Комментарии к статье

«Переназначить самого себя на узурпированную должность». Латушко прокомментировал дату президентских выборов

  • Пытанне
    23.10.2024
    Латушка заклікае дэмакратычных партнёраў заявіць аб немагчымасці правядзення чэсных выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «у той атмасферы страху і тэрору, якая створана ў нашай краіне».
    Правільна сказаў.
    Але ўзнікае пытанне да "выбараў" 2020га, якія прайшлі на фоне арыштаў актывістаў і пасадкі ў турмы патэнцыйных кандыдