Комментарии к статье

Саудовская Аравия угрожает России падением цен на нефть до $50 за баррель

  • Федзя
    02.10.2024
    Трэба знiшчыць нафтавыя радовiшчы у расii i пытанне вайны скончыцца само сабой як i расii.
  • Жвір
    02.10.2024
    Гаяна (фактычна exxon-mobil) дадасьць да 2027-га году на сваім шэльфе яшчэ дзьве FPSO, да ўжо маючыхся трох, і вытворчасьць там сягне да 1,5 млн. барэляў на дзень. Дадайце сюды й Сурынам, дзе маюцца аналягічныя перспектывы, які таксама ў хуткім часе ўключыцца ў нафтаздабычу. Усе яны, як і Бразілія, чэрпаюць нафту з таго ж вялізнага "возера", на якім сядзіць і Венесуэла. То бок, меркавана, запасы тэй сыравіны ў рэгіёне большыя, чым на Аравійскай паўвысьпе. Таму цяперашнія рухі КСА выкліканыя ня толькі непаслухмянствам Расеі ды Казахстана, іхны непакой за страту рынкаў мае значна больш шырокую "геаграфію", і тут хутчэй за ўсё не пытаньні дысцыпліны, а спроба сьцягнуць да сябе ўсю агульную "коўдру" APEC, покі такая магчымасьць захоўваецца.
    Дарэчы, транспарт нафты з Блізкага Ўсходу для ЕС праблемны, а дзеяньні Ірана робяць яго й небясьпечным. Іншая справа Гаяна, пераход зь якой для танкера памеру VLCC ( з 2 млн барэляў нафты на борце) займае 10-11 дзён... Да ЗША дык і ўвогуле 5-6 дзён хопіць... То бок, можна лічыць, што рэгіён Персіцкай затокі больш не ў стане напужаць ЕС і ЗША энэргетычным крызысам, саўдытам застанецца маліцца на Кітай з Індыяй, а іранскія пагрозы блякаваць Гармуз ня спыняць рашучасьць Ізраіля.
  • Гаяністу рукаблуднаму
    02.10.2024
    Жвір , у венесуэльскай нафты Гаяны шмат парафінаў і іншых уключэнняў.
    Яна "цяжкая" нафта, не прыгодная для перапрацоўкі без змешывання з "лёгкай" нафтай.
    У арабаў наадварот, нафта "лёгкая".
    Таму яны не абыйдуцца без яе.
  • Жвір
    02.10.2024
    Вы хлусіце, "Prosperity" i "Liza" адгружаюць надзвычай тэхналягічную нафту, у якой нават утрыманьне H2S мінімальнае, меней за 5 ppm. Таму яе з ахвотай набываюць у ЕС, як і бразільскую дарэчы. І ня толькі ЕС, але і Сінгапур, і Далёкі Ўсход. Вось Мексыка, Кюрасау, збольшага пампуюць "цяжкую" нафту, асобныя гатункі якой патрабуюць нават падагрэву ў час перавозкі (115F°), і яе перавозяць малымі партыямі, танкерамі малога і сярэдняга танажу, бо VLCC звычайна ня маюць сыстэмаў падагрэву, акром дзьвух асобных танкаў, малой ёмістасьці. Карацей, не дурыце галавы.
  • Рыгор
    02.10.2024
    У сакавіку 2020 года зніжэння эканамічнай актыўнасці яшчэ не было. Падзенне цэн на нафту адбылося таму што ЗША значна павялічыла здабычу вугляводаў (дзякуючы адміністрацыі Трампа). А вось калі эканамічная актыўнасць знізілась, цэны выраслі, а павінны былі упасці. Атрымалася гэта як рэакцыя на дзеянні адміністрацыі Байдэна (скарачэнне здабычы).
  • ImBeer
    02.10.2024
    Рыгор, вы ўпэўнены, што было скарачэнне здабычы WTI ? Там на Аранкас чэргі стаяць, чакаючы пагрузкі ў Корпус Крысці. Тое самае на Галвэстан, Loop, South West Pass... І гэта буйны танаж, а не кóстары якіясь.
  • Кэп
    02.10.2024
    Рыгор, лол. Цена нефти одномоментно (!) упала в марте 2020. При этом никакого резкого увеличения добычи не было. Наоборот за 2020 у сланцевиков количество буровых уменьшилось на треть,потому что цена 40 долл за бочку это чистый убыток для них. Всё таки сторонники Трампа явно в неадеквате.
  • Кэп
    02.10.2024
    Рыгор, и таки Байден не как ваш руководитель колхоза. Он не может приказать снизить добычу. Операторы сами действуют исходя из экономической ситуации. Если в апреле 2020 по пустым улицам одни скорые ездили ,то откуда будут высокие цены на бензин? Это в РБ вас гнали на работу,а мы по домам сидели.
  • Рыгор
    02.10.2024
    Кэп, Вы кажаце, што у красавіку толькі скорыя па вуліцах ездзілі, таму і цэны былі нізкія, але у другім каменце пішаце, што кошт абваліўся у сакавіку. Я ж кажу што кошт зніжаўся ва увесь перыяд калі Трамп быў ва уладзе. А вось як заступіў Байдэн цэны узляцелі у два разы, негледзячы на зніжэнне эканамічнай актыўнасці, дзякуючы чаму Расія змагла фінансаваць вайну.
  • Жвір
    02.10.2024
    Кэп, ніхто ў Тэксасе ў 20-м па хатах не туліўся, там і маскі не насілі. Усё працавала, і рэстараны, і гатэлі, транспарт, марскія порты. На пытаньне, кшталту, як так? а як жа ж? - глядзелі, як на вярблюда...:))