Тихановская рассказала о своих планах на выборы-2025
-
17.10.2024Планы людзей, тур і яго метадычкі
-
17.10.2024Планы людзей, не ганьбі Ціханоўскую. Яна з’явілася стыхійна, яе магло не быць па волі лёсу. Ідзі ў Каардынацыйную раду і там свае ідэі глаголь.
-
17.10.2024> Лідар з'явіцца па волі людзей.
А калі не з'явіцца, то кантора КДБ выбера і будзе прапагандаваць такога "лідара" на замену. Лепш усяго чалавек, які:
а) бяспечны для ўлады - за гады даказаў, што не здольны нічога арганізаваць;
б) карысны для ўлады - здольны ствараць канфлікты ў "апазіцыі".
І хто ж гэта? (Пытанне рытарычнае). -
17.10.2024Прывет, Лёха і Сірожа , што ў пералічаным няпраўда? Ціханоўская агучвала такія абяцанні? Агучвала. Тэрмін у паўгода ўзяла? Узяла - сама прычым, ніхто за язык не цягнуў. Дык і што, адказнасць будзе? Не зрабіла - хай адказвае.
-
17.10.2024Жора ілжэ як наняты. А мо і сапраўды няняты, ня ведаю.
Але праграма была правесці новыя выбары, вызваліць палітвязняў і спыніць гвалт за 6 месяцаў прэзідэнцтва.
Вось калі давядзём Ціханоўскую да рэальнага прэзідэнцтва ў Беларусі, то і спытаем праз 6 месяцаў ці спынены гвалт, ці на волі палітвязні і ці арганізаваныя выбары новага прэзідэнта. -
17.10.2024Жора, а слабо такие же требования предьявить луке?
Жора - искатель мировой справедливости. Ха-ха, методичку обнови. -
17.10.2024Ілгунам, вы сам хоць прачыталі тое, што ў сваім каменце панапісвалі?
Вы пішаце, што "праграма была спыніць гвалт за 6 месяцаў прэзідэнцтва".
Першая 6 месяцаў прэзідэнтцтва Ціханоўскай будзе гвалт?
Нешта ніхто пра такое нас не папярэджваў.
"Вось калі давядзём Ціханоўскую да рэальнага прэзідэнцтва ў Беларусі..." А чаму не яе мужа? Яна замест мужа ішла.
"...то і спытаем праз 6 месяцаў ці спынены гвалт, ці на волі палітвязні і ці арганізаваныя выбары новага прэзідэнта".
То бок не факт, што пры рэальным прэзідэнцтве Ціханоўскай за 6 месяцаў супыніцца гвалт? Не факт, што палітвязні на волі будуць? (Памятаю, нешта было на сайце Ціханоўскай, што справы тых, хто сядзіць за аказанне супраціву, будуць пераглядацца. Там не было напісана, што іх проста выпусцяць і здымуць судзімасць. Яшчэ каліноўцы абураліся тым артыкулам.) -
17.10.2024Нейкае абы што , а калі і з якой нагоды "давядзенне Ціханоўскай да прэзідэнцтва" стала выключна _нашай_ задачай, а не _супольнай_ задачай Ціханоўскай і нас? Ціханоўская ў 2020 прапанавала свой рэцэпт давядзення яе да мэты? Прапанавала: ідзіце, прагаласуйце, святкуйце перамогу. Людзі тое зрабілі? Зрабілі менавіта тое, што прасіла.
Выбар абаранялі? Абаранялі, тры альбо чатыры месяцы акцыі пратэсту ішлі (хоць Ціханоўская і не заклікала да акцый пратэсту, а заўсюдна казала нешта абстрактнае, каб заставацца ў "прававым полі").
Дык што з прапанаванага Ціханоўскай для давядзення яе да прэзідэнцтва людзі НЕ зрабілі? Людзі сваю частку выканалі і зрабілі _больш_, чым яна прасіла. Цяпер час Ціханоўскай адказваць за тое, што план быў нерэалістычны, праваліўся. Адказнасць Ціханоўскай - саступіць месца новаму лідару.
Калі не хочацца саступаць, хай абіраецца, як Каардынацыйная Рада і пацвярджае лідарства. Так, і толькі так! -
17.10.2024Жора, адказ вышэй адрасаваны "Ілгунам", а не "Нейкае абы што", не ў тую галіну пайшоў.
-
17.10.2024Пан, ваша вера ў стыхійнае з'яўленне Ціханоўскай (таксама наіўнага Бабарыку, таксама выпадковае аб'яднанне трох "штабоў") - такая ж канспіралогія, як мая вера ў тое, што ўсе тры штабы кіраваліся ФСБ. Можа стыхійна, можа Шкляраў такі ход падказаў. Для Ціханоўскага - пасля таго, як ён пачаў дэманстраваць тапак і таракана ў сваіх эфірах, імгненна ўключыўся зваротны адлік да пасадкі. Той, хто аналізаваў апошнія беларускія электаральныя кампаніі, не мог не ведаць пра "лысую разіну" Саннікава-2010 і што за ёй паследуе. Аналітык такі быў у камандзе Ціханоўскага? Быў, Шкляраў. Магла пасадка быць запланаванай, менавіта каб выцягнуць на сцэну Свету? Магла. Але кожны верыць у тое, што хоча. Я веру ў злое ФСБ замест наіўных штабоў.
-
17.10.2024Пан, Да да стихийно. И также стихино ее зарегистрировал лукашенковский ЦИК отказав при этом в регистрации нескольким кандидатам.
-
17.10.2024"Магла пасадка быць запланаванай, менавіта каб выцягнуць на сцэну Свету? Магла."
магла пра гэта загадзя ведаць света? магла -
17.10.2024Sir , прычым незаконна - подпісы былі за іншага кандыдата - ціханоўскага
-
17.10.2024Sir , лука ніколі не думаў што за нейкую цётку будуць галасаваць. Як раней за Караткевіч. Ён жа бабскі прэзідэнт. Ну памыліўся, што тут ... як дарэчы з каронай, вы яе бачыце .. не, і я яе не бачу(кароны)🤣
-
17.10.2024., Вячорка? Лябедзька?
-
17.10.2024Ціханоўская: "тое, што будзе арганізавана рэжымам Лукашэнкі ў 2025 годзе, не мае ніякіх адносін да выбарчага працэсу ўвогуле. Гэта будзе прызначэнне Лукашэнкам самога сябе. Гэта будзе цырк, рытуал нейкі такі савецкі. Але абсалютна не выбары".
А тое, што было арганізавана рэжымам Лукашэнкі ў 2020 годзе хіба мела нейкія адносіны да выбарчага працэсу?
Хто абраў, каго ўнесці ў бюлетэні? Ярмошына.
Ярмошына абрала, каго зарэгістраваць. Падманутыя людзі "абіралі" з тых, каго абрала для рэгістрацыі Ярмошына.
Хацелі ж за Сяргея Ціханоўскага галасаваць.
"Гэта будзе прызначэнне Лукашэнкам самога сябе". А хіба ў 2020м было неяк па іншаму? Лукашэнка прызначыў самога сябе. Тое ж самае было і ў 2015, і ў 2010, і ў 2006, і ў 2001. І фальсіфікацыі тых гадоў зафіксаваныя. Выбары тых гадоў не прызнаныя іншымі краінамі. Лукашэнка нелегітымны яшчэ з тых часоў.
"Гэта будзе цырк". А хіба ў 2020м быў не цырк? "Але абсалютна не выбары". А што, ў 2020м гэта былі выбары? -
17.10.2024У 2025 будзе тое ж самае, што і заўсёды. Зарэгіструюць кандыдатаў на любы густ, у тым ліку чарговую жанчыну. І Лукашэнка намалюе сабе свае 80%.
Сцэнар заўсёды адзін і той жа.
У 2015 такой жанчынай была Таццяна Караткевіч. -
17.10.20245 год сканчываюцца, спадарыня
-
17.10.2024Хто табе што даваў?, яна хоча каб гэтая казка не канчалася. Яна ж нічым не горш за белых руссуіх Сурвілу, Пазняка, ды іншых. Яна хоча быць лідаркаю вечна. Вечна. Вечна!
-
17.10.2024"Выбарны цыкл у Беларусі скончыўся ў 2020 годзе." - адкрытая хлусня. Выбарны цыкл у Беларусі скончыўся ў 1996 годзе з захопам ЦВК, а да таго парламента ў 1995.
-
17.10.2024Жора, як мы па вашаму павінны былі дзейнічаць пасля 1999г?
Раней думалі, што дэмакратыя прыйдзе з боку масквы🤣 -
17.10.2024Пан, гэта вы так думалі... і Лябедзька, які цяпер у дарадцах у Ціханоўскай. І каторы, дарэчы, працягвае складаць праекты канстытуцый сярод ружовых аблокаў і вясёлкавых поні. Пазняк так ніколі не думаў. Трэба а) байкатаваць усе рэжымныя спектаклі б) не прызнаваць статус кво, г.зн. канстытуцыю 1996 і ўсё далейшыя рэжымныя заканадаўчыя акты і рэферэндумы в) вяртацца да законнасці, г.зн. да Канстытуцыі-1994, у т.л. выразным прамаўленнем такой пазіцыі з міжнародных трыбун і з данясеннем гэтай ідэі да сваіх адэптаў. Трэба ставіць мэтай вяртанне да К-1994 і сілавое звяржэнне рэжыму. Во і ўсё, а не гуляцца ў абстрактную "палітычную мабілізацыю", каторай у жорсткім таталітарызме відавочна не будзе.
-
17.10.2024Жора, дык байкатаваць ўсё ці вяртацца да Канстытуцыі 2994 года?
-
17.10.2024Жора, чаму палякі, жмудзіны і інш прыбалцкія краіны пад камуністычнай навалай чакалі развала савецкай імперыі зла? Бо разумелі, што сілы не роўныя. Уступаць у прамую канфрантацыю роўна смерці. Захоўваем сябе ў эміграцыі, унутры Беларусі, робім тое, што можам. Ці вы не бачыце новай восі зла (расея, кндр, кітай, іран).
-
17.10.2024Жора, и кто мешал все это делать начиная с 1996года? Кто это? имя, назови имя! Все же не могут быть?
-
17.10.2024Пан, таму што яны разумелі, што акупаваныя мацнейшым ворагам, але добра ведалі, хто ён. Таму працавалі на сваё і чакалі моманту.
А запытайце цяпер любога невероятного, кім Беларусь акупаваная, дык ён пачне вярзці свеціны бздуры пра лукашэнку з хеўрай… Па-расейску вядома ж. -
17.10.2024Імя, так лука ўжо герой? абараняе нас ад расеі🤣??
-
17.10.2024Пан, гэта тое, што вы зразумелі з майго нескладанага і караценькага каментара?
-
17.10.2024Імя, вы самі заблыталіся ў сваіх канспіралагічных выказваннях. Як Пазьняк лічыце усіх агентамі фсб))
-
17.10.2024Пан, што блытанага ў маіх словах?
-
17.10.2024Імя, ліцвінізм для пазнякоўцаў таксама находка КДБ ці можа беларусы, якія выходзілі на вуліцы 2020 таксама агенты фсб?
-
18.10.2024Пан, якая сувязь з маім каментаром?
-
17.10.2024наглому брехуну, чаму ўсе не могуць? Літоўцы ў свой час - рабілі. Разам. А вы, рускамірнае балота замест грамадзян у еўрапейскай краіне, разам не рабілі. А будавалі замест таго русскій мір для сябе і Лукашэнкі.
-
17.10.2024Імя, а Жора, Імя, Пытанне etc. рабіў? Вяртаў усіх да Канстытуцыі 1994 года? Узброенымі сіламі вызваляў Беларусь ад акупантаў? Вярнуў? Вызваліў ад акупацыі?
Як вынікі за 28 год руплівай працы? -
17.10.2024Жалюгодным балаболам, мяркую, што калі Жора і Пытанне ў азначаны тэрмін проста не ўдзельнічалі разам з краінай у рускамірным/дзяржаўным трэшы, а пашыралі беларускі свет вакол сябе, - яны малойцы і ўзор для 99% падданых Лукашэнкі.
-
17.10.2024Не займайцеся падманам і інсінуацыямі. Выбарны цыкл скончыўся ў 1999 годзе. У 1996 годзе незаконным шляхам была прынята новая версія канстытуцыі з новымі паўнамоцтвамі, яна не была прызнаная міжнароднай супольнасцю як законная. Элементарныя рэчы.
-
17.10.2024Наша революция. Ишь как заговорила. Но в 20- м она ничего такого не говорила. Да и сама она, ее окружение никакие не революционеры. Так себе либеральные болтуны, никого не представляющие толком. И если у нас никогда после 1996- го не было выборов, то что она делала в 2020- ом? А общем это просто флюгер, случайная щепка в водовороте истории. Революционеры должны иметь партию, революционную программу, людей. А эти....непонятно кто вообще. Пока их кормит Запад, корчат из себя политиков.
-
17.10.2024Щепка, na zal infantylizm i glupota świety zostalisia nie uleczalnymi, doprowadzili da fatalnych nastupstw. a jej u glaza- znowu "wybary"
-
17.10.2024"А мы, як дэмакратычны рух, проста будзем выкарыстоўваць гэтую сітуацыю для палітычнай мабілізацыі беларусаў» - што, ізноў? З 2020 мала рэпрэсаваных і забітых? Няўжо так складана зразумець, што супраць узброенай расейскай хунты народ бяззбройны бяссільны? Вунь, Украіна з дапамогай усяго свету нічога зрабіць не можа. Ці гэта план такі па ўцягіванню Беларусі ў вайну? Пасля 2020 здалі тэрыторыю, а цяпер патрэбна мяса для мабілізацыі?
