Комментарии к статье

Илья Яшин рассказал, почему не хочет распада России и как думает работать с белорусскими политиками — репортаж

  • Хто гэткі
    22.09.2024
    Хай едзе наза у Рашку нема чаго русакам інтарэсы беларусаў прадстаўляць
  • Вайшнарыт
    22.09.2024
    Ці вызнае ён незалежнасьць Вайшнорыі са сталіцай ў Варуце ад Белорусскае Імпэрыі і богаабранасьць Вайшнорскага Караля Ягомосьці Андруся І Пачобута?!
  • Вслед за руским кораблем.
    22.09.2024
    верните его взад.
  • Пук
    22.09.2024
    Вслед за руским кораблем. , Лепш на Габышава змянялі ды Джумаева гэтага яшкіна
  • Волю народам!
    22.09.2024
    Хоча ці не хоча, а ўсё ўжо прадвырашана - імперыя зла б'ецца ў агоніі перад сконам.
  • Ага
    22.09.2024
    Волю народам!, бо настолькі праклятыя нацыяналісты заелі бедную імпер'юшку, што беларускай мовы ў Менску не пачуеш.

    Быць маскоўцам - ужо ганьба, а быць падмаскоўцам - гэта за мяжой майго разумення.
  • Угу
    23.09.2024
    Ага, а быть поляком это как? Просветите пожалуйста.
  • .
    22.09.2024
    > «Я думаю, што распад Расіі стаў бы велізарнай катастрофай і для грамадзян, якія жывуць у Расіі, таму што нанёс бы велізарную псіхалагічную траўму нашаму народу і спарадзіў бы вельмі шмат псіхалагічных комплексаў, з якімі б потым прыйшлося б яшчэ разбірацца.»

    А тое, што Расея зрабіла (і працягвае рабіць) з Украінай - гэта не ёсць псіхалагічная траўма для расейскага народу?
    Агрэсія і знішчэнне суседзяў - нашмат большае зло, чым распад уласнай краіны. Як з гэтым збіраюцца жыць?
    Валіць усё на Пуціна?

    Каб ён разумеў, што катастрофа ўжо адбылася для грамадзян Расеі, мабыць, і пытання пра траўмы ад распаду ужо не стаяла б так востра.

    І яшчэ. Псіхалагічныя комплексы ўжо існуюць. Тое, што зараз адбываецца - іх непасрэдны вынік.
  • Ціпслер
    22.09.2024
    недаумак, (о)граждане = ограждены=крепостные, то бок не грамадзяне = грамада, людзі як цэлае
  • .
    22.09.2024
    Атрымліваецца, што галоўны вораг для яго Пуцін, а Z-патрыёты, аматары вайны не зусім. З імі можа размаўляць і "зразумець, як ты можаш з ім суіснаваць".
    Зацыкліўся на даваенным супрацьстаянні ўладзе і не разумее, што галоўная праблема не ў ёй, не толькі ў ёй - яна ў імперскіх комплексах.
  • Так
    22.09.2024
    ., менавіта, мода ўсё валіць на Пуціна. А праблема ў большасьці расіян. Таму не варта выкарыстоўваць эўфемізм “Z”, а наўпрост пісаць, што гэта расіяне.
  • .
    22.09.2024
    Не згодны. Тэрмін "расеяне" нічога не кажа пра сутнасць з'явы. Ён толькі пра грамадзянства і, мабыць, пра нацыянальнасці. Па сутнасці расістскі падыход, нібыта зло ў ДНК або грамадзянстве.
    Зло ў імперскіх поглядах, у распальванні войнаў.
  • Імя
    23.09.2024
    ., Выдатна кажа, і менавіта пра сутнасць з’явы.
  • Так
    24.09.2024
    ., Не трэба карміць ілюзіі ды займацца паліткаоэктнасцю, большасць расіян такія і вечна вядуць такую палітыку.

    І пры чым тут “расізм”, з якога часу расіяне асобная раса?
  • .
    24.09.2024
    Расізм гэта пра нібыта генетычныя перавагі або недахопы не толькі рас, але і асобных народаў.
    Аднойчы, задоўга да вайны, Пуцін казаў пра высокія маральныя каштоўнасці рускіх, якія захоўваюцца ў нейкай "генетычнай памяці". Гэта расізм.
    Але і адваротнае выказванне пра ўшчэрбнасць рускіх па прыкмеце нараджэння будзе расізмам. Даволі тупа гуляць слабымі ненавуковымі і амаральнымі аргументамі ворага, проста змяняючы іх знак, пагадзіцеся.

