Комментарии к статье

Историк Тимох Акудович рассуждает, как привлекать людей к белорусскости и чем здесь полезны русскоязычные проекты

  • барадзед
    17.10.2024
    слушна
  • Мх
    17.10.2024
    "Рускамоўная Беларусь" - гэта зноў шлях да Масквы. Бо тыя, на каго гэта ўсё будзе разлічана, будуць працягваць праводзіць палітыку Масквы пра тое што маўляў "ня ўсё толькі дрэннае было звязана з таварышам Сталіным". (Заўважце: сінонім паняцця "самае дрэннае" у галовах рускамоўных беларусаў = "фашызм" "нацызм" "СС", "немцы", а Сталін, пры ўладзе якога у адных толькі Курапатах знайшлі свой апошні прытулак каля 250000 тысяч чалавек, збольшага беларусаў, ніякім чынам не "трыгерыць" у галовах расейскамоўных. Наадварот, са Сталіна спрабуюць зрабіць нейкага героя "Спасітеля нацыі"). Ды і было гэта ўжо (спроба замірыць беларускасвядомых з расейскасвядомымі беларусамі) і ў 90-я, і ў 00-я. Прывяло да таго, што вырасла чарговае пакаленне манкуртаў. для якіх ўжо і "русскоязычная" кніга, але напісаная кімсці з тутэшых, ужо лічыцца "белорусской літературой". А напрыклад польская і ўкраінскамоўныя кнігі - гэта ўжо "замежная літаратура".
  • Мх
    17.10.2024
    Так што, толькі радыкальная беларусізацыя ўратуе краіну. Без усякіх кампрамісаў. Тады будзе як кажуць, і на стале і пры стале, бо сыйдзе рабская мянтальнасць, навязаная ў тым ліку і праз расейскую мову.
  • Імя
    17.10.2024
    Такое адчуванне, што ў аўтара зараз нейкі 2007-мы год. Колькі можна “прыцягваць” манкуртаў? Іх ужо з іншага боку дручкамі падпіхваюць, а яны ўсё не зразумеюць, куды і нашто прыцягвацца. А гаўналідары ім не тлумачаць.
  • .
    17.10.2024
    > "Праекціроўшчыкі межаў не ўлічваюць, што беларушчына – гэта не толькі пра мову, а яшчэ і пра сэнсы, мэты, рытуалы і агулам пра жыццё чалавека".

    Я казаў тое ж самае іншымі словамі: Не толькі мова маркер, а і сукупнасць каштоўнасцей і поглядаў.
    І прапанову артыкула можна коратка перафармуляваць як: не адштурхоўваць людзей на шляху да беларушчыны негатывам ("межамі" па Цімоху), а прыцягваць канструктывам ("ядро" па Цімоху).
    (Сам артыкул даўжэй за пераказ у артыкуле).
  • Імя
    17.10.2024
    ., Вось і на Смаленшчыне гэтак думалі. Какая разніца, какой езык, главнае - каб чілавек был харошый! А цяпер паміраюць ва Украіне за грошы.
  • .
    17.10.2024
    Хто так "думаў" і ў які гістарычны перыяд? Прозвішчы?
  • Імя
    17.10.2024
    ., тыя самыя, што на 1-м Усебеларускім з'ездзе выступалі супраць аддзялення ад рашкі, а потым забыліся на сваю мову, карані, і ператварыліся на трушных расейцаў.
  • .
    17.10.2024
    "Абласнікі" на тым з'ездзе выступалі за рэспубліку ў фэдэратыўнай Расеі. Яны не абмяркоўвалі пытанне нянавісці да рускамоўных беларусаў і пра шляхі прыцягнення да беларушчыны, як мы зараз.
    І развагі Акудовіча не пра здраду незалежнасці краіны.
    Вы зусім лухту несяце, фантазійныя параўнанні і абвінавачванні.

    Вы хэйтары, маргіналы. Любых, хто не думае як вы, лічыце здраднікамі. Калі чалавек думае, як павялічыць тую "беларушчыну", у вас на тое адмоўная рэакцыя. Бо самі ўмееце толькі ненавідзець.
  • Імя
    17.10.2024
    ., вядома ж, не абмяркоўвалі, бо самі былі зрусіфікаванымі ужо тады. Скончылі вельмі прадказальна.

    Ці я казаў вам, што вашыя бясконцыя развагі наконт маёй асобы мяне ніяк не цікавяць?
  • Маё імя
    17.10.2024
    Акудовіч - адзіны абітальнік "вежы з слановай косткі". Хай выйдзе з яе і пагледзіць, куды заводзіць "беларусізацыя праз русіфікацыю".
  • Лол
    17.10.2024
    Жылі былі тры браты. Акудовіч, Астапеня і Шрайбман. Бацька іх Бабарыка, маці Калеснікава. Яны лічылі, што беларусы не гатовыя і ня здольныя да ўсяго беларускага, а здольныя толькі да расейскага. Таму думалі яны думку, як у Беларусі захаваць усё расейскае і не дапусціць Зянона і нацыянальныю эліту да ўлады. Акудовіч прыдумаў праекты па-руску, Астапеня абгрунтаваў сацыялогіяй, Шрайбман прыгразіў, што хто выступіць за адну беларускую мову, той выляціць з парламента як пробка ад бутэлькі.
  •