы з насельніцтвам, без удзелу БНФ у выбарах у ВС БССР (сакавік 1990 г.) і атрымання 26 дэпутацкіх мандатаў (у тым ліку мандат З.Пазняка) - незалежнасць Беларусі магла б і не здарыцца.
-
24.04.2024Улад, Па- першае Незалежнасць Беларусь, як і усе іншыя саюзныя рэспублікі , атрымала толькі дзякуючы палітыцы дэмакратызацыі Гарбачова .
Па другое , першай пасля краін Балтыі з СССР вышла РСФСР.
Па трэцяе , у краінах Сярэдняй Азіі не было ніякіх народных франтоў , але яны разам з БССР абвесцілі незалежнасць . -
24.04.2024Андрусь , вы не валодаеце пытаньнем, але хутчэй знарок уводзіце людзей у зман. Паглядзіце ў Вакіпедыі, там інфа пра тое, якая рэспубліка і калі выйшла з СССР, дык вось РСФСР выйшла з СССР апошняй... а Беларусь была ў ліку першых, адразу пасьля Ўкраіны...
-
24.04.2024Это тот тепличный трус, который уехал из страны под 30 лет назад, и упрекает некоторых сидящих беларусов, которые находятся в пыточных условиях, в том, что они агентура?
-
24.04.2024Акянзап, каго? Бабарыку вашага што лі? Дык гэта відавочна, што функцыянер Газпромбанку (а ўсім вядома, што Газпром - гэта кашалёк Крамля), які меў сваім памочнікам падчас выбарчай кампаніі 2020 года ФСБшніка па прозвішчы Дмитрий Карако, - гэта праект расейскіх спецслужб. Пра гэта і самі расейцы кажуць. Напрыклад, Андрей Пионтковский пра гэта распавядаў.
-
24.04.2024Акянзап, Пазьняк пастаянна раскрывае беларусам вочы на прамаскоўскія праекты. І правільна робіць. Інакш прамаскоўскія праекты завядуць нас канчаткова ў склад РФ.
-
24.04.2024Газпром - кашалёк Крамля , нічога ён не адчыняе, таму і праіграе. Адчыняць - гэта адзначае аргументавана даказваць і пераконваць, а ня толькі абражаць ды абвінавачваць у лепшым выпадку на падстве адзінкавых вельмі сукосных дадзеных. Вось на конт гэтага ў Зянона Станіслававіча заўсёды былі вялікія цяжказці.
-
24.04.2024Янка, не ён прайграе, а ты прайграў
-
24.04.2024Калі б не Зянон Станіслававіч, была б сапраўды Белоруссія тыпу Татарстана якога. быццам бы Рэспубліка, але ў складзе Расеі. Зянон Станіслававіч сваёй дзейнасцю па сутнасці вымусіў тагачасны пракамуністычны Вярхоўны Савет прызнаць Незалежнасць Рэспублікі, змяніць назву, герб і сцяг. Такім чынам, проста так у Расею для прасаўкоў стала ўжо не запрыгнуць. Тым часам новая краіна атрымала міжнароднае прызнанне. А пра стаўленне саўкоў да гэтай падзеі можна прачытаць, напрыклад у кнізе М. Мясніковіча "Так было". Дзе адно шкадаванне, маўляў "такую страну развалілі". а пра тое, што нарадзілася новая краіна, чамусці апавядаецца з нейкай дасадай.ад сябе асабіста скажу, у 90-91 годзе (я тады быў школьнікам), ў народзе адчувалася нейкае добрае ўзрушэнне, з пазітыўным знакам, адчуваліся нейкія проста фантастычныя перспектывы "Светлае будучыні". Для мяне асабіста абвяшэнне Незалежнасці было свята. Са святам Вас Зянон Станіслававіч! Дзякуй Вам!
-
24.04.2024Мх, гэта ў лепшым выпадку, а ў горшым - простыя звычайныя рускія вобласьці.
-
24.04.2024Во времена моей юности при Брежневе мы шутили: пришла зима, настало лето, спасибо партии за это. Ничего не изменилось, опять нам стараются навязать культ личности. Теперь не Брежнева, а Лукашенко, а его оппоненты Позняка. Ненавижу все культы, идите к лешему.
-
24.04.2024Против культа личности , бач ты, бадай жыццё пражыў, а не паразумнеў ані на каліва. Адное слова - масквагаловы.
-
24.04.2024Сёння выпью 50 грамаў "Белавежскай" за здароўе Зянона Станіслававіча. Я думаю, што калі-небудзь у незалежнай Беларусі мы ўбачым " вул. Зянона Пазняка".
-
24.04.2024Цім, А таксама ў Менску зноў будзе нармальная Плошча Незалежнасці і Праспект Фрацішка Скарыны.
