Комментарии к статье

Юлия Навальная заявила о намерении баллотироваться в президенты России

  • FF
    21.10.2024
    А калі Пазняк пра гэта папярэджваў, тут пісалі, што дзед лухту вярзе
  • Жвір
    21.10.2024
    FF, пра што "пра гэта" папярэджваў ? :)) Розныя палітыкі пісалі пра магчымасьць такога варыянту даўно, пачынаючы з моманту арышту Навальнага.
  • .
    21.10.2024
    Тут пад артыкулам, дзе 295 каментаў?
    Я праглядзеў іх зараз: Увогуле ніхто не сумняваўся, што Юлія можа працягнуць справу мужа, што Навальны меў і імперскія погляды. Гэта не тыя тэзісы, што тут трэба даказваць.
    Спрачаліся за скокі на касцях, за зайздрасць да "кухарак" (і вядома, адкуль тая зайздрасць), за "глыбокую" канспіралогію, нібыта калі фсб знішчае свайго ж агента, каб прывесці да ўлады агента-жонку агента.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    21.10.2024
    дасць свабоду Каўказу, Татарстану, Якуціі? хто там яшчэ са свядомых застаўся ці будзе далей палітыку татальнай русіфікацыі праводзіць?
    ну, відавочна, гэта ўсё рытарычныя пытанні бо ніхто ёй не дасць балатавацца. можа толькі нейчае войска пад крамлём)
  • 21.10.2024
    Нашаму тяляці ды воўка з’есці )
  • Вітольд
    21.10.2024
    Расейскі грамадскі дзеяч Ігар Якавенка слушна заўважыў, што час легальных спробаў змены ўлады ў Расеі скончыўся, а спробы чагосці дасягнуць праз удзел у электаральных рытуалах нагадваюць чэмпіянат па плаванню ў пустым басейне. У Беларусі гэта адбылося ў 2020.
    Таму зараз усе, хто ставіць цялегу наперадзе каня - абвяшчае аб намеры балатавацца, распавядае пра разгнастайныя хітрыкі, каб прадэманстраваць узурпатару альбо прызначенымі і кіруемымі ім бюджэтнікам з "выбарчых камісій", што выбары махлярскія (surprise!), замест таго, каб шукаць шляхі знясення гангстэрскіх рэжымаў - выклікаюць усмешку. Няўдалая агрэсія рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі супраць Украіны адчыніла акно магчымасцей для раней непрадстаўляльнай сітуацыі - гвалтоўнага знясення гэтых рэжымаў, а Прыгожын прадэманстраваў, што гэта рэальна, бо дасведчаныя ў крывавым тэроре супраць бяззбройнага насельніцтва карнікі першымі бягуць ад узброеных ваяроў, калі тыя гатовыя ісці да канца, а дыктатары ў гэты момант моцна накладаюць ў майткі.
    Юлія Навальная, якая безумоўна заслугоўвае спачування ў якасці спадарожніцы жыцця адважнага Аляксея Навальнага (як бы хто не ставіўся да ягонай пазіцыі), паcля ягонай гібелі пакуль што не зрабіла нічога, каб чымсці адрознівацца ад балбатуноў з ліку расейскай палітэміграцыі: Кацаў, Хадаркоўскіх, Фейгіных, Панамаровых, Яшыных, Кара-Мурзаў ды разнастайных ФБКшнікаў.
  •