Дазволю сабе дадаць трохі кантэксту для чытачоў, якія забылі, а можа і ня ведаюць пэўных падзеяў і асаблівасьцяў, бо гэта ўсё сягае 2020 году, часу праляцела шмат, а сам той год быў багаты на падзеі, за ўсім прасачыць было немажліва. Я гісторык (рэальны, паводле адукацыі). І як гісторык я разумею сытуацыю ў беларускай гістарычнай навуцы, тым больш што яна сама па сабе невялікая, і ў ёй працуе правіла нават не шасьці пацісканьняў рукі, а двух-трох. З 2020 году на асноўных пляцоўках па вывучэньні гісторыі, г.зн. Інстытут гісторыі Беларусі Акадэміі навук і гістарычны факультэт БДУ, адбываліся рэпрэсіі. Кагосьці выганялі за пазыцыю (расфармаваньне, напрыклад, аддзелу нумізматыкі і геральдыкі ў Інстытуце гісторыі, у выніку чаго былі пазбаўленыя працы сапраўды бліскучыя знаўцы тыпу Алеся Жлуткі, Андрэя Радамана, Аляксандра Рыбчонка). Кагосьці проста «даціскалі» – так, напрыклад, БДУ пазбавіўся выдатных дасьледчыкаў эўрапейскага Сярэднявечча. Засталіся або апартуністы, у якіх няма маральных тармазоў каб служыць лукашызму (напрыклад, Цэнтар гісторыі Беларусі ІХ–XVIII ст. у Інстытуце гісторыі НАН), або шчырыя лукашысты тыпу Даніловіча і Лакізы. За сваю ідэалягічную выверанасьць і вернасьць лукашызму Лакіза ў другой палове 2020 году зрабіўся дырэктарам Інстытуту гісторыі. Што ён зрабіў стаўшыся дырэктарам? Правільна, у найлепшых традыцыях лукашызму ён пачаў даціскаць хоць троху нязгодных і заадно абараняць «сваіх». Чыста лукашысцкая гісторыя, калі лукашысты, напрыклад, цягнуць паўсюль магілёўскіх і «крэпких хазяйственникаф». А «свае» ў Лакізы – гэта археолягі, бо сам Лакіза – археоляг. А што трэба рабіць лукашысцкаму дырэктару любой лукашысцкай установы, асабліва пасьля 2020 году? Правільна, браць пад казырок і рапартаваць пра вялікія дасягненьні. Так у выніку і сталася: сучасныя беларускія археолягі на чале з Лакізам (або іншым лукашыстам, Дукам, але то трохі іншая гісторыя) пэрыядычна сыплюць новымі «адкрыцьцямі». То шолам Ізяслава знойдуць, то Даніловіч магілу багіні Лады знойдзе, то нібыта культавае нешта нібыта з галавой барана... Куды лапатай ні ткнуць, паўсюль адкрыцьці, ледзь ня штодня. І як разумееце, усё гэта робіцца толькі рукамі лакізаўскіх археолягаў – у Беларусь пасьля 2020 году незалежныя гісторыкі ці, напрыклад, заходнія проста ня будуць дапушчаныя для супрацоўніцтва. Ня трэба быць нават гісторыкам паводле адукацыі, каб разумець, што сытуацыя непраўдападобная і выкліканая жаданьнем мець гучныя загалоўкі ў Саўбелцы або ў якой-небудзь чарговай «Исторыи лукашысцкай гасударственнасти». Так што гэтыя бравыя рэляцыі пра «адкрыцьці» трэба ўспрымаць максымальна асьцярожна і чакаць, калі ў будучыні іх змогуць вэрыфікаваць нармальныя гісторыкі, пажадана таксама з прыцягненьнем міжнародных калектываў, як гэта і робіцца ў нармальнай сучаснай навуцы.
барадзед
16.08.2024
Камэнтар ад гісторыка для разуменьня кантэксту, дзякуй шкада што нашаніва перапячатвае белту і іншыя "точкабаі" без падобных рэмарак
Минск зародился в Шкловском районе (Трофимов ручей)
16.08.2024
Трофимов ручей дал основу для создания Минска. Истоки Минска именно с этого ручья и начались. Академия Наук Беларуси не даст соврать.
Вайцяховіч
16.08.2024
Лакіза, пілі гіры, яны залатыя
Сьмех бярэ
16.08.2024
Даніловіч знайшоў магілу(!) багіні(!) Лады... :))) Калі мне было 8 гадоў, чаго я толькі не знаходзіў ! Я мог знайсьці чароўныя постаці проста на сьцяне, на любой, галоўнае, каб на ёй былі розныя адтулінкі, трэшчынкі, якія зьмянялі адценьні фарбы і заўжды ўтваралі нейкія формы, постаці, твары. Але ж мне было 8 гадоў...:)))
аматар
16.08.2024
Я канешне не гісторык па адукацыі, але нават я ведаю, што назвы гарадоў ішлі ад назваў рэчак. Таму лагічна, што Менск утварыўся ад назвы Менка. Каб горад ствараўся на Нямізе, то і назву меў бы адпаведную - які Нямігаў або Немізе. Ніхто не будзе будаваць горд на адной рэчцы, а назву даваць па назве суседняй рэчцы. Тут і без аніякіх археалагічных раскопак было зразумела, что Менка радзіма Менска.
Правда
16.08.2024
аматар , сантехники и дворники в доказательствах не нуждаются!) И похрен, что даже археологи не знают, от чего произошло название Менск.... А он все знает заранее. Закрыть к чертовой матери лакизин институт "полуистории" и слушать аматоров. Вот заживём!
аматар
16.08.2024
Правда , Ячшэ скажыце, што да гэтага "адкрыцця" вы сапраўды думалі, што назва Менск пайшал ад назвы рэчкі Няміга. Ну а Менка так, наупрост побач працякала.
Прау́да
17.08.2024
аматар , при чем тут речки?) Какая речка протекает в старажытнай Гародні? Гродно, по твоему.
дочка Максима Дизайнера
16.08.2024
госпадзе божа мой я гэта ўсё яшчэ да нараджэння бацькі Дизайнера ведала
Якудза
16.08.2024
Лакіза засунуў руку ў дзіравую кішэню і знайшоў яйкі Фабержэ!
Дзьве душы.
17.08.2024
Цяпер у нас ёсцека і 2 (Два) Менскі. Цяпер усё як мае быць - два.
Андрусь
18.08.2024
"Аднак Мінск зарадзіўся менавіта на Менцы" Цэлы артыкул усё слушна і лагічна называлі - і рэчку, і горад, і князя, а ў канцы проста па-саўбеларуску, датычна сталіцы Беларусі ўсё адно выкарысталі гэтыю "фальшыўку сфабрыкованую ў Польшы".
Менка или Свислочь? Ученые Академии наук, кажется, поставили точку в дискуссии, где зародился древний Минск
шкада што нашаніва перапячатвае белту і іншыя "точкабаі" без падобных рэмарак
И похрен, что даже археологи не знают, от чего произошло название Менск....
А он все знает заранее.
Закрыть к чертовой матери лакизин институт "полуистории" и слушать аматоров. Вот заживём!
Какая речка протекает в старажытнай Гародні? Гродно, по твоему.
я гэта ўсё яшчэ да нараджэння бацькі Дизайнера ведала
Цяпер усё як мае быць - два.
Цэлы артыкул усё слушна і лагічна называлі - і рэчку, і горад, і князя, а ў канцы проста па-саўбеларуску, датычна сталіцы Беларусі ўсё адно выкарысталі гэтыю "фальшыўку сфабрыкованую ў Польшы".