    "Праблема ў расеянах" не раскрывае сутнасць праблемы. Мабыць, толькі вам або аднадумцам, якія пабудавалі лагічныя ланцужкі паміж "тыповы расеянін у 2024" і "зло". Але не для ўсіх гэтыя ланцужкі відавочныя.
    А вось "праблема ў імперскіх комплексах" - непасрэдна пра сутнасць.

    Выразна фармуляваць сутнасць праблем неабходна, каб у людзей працавала рэфлексія і перагляд гістарычных хіб і міфаў.
    Пасля развалу СССР нармальна не фармулявалі пра зло "камунізму", "чэкістаў" - не зрабілі дэкамунізацыю.
    Зараз часам імперцаў, халуёў дыктатара клічуць "фашыстамі", што паказвае эмацыйную ацэнку, але сутнасць з'явы і прэтэнзій не раскрывае, не спрыяе працы над памылкамі.
  • Так
    25.09.2024
    ., пераблыталі расізм і шавінізм. Класіка.

    Адносна адсутнасці дэкамунізацыі і бяздумнага выкарыстання тэрміну “фашызм”, згода.

    Аднак адносна расіян і “они не такие”, можна задацца пытаннем, колькі яны яшчэ павінны нападаць і масава падтрымліваць сваю расейскую канцэпцыю, каб некаторыя перасталі гуляць у рэлятывізм. Здавплкся б, нашай частцы Еўропы павінна быць разуменне, што такое Расія і расіяне.
  • Яшын - Маскоўскі ІМПЕРЫЯЛІСТ
    22.09.2024
    "Расeйскі "апазіцыянер" Яшын расказаў, чаму не хоча распаду Расeі "

    іншымі словамі : Расeйскі ДЫСІДЭНТ Яшын - Маскоўскі ІМПЕРЫЯЛІСТ
  • Віталь
    22.09.2024
    Паздраўляю! Пачала збывацца мара Захаду - злучэнне расейскай і "беларускай" апазіцый...
  • Так
    22.09.2024
    Віталь, і ўжо Юлія Навальная замест Ціханоўскай ездзіць па сустрэчах з прэзідэнтамі і просіць за беларускіх палітвязняў.

    "Юлія Навальная і Уладзімір Кара-Мурза ў апошнія тыдні правялі сустрэчы з прэзідэнтам Байдэнам, з прэзідэнтам Макронам і з канцлерам Шольцам. Юлія нядаўна сустракалася ў Канадзе, яе прымалі на самым высокім узроўні. Я вас запэўніваю, на кожнай гэтай сустрэчы гаворка ідзе ў першую чаргу пра палітвязняў. І ў тым ліку гучаць прозвішчы палітвязняў з Беларусі."
  • Пытанне
    22.09.2024
    А чаму літўскі актывіст Жыльвінас Світоюс, які прад'яўляў прэтэнзіі пажылому беларускаму пісьменніку-гісторыку У.Арлову, што той быццам бы "хоча адабраць Вільню", а расейцу Яшыну такой прэтэнзіі не прад'явіў, што расейцы хочуць адабраць Вільню? А толькі пра грошы-рэпарацыі.
  • Трохі іншае
    22.09.2024
    Віталь, не.

    Расейская апазіцыя да Пуціна спрабуе прычапіць свой вагон да цягніка нашае апазіцыі, дзе лакаматывам Офіс Святланы Ціханоўскай.
    Разумеюць бо, што ў іх такого няма і не будзе.
    Альбо іншымі словамі - шукаюць вольнае купэ ў нашым цягніку, каб адразу атабарыцца на ўвесь вагон.

