Коммунисты неожиданно выступили против переименования улицы Калиновского в Минске
20.06.2024
Padtrymka pryjšła z niečakanaha boku....
20.06.2024
Хто таксама глядзіць Саша што ты нясеш?
20.06.2024
Камунізм будзе знішчаны!
20.06.2024
Нацдэм, як можна знішчыць тое, чаго не было?
21.06.2024
дочка Максима Дизайнера, і слава Богу
21.06.2024
Камунізм, але кожны грамадскі лад жыцця перажывае 3 стадыі - пачатак, росквіт і заняпад (канец). на змену потым прыходзіць новы лад. капіталізм росквіт ужо перажыў. таму зараз 3-я стадыя. што прыйдзе яму наўзамен? як будзе называцца? пакуль невядома. але новы лад будзе. гэта гістарычная заканамернасць.
21.06.2024
не было ні камунізму, ні сацыялізму яшчэ. проста бальшыня людзей блытае паняцці. нехта свядома, нехта пад уздзеяннем прапаганды. як то - нібы "нацызм"="нацыяналізм" і т.п.
сама неяк мужу кажу - "ды гэты савок.." ён кажа - "які савок?" "а што ў нас? - кажу, - савок." "не. - кажа ён, - памыляешся. у нас дзяржаўны капіталізм з нечалавечым тварам."
падумала... а бо ж ён праў
сама неяк мужу кажу - "ды гэты савок.." ён кажа - "які савок?" "а што ў нас? - кажу, - савок." "не. - кажа ён, - памыляешся. у нас дзяржаўны капіталізм з нечалавечым тварам."
падумала... а бо ж ён праў
21.06.2024
дочка Максима Дизайнера, а чаму толькі дзяржаўны? У РБ, акрамя дзяржаўнай уласнасьці, нагадаю, ёсьць яшчэ і прыватная ўласнасьць, а гэта самы што ні на ёсьць прыватны капіталізм. Праўда ён, як гаворыцца, пад дзяржаўным "каўпаком", але гэта ўжо дэталі.
20.06.2024
«Марылька, мая дарагая, яшчэ сонейка свеціць нада мною, яшчэ я магу глядзець, думаць і жадаць. Праз маю фортку бачу Віленька, тое Віленька, што такое каштоўнае для душы кожнага літвіна, сядзібу грозных Альгердаў, думкамі дзеяў у Богу і праўдзе запачаткаваных. Гледзячы на Вільню, сэрца перапаўняецца, б’ецца з гонарам. А там далей наколькі вока, наколькі думка сягае, наш бедны народзік....
21.06.2024
Гэта была натура запальчывая, але справядлівая, без якога-небудзь ценю крывадушнасці. Адданы душой і сэрцам народу, аднак не такі прыхільнік крайніх рэвалюцыйных тэорый, які не спыніўся б нават перад развязваннем грамадзянскай вайны, [Каліноўскі] думаў да таго ж аб самастойнасці Літвы. Ён быў непараўнальным, узорным канспіратарам, душой [Літоўскага] Камітэту…
21.06.2024
Прапаную не спыняцца на пераіменаванні ў 17 верасня. Таксама патрэбна вуліца імя пакта Молатава-Рібентропа, а адпаведную вуліцу ў Берасці варта пераіменаваць у вуліцу савецка-нямецкага вайсковага параду. Бо "не все плохое в нацисткой Германии связано с именем Адольфа Гитлера"
21.06.2024
Кастусь Каліноўскі — гонар Беларусі і асоба якая якраз аб'ядноўвае беларусаў розных поглядаў і ідыялогій. Супраць Каліноўскага пускаюць пену і выступаюць выкючна ворагі беларушчыны, расейскія шавяністы і калябаранты якія ненавідзяць ўсё іншае, не маскоўскае, што вольную Беларусь, што асобны беларускі народ, што беларускую мову і культуру, што нашы беларускія народныя святы. Не прыхільнік камуністаў, але у пытанні абароны Каліноўскага падтрымліваю.
21.06.2024
Каліноўскі - нацыянальны герой Беларусі які аб'ядноўвае беларусаў і якога афіцыйна прызналі і ўшанавалі як раз пры камуністах. Камуністы лічаць яго сваім героям, а беларусы сваім. Каліноўскі змагаўся з царызмам і змагаўся за просты люд. Але ворагам беларушчыны не дае пакою Каліноўскі як і беларуская мова. Гэтыя крывадушнікі называюць беларуса Кастуся Каліноўскага "палякам", але сапраўдны паляк і каталік Фелікс Дзяржынскі іх не хвалюе і для іх ён "герой". Крывадушнікі лгуць пра сваю "любоў да праваслаўя" ды адначасова б'юць паклоны Феліксу Дзяржынскаму ды Леніну па загаду якіх якраз і забіта больш як 3000 святароў і манахаў рпц ды апошні цар Расеі з ўсёй сям'ёю.
21.06.2024
Гігін ганарыца сабою што прыклаў намаганне для забароны твораў Караткевіча ў школе і вынішчае ў Беларусі ўсё беларускае на патрэбу Масквы. Разам з ім і астатнія падпісанты ўвесь спіс які выключна з ворагаў беларушчыны і ўсяго беларускага. Што датычыцца камуністаў то яны мяне прыемна здзівілі сваёй спробаю адстаяць Каліноўскага ў Беларусі. Але не ведаю ці атрымаецца. Вельмі вялікая колькасць ворагаў Беларусі сабралася пры ўладзе ў сваім імкненні вынішчыць ў Беларусі ўсё беларускае разам з беларускім народам і ператварыць Беларусь ў чарговыя кавалкі расейскіх губерняў. Што у войску, што ў пагранкамітэце, што ў МУС, што ў дэпутатах, што ў Савеце бяспекі - усё кіраўніства з этнічных расейцаў ды рознага колеру "рускіх са знакам якасці" якія і мовы беларускай ня ведаюць, і шчыра ненавідзяць беларускі народ да і незалежная Беларусь ім не патрэбна.
"В 1963 году улица названа в честь белорусского революционера-демократа Кастуся Калиновского"
роўна праз 100 год пасля паўстання... пры 'камуністах'
чыя ініцыятыва перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў Мінску? не першы раз ужо... вашы здагадкі, спадарства