-
17.10.2024Быўшая бабарыканка , А под что западу им деньги давать? Под демобилизацию что ли?:))
-
17.10.2024Быўшая бабарыканка , калі быў паход Прыгожына на Маскву, і Полк Каліноўскага звярнуўся да беларусаў з заклікам чакаць на сігнал ад каліноўцаў. Каб мабілізавацца на вызваленне Беларусі ад дыктатуры Лукашэнкі, дык Ціханоўская не падтрымала мабілізацыю, прамаўчала, усе яе структуры памаўчалі.
А як чарговы выбарчы фарс на гарызонце, дык Ціханоўская з яе офісамі тут как тут са сваёй мабілізацыяй. -
17.10.2024Быўшая бабарыканка , "Вунь, Украіна з дапамогай усяго свету нічога зрабіць не можа. " - идет открытым текстом пропаганда ФСБ! Як там у вас, у Курскай вобласці, як поспехі? а "бывшая"?
-
17.10.2024Наивность, невероятный, ты хіба не разумееш, пра якую мабілізацыю гаворка.
-
17.10.2024Быўшая бабарыканка , А ты разумеешь? И почему мне тыкаешь? Хамка?
-
17.10.2024бывшей, прапаганда ў цябе ў метадычцы.
А па факту ўсё ідзе да мірнага пагаднення, згодна з якім Украіна страціць частку тэрыторый. Але і тое толькі часова.
Будапешцкі мемарандум раю пачытаць, калі вы раптам не бот. Што павінны былі і што зрабілі. Можа вочы адкрыюцца. -
17.10.2024Быўшая бабарыканка ,і пу з лу ўсіх перамаглі? яны непераможныя! так, служывы?
-
17.10.2024А что с остальными?
-
17.10.2024[Рэд. выдалена]
-
17.10.2024Без юрыдычнага (і, канешне, побытавага ў інфапрасторы) прызнаньня на нацыянальным узроўні рэжыма лукашэнкі - акупацыйным рэжымам, а ўсіх ягоных структур - незаконнымі ды злачыннымі, будзе вельмі складана камусьці патлумачыць: чаму электаральных цыклаў у Беларусі больш няма.
-
17.10.2024Беларус, усё правільна.
Толькі што зрабіла за пяць гадоў Ціханоўская са сваімі дарадцамі для юрыдычнага прызнаньня рэжыма лукашэнкі - акупацыйным рэжымам, а ўсіх ягоных структур - незаконнымі ды злачыннымі? -
17.10.2024"І людзі мне далі мандат да таго моманту, калі гэтыя выбары можна будзе арганізаваць."
Я так понимаю что мандат будет бессрочным. Ибо в оккупириванной стране организовать выборы нельзя. -
17.10.2024"І людзі мне далі мандат да таго моманту, калі гэтыя выбары можна будзе арганізаваць."
ШО-с!? -
17.10.2024Нават цікава стала. На якой падставе рускамірныя істоты, не прыклаўшыя аніякіх высілкаў, каб стацца еўрапейскай нацыяй, так упэўненыя, што яны павінны жыць лепей за цяперашняе? То-бок, вольна і заможна. У якім рускамірным царстве гэтак жывуць?
Дзякуйце свайму начальству за тое, што яно вам дае, і што бароніць ад гарачай вайны. Пакуль што. -
17.10.2024"Гэта будзе прызначэнне Лукашэнкам самога сябе."
а сама робіць роўна тое самае - сама сябе прызначае-перапрызначае. прыдумвае нешта на пустым месцы. перавірае. мандат ёй, бач ты, выдалі і ўсё такое -
18.10.2024Сказала бы, мы займемся членами избирательных комиссий для обеспечения прозрачности следующих выборов. Четко и понятно. Даже я бы поддержал.
- спыніць гвалт.
- вызваліць палітзняволеных.
- правесці новыя выбары.
Задача не выкананая - павінна сыйсці і пакінуць месца наступнаму. Калі не ў стане арганізаваць выбары (шанец быў страчаны Ціханоўскай і дарадцаміў 2020-2021, калі праз Голас сотні тысячаў галасавалі), тады проста сыходзь і не забруджвай паветра. Лідар з'явіцца па волі людзей. А ня хочаш - людзі знойдуць магчымасць аб'явіць табе "імпічмэнт", як бы ты не ўвільвала ад гэтага пытання па прыкладзе свайго калегі з трэсучайся галавой.