    Ці ўвогуле патрэбныя нам такія стракатыя і праблемныя пасажыры і якая з каго мусіць быць "аплата за білет" тут пытанне.
  • Імя
    22.09.2024
    Так, адна мова - адзін народзец!
  • Баба Предсказанга
    22.09.2024
    Да пойми ты, Яша, что своими речами только ускоряешь процесс.
  • Михалон Литвин
    22.09.2024
    Еще один либеральный русич подлизывается к беларусам, чтобы сохранить разлагающийся труп империи. Гнать его в шею!
  • Ferh
    22.09.2024
    Расейскім апазіцыянерам не атрымалася прыставаць да украінцаў, цяпер пачалі прыставаць да беларусаў
  • Сторонний
    22.09.2024
    Я бы на встречу с ним не пошел. Это все пустое. За ним никого нет. Российская оппозиция такая же бессильная, как и наша.
  • Янка
    22.09.2024
    Сторонний, вас не задавальняе беларуская апазіцыя? Каб было з чым параўнаць - стварыце свае і дакажыце, што вы лепей.
  • Л - логіка
    22.09.2024
    Ага. Жыхары ідуць на вайну па дзьвух прычынах: грошы і сэнс жыцця. І ён прапануе захаваць такую краіну.
  • Вільня наша
    22.09.2024
    Л - логіка, не толькі захаваць краіну, але і выбудаваць дыялог з Z-"патрыётамі", не называючы іх ваеннымі злачынцамі.
  • Трохі іншае
    22.09.2024
    Яшын марыць зрынуць Пуціна без грамадзянскай вайны ў самой Расеі. Яго можна зразумець. Толькі ён сам не ведае як. Паводле Яшына расійская апазіцыя да Пуціна - паасобныя ды варожыя адна адной кланавыя групоўкі абсалютна нездольныя і не запраектаваныя да сумесных дзеянняў. З грашыма. Толькі сёння большасць іх без зброі. Сапраўдная федэралізацыя ельцынска-пуцінскай Расеі з пераносам сталіцы? Ідэя цікавая, але нам не выпадае пэцкацца ў іхныя чарговыя сацыяльныя эксперыменты, як бы каму не свярбела "Смаленскнаш!"
  • Gate
    22.09.2024
    Перажыў распад Савецкага Саюзу і не меў ніякай псыхалягічнай траўмы. Шмат хто навогул меў вялікую радасць ад таго што імперыя зла нарэшце рухнула. Сам зразумеў гэтую неабходнасць калі падрос. Мяркую што народы Расеі перажывуць і распад Расеі. Ломка імперцаў пройдзе. Перажывуць. А вось для ўсіх суседзяў Масковіі будзе толькі лепш.
  • Свабоду народам!
    22.09.2024
    Gate, у бедных расейскіх акупантаў, якія хоць і супраць Пуціна з-за яго карупцыі, але ж ідуць ваяваць супраць суседзяў, бо бачаць у гэтым сэнс жыцця (суседзяў забіваць і рабаваць) пасля распаду расейскай імпэрыі наступіць "псіхалагічная траўма".
    Можа нам іх яшчэ пашкадаваць?

    Свабоду народам ад Расеі! Свабоду Татарстану, Башкортостану, Саха, Дагестану, Ичкерии, Карелии, Смаленшчыне і іншым паняволеным народам!
  • Трозі іншае
    22.09.2024
    Свабоду народам!, не шкадаваць, а сцерагчыся. Мяркую, нам выгодней не ваенная дэцэнтралізацыя Расеі, ці як сказаў Яшын - федэралізацыя. Каб зноўку не адбыўся 1917-1939 гг, калі перамог адзін - самы цынічны і людажэрны "тожа апазіцыянер" да цара. У 1939 скончылася Грамадзянская і пачалася Сусветная. Дарэчы як і сёння: як толькі Пуцін пазбавіўся сваіх апанентаў, ён распачынае 3 Сусветную. А каму яно тржба? Таму няхай без "псіхалагічнай траўмы" спяваюць разам сваё"Слався!" ды без вялікае вайны дзеляць радовішчы, квоты, падаткі, пераносяць сталіцу і ставяць мытні між суб'ектамі федэрацыі ці канфедэрацыі. Адразу знікае таёжна-таможенны саюз, одкб, союзное государство ды іншыя прывязкі.
  • Імя
    22.09.2024
    Трозі іншае , кожная расейская "рэвалюцыя" скончвалася асвабаджэннем народаў. Тых, хто таго хацеў і мог.
  • Трохі іншае.
    22.09.2024
    Імя, у вас заўжды так лёгка ўсё, абы лозунг быў. Насамрэч абсалютна не кожная. Хіба што ўвогуле адна. 1916-1817 года, калі уцяклі Фінляндыя ды Польша, з наступнай акупацыяй Усходняй Еўропы. Імперыя нават разраслася. Замена клану Гарбачова на клан Ельцына гэта не рэвалюцыя, а змена камуністамі гаспадаркі. Увогуле са словам "рэвалюцыя" раю асцярожней, бо усе астатнія збройныя мяцежы ў Расіі прыводзілі да заняпаду цывілізацыі на прасторах імперыі.