-
24.04.2024Канешне, Зянон - гэта "глыба" у параўнанню з якім-небудзь Рымашэвскім ці Дзімрыевым, хаця б таму, што размаўляе па-беларуску. Але я, просты Беларус ня ведаю чым займаўся гэты чалавек ад жніўня 1996г. акрамя крытыкі усіх апазыцыянераў і кіравання палітычнай "сектай" факсамі. Да жніўня 1996г, так і гэта адзначы гісторыя.
-
24.04.2024Вельмі цікава было б убачыць (пачуць) аргументаваныя тлумачэньні аўтара артыкулу альбо ягонага аднадумца наконт таго, пра ЯКІЯ "войны Масквы з Беларуссю" йдзе гаворка, і КАЛІ "на працягу стагоддзяў" беларусы жыццямі плацілі "за імкненне да Незалежнасці"?? Наколькі мне вядома, НІЯКІХ "войнаў Масквы з Беларуссю" НІКОЛІ НЕ было і НЕ магло быць з той прычыны, што, нагадаю ў чарговы раз, Белоруссія (потым Беларусь) узьнікла на тэрыторыі Расейскай імперыі, як яе правінцыя, ПАСЬЛЯ зьшчэньня ёю ВКЛ. А Вялікае Княства Літоўскае, сапраўды, вяло войны з Масквой, самастойна, а потым у складзе Рэчы Паспалітай, вось толькі ВК Літоўскае - гэта абсалютна НЕ так званая "Белоруссія-Беларусь", як, мяркуючы па ўсяму, лічыць аўтар артыкулу. Ну а калі зыходзіць з гэтага прафанацыйна-фальсіфікатарскага атаясамленьня "Белоруссіі-Беларусі" з ВКЛ, то ў гэтым выпадку аўтар наўпрост супярэчыць самаму сабе, калі кажа пра "імкненне да Незалежнасці на працягу стагоддзяў" так званых "беларусаў".Таму што Вялікае Княства Літіоўскае ад пачатку стварэньня ўжо БЫЛО незалежнай дзяржавай, і ягоныя "грамадзяне" літвіны (а не міфічныя "беларусы") змагаліся за захаваньне Незалежнасьці (а не імкненне да яго) сваёй дзяржавы.
-
24.04.2024Якія "войны Масквы з Беларуссю", калі, ізноў нагадаю, "Белоруссія" ўзьнікла на тэрыторыі Расейскай імперыі ў сярэдзіне 19 ст.?? Пазьняк, Навумчык і увесь іхны "нацыяналістычны" БНФ, якія абвясьцілі літоўскую "Пагоню" "нацыянальным" (гы-гы) гербам "белоруссов" - стваральнікі і прапагандысты прафанска-фальсіфікатарскай тэорыі "беларусізму", які не мае нічога агульнага з сапраўднай гісторыяй гэтага краю.
-
24.04.2024[Рэд. выдалена]
-
25.04.2024Наумчик это штатный сикофант Пазьняка. Тут всё ясно.
-
25.04.2024За надзвычайны асабісты ўнёсак на працягу ўсяго жыцьця ў справу нацыянальнага адраджэньня і аднаўленьня незалежнасьці Беларусі Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла надала Зянону Пазьняку тытул кавалера Ордэна Пагоні з уручэньнем адзнакі Камандорскага Крыжу Ордэна Пагоні (найвышэйшай узнагароды Рады БНР).
Рада БНР віншуе спадара Пазьняка з узнагародай і з 80-гадовым юбілеем, зычыць яму моцнага здароўя і плёну ў працы на карысьць Беларусі!
https://facebook.com/radabnr -
27.04.2024Ай, Навумчык, ну хопіць ўжо бясконца жаваць гэта :"народ не той", "камуністаў да халеры", "нам, сьвятым, няма дзе разагнацца...." Прамовы прамовамі, гэта добра і н ва тоц час было пераканашча, але і пра людзей забываць не варта. Грэблівае стаўленне да шматлікіх ды ўплывовых слаёў пераходнага перыяду адштурхнула прагматыкаў і практыкаў, тыз, хто рэальна трымаў у руках шрубкі і кнопкі дзяржавы.
Гэта трэба яшчэ так умець - добрымі ідэямі і перспектывамі напалохаць усіх, хто пра цябе ведае. Выхаваныя савецкай школай там як вынік і адмовіліся і ад Пазьняка, і ад "пазнякоўскіх" ідэй, і ад "бнфаўскіх сімвалаў". Пара ўжо было зразумець розніцу між блогерствам, прамовамі і палітычнай барацьбой.
Прыбалтыка змагалася за незалежнасць, а Беларусі яна, так і ёсць, упала на галаву знянацку. Невыпакутаваная свабода аказалася нічога не вартая для народа.