    Так, на сённяшні дзень да расейскіх катаклізмаў мы падрыхтаваныя найлепш за ўсю гісторыю: маем свайго прадстаўнічага абсалютна легітымнага прэзідэнта прызнанага ва ўсім свеце, свой пераходны кабінет міністраў, аўтарытэт і досвед гэтых ды іншых структур ў міжнароднай палітыцы, маем "план Маршала" ды іншыя напрацоўкі. Такога ніколі не было. Такога не хапіла Радзе БНР ў 1918-м. Усё гэта маем і ўсё адно не раю захапляцца крывавым збройным развалам Расеі, бо ў хаосе вайны можна лёгка забыцца на ўсе абяцаныя "маршалы", нашыя інтарэсы ды легітымнасці.
  • Імя
    22.09.2024
    Трохі іншае., балбаталогія, даруйце. А праўда простая: чарговы раз накрыецца рашка - чарговы раз з'явіцца шанец. Нажаль, падданыя бсср сёння ледзь не дурнейшыя за тых у 91-тым годзе.
  • Iffy
    22.09.2024
    Расейскі ліберал заканчваецца ня толькі на ўкраінскім але і на беларускім пытанні, беларускай мове, культуры і жаданні беларусаў жыць асобна ад Расеі ў сваёй асобнай беларускай і незалежнай дзяржаве. Расейскі ліберал заканчваецца ў пытанні свабоды ўсіх акупаваных і падняволяных масквой народаў.
  • Трохі іншае
    22.09.2024
    Iffy, Яшын без пытання загадзя адказаў : "не ведаю, я не палітолаг". Таму і баіцца "руского бунта - бессмысленного і беспощадного". І засяродзіўся, што ніхто не ведае. І ніхто не дамовіцца між сабою. Таму асвета і дэцэнтралізацыя, каб "русским мальчикам" ў правінцыіі не было так безвыходна "скучно" і так неадольна бедна.
  • Беларус
    22.09.2024
    Трэба было яго спытаць, а калі некаторыя рэспублікі, якія зараз уваходзяць у РФ, напрыклад той жа Татарстан ці Чачня, захацелі бы выйсці і стаць незалежнымі, што бы ён рабіў, раздушыў бы танкамі як Ельцын, ці патапіў бы ў крыві, закідаўшы ракетамі як Пуцін, ці можа адразу нанёс бы ядзерны ўдар?
  • FF
    22.09.2024
    «Назваў Калеснікаву вобразам сучаснай Беларусі»

    Вобраз сучаснай Беларусі – Севярынец, Дашкевіч і Статкевіч. Але ніяк не Калеснікава.
  • Вось так
    22.09.2024
    FF,
    Ну дык Яшын - тыповы расеец. «Никакова убирания расийскава языка».
  • За свободу
    22.09.2024
    FF, У каждого свой образ. Только честные выборы могут показать кому кто и что нравится.
  • Імя
    22.09.2024
    За свободу , які у вас тутэйшых "образ", мы добра бачылі цягам 30 гадоў.

    А які "образ" у рускамірных навогул, мы не менш добра бачым цягам 300 гадоў.
  • Се Ля Ві
    22.09.2024
    Героі Нашай нівы: Яшын, Неўзлін, расейскі дэпутат з прастытуткай. І гэтыя людзі нам кажуць пра захоп беларускай інфапрасторы расейскай прапагандай!
  • .
    22.09.2024
    Не трэба даводзіць да абсурду ідэю пра самастойную інфапрастору.
    Гэта не навіны пра сямейнае жыццё поп-зорак, гэта палітычныя навіны суседзяў, з якімі ідзе вайна. Грамадзяне павінны фармаваць палітычныя погляды, разбірацца ў тым, што адбываецца.
    (Напрыклад, не трэба быць як частка ўкраінцаў, якія ў 2020 і 2022 г. не глядзелі ў нашыя навіны і верылі ў добрага "бацьку" Лукашэнку).

    Адное толькі скажу, што павінна быць больш падобных навін з палітычнага жыцця Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі. Не памяншаць навіны з Расіі, а павялічваць ад іншых суседзяў.
  • Так да
    22.09.2024
    Рускіх забылі спытать.
  • кто-то удивлён?
    22.09.2024
    Не зря же говорят, что если поскрести русского либерала, то найдёшь внутри империалиста. рф должна быть разломана, чтобы больше не быть опасной для планеты, а пленённые народов должны быть освобождены. А если русские будут сами себя бомбить за границы по реке Волге, например, то, извините, в Африке тоже постоянные войны среди полуцивилизованных хунт - и ничего.
  • Ага
    22.09.2024
    кто-то удивлён?, якія сама "пленённыя народы"? Вам губернскім свабоду дай - назаўтра аддцасьцё яе чарговаму маскоўскаму прайдзісвету за абяцанкі. Ніхто і не дасць.
  • Янка
    22.09.2024
    Мужчына з Санкт-Пецярбургу пацікавіўся — які сцэнарый змены ўлады ёсць? Яшын сцэнарыя не меў: патлумачыў, што не палітолаг, каб іх распрацоўваць. А сваю ролю бачыць у тым, каб сфармаваць умовы, у якіх змена ўлады можа адбыцца, займацца палітычнай асветай.

    Яшын, ніякіх сцэнароў ужо не патрэбна, ўсё зроблена за цябе. Не займаўся дэмагогіяй, а язджай у Суджу і займайся палітычнай асветай. Пачынай з расейскіх войскаў на нулі.
  • Імя
    22.09.2024
    Янка, дык ён і не збіраўся распрацоўваць сцэнар. Ці вы не разумееце тое, што самі працытавалі?

    Дарэчы, палітычная асвета - гэта тое, чым павінны былі займацца віленскія сядзельцы, пакуль крэдыт даверу да іх не вычарпаны, але замест таго займаюцца невядома чым.
  • closeup
    22.09.2024
    А чаму ён яшчэ не ў рф? Ён жа некалькі разоў казаў, што ўжо вяртаецца.
  • Ага
    22.09.2024
    У нармальнай краіне б сказалі: няхай брэша імперскі недабітак, нам сваё рабіць.

    Але ж так адчуваю, што, нават калі рашка ляснецца, у нас тут адкрыецца яе дзейны філіял.
  • Так
    22.09.2024
    Часам цяжка адрозніць такіх і іншых расійсктх палітыкаў ад тоже белоруских як напрыклад бабарыканцы, якія таксама за расейскае, Расію і супраць яе распаду.

    НН пісала адносна нядаўна пра пазіцыю Івана Краўцова.
  • Нейкі сюр
    22.09.2024
    Ура! Нарэшце з’явіліся тыя, хто будуць адэкватна прадстаўляць інтарэсы беларусаў - нашы расійскія гаспада-сябры апазіцыянеры! Клятай Ціханоўскай і яе офіса можна пазбаўляцца!
  • Лёлік з-пад Лімасола
    22.09.2024
    >распад Расіі стаў бы велізарнай катастрофай і для грамадзян, якія жывуць у Расіі, таму што нанёс бы велізарную псіхалагічную траўму нашаму народу і спарадзіў бы вельмі шмат псіхалагічных комплексаў, з якімі б потым прыйшлося б яшчэ разбірацца

    То бок, зараз няма імперыялістычных комплексаў, пачуцця перавагі над іншымі? А як там было пра "свой унікальны шлях" ці як там?)
  • тов_Цуцыкаў
    22.09.2024
    Лёлік з-пад Лімасола, катастрофай,псіхалагічную траўму, псіхалагічных комплексаў, імперыялістычных комплексаў,унікальны
  • Якi
    22.09.2024
    уплыу мае Якi?

    - Нiякi
  • Ніна
    22.09.2024
    Ад Рэд. Дзякуй
  • Альгерд
    22.09.2024
    Руская і беларуская мовы ўзаемазразумелыя. Таму з тэхнічнага пункту гледжання беларусізацыя пройдзе лёгка. Любы грамадзянін Беларусі, які валодае рускай мовай, зможа прачытаць тэкст па-беларуску і зразумець яго. Тут узнікае адна асаблівасць: калі беларускі, рускі і ўкраінскі ўзаемазразумелыя, ці не з'яўляюцца яны дыялектамі рускай мовы? Не, не з'яўляюцца. Бо славяне пачалі рассяляцца з беларускага Палесся. Пражская археалагічная культура — гэта старажытнаславянскі народ, які пачаў сваё рассяленне з тэрыторыі Беларусі (самыя першыя пасяленні). Значыць, славянская мова прыйшла ў Расію з Беларусі, а не з Расіі ў Беларусь. Таму беларускую мову можна лічыць больш старажытнай, і гэта рускія павінны пераходзіць на беларускую, а не наадварот.

    Першапачаткова пражская культура была распаўсюджана на тэрыторыі Паўднёвай Польшчы, Чэхіі, Славакіі і паўночна-заходняй Украіны (Шумскае гарадзішча). Пазней яе арэал ахапіў таксама паўночную частку Польшчы, усходнія раёны Германіі, Беларусь (дзе вылучаюцца дзве групы — палеская і верхнядзвінская), сярэднюю частку Правабярэжнай Украіны, Малдову і Румынію. Гэта прывяло да змяшэння пражскай культуры з мясцовымі (больш раннімі) культурамі і ўзнікнення лакальных варыянтаў. Высоўваюцца здагадкі, што найбольш раннія пасяленні пражскай культуры, датаваныя IV стагоддзем, трэба шукаць у басейне ракі Прыпяць (Паўднёвая Беларусь)[10].

    Рэкамендую паглядзець YouTube-канал "Непарадный путеводитель" на YouTube.**


    https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D1%80%D0%B0%D0%B6%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B0%D1%80%D1%85%D0%B5%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0
  • Альгерд
    22.09.2024
    Увогуле славяне пачалі рухацца з поўдня на поўнач (з басейна ракі Прыпяць). Спачатку былі славянізаваны балты Беларусі, а потым фіна-вугры Расіі. То бок, беларуская мова больш старажытная, чым руская. І калі рускія скажуць, што беларуская, руская і ўкраінская — гэта дыялекты адной мовы, то наш дыялект старажытнейшы, і значыць, лагічней пераходзіць на яго.
  • Па лексіцы расейскаямова бліжэй да балгарскай
    24.09.2024
    Альгерд, дастаткова паглядзець на балгарскую і зразумець, як утварылася расейская. За аснову была ўзятая царкоўнаславянская (балгарская) мова, ну і запазычанні з нашых моў (цяперашняя беларуская, польская, украінская). Дужа шмат запазычанняў з ангельскай (!) мовы. Напрыклад, назвы месяцаў. Гэта аснова, у кожнай мове яны свае нешта азначаюць - напрыклад снежань - месяц, калі выпадае шмат снегу. Але ў расейскай гэта ўсё запазычанні з ангельскай, што падцвярджае нядоўгую гісторыю і беднасць "велікого і могучего языка" (145 тыс. слоў). Для параўнання беларуская мова 250-500 тыс.слоў.
  • Рп
    22.09.2024
    Добры русскi даты перблытау, вайну п. распачау 20 лютага.
  • Железный Дровосек
    23.09.2024
    Все предсказуемо до зевоты. Эти тн хорошиерусские из того же теста, что и остальная ордынская биомасса. Или не теста. Комплексов он опасается,капец. Комплекс,дорогуша,у вас один,и очень неприличный, и ты сам его прекрасно идентифицируешь.
    Поэтому свободу Якутии, Татарстану,Башкортостану,Алтаю прочая,и прочая. Ну,и ,натурально,ров с крокодилами и гиперболоиды инженера гарина .Через каждый метр.
    Прекрасная росия будущего,или полупрекрасная—все одно орда.
    И немного про Карфаген.
  • Яшин ты шарлатан
    23.09.2024
    Может и сообщите как этот "сидящей" два года в тюрьме, вышел как с лечебницы.
    И сколько заплатили за вход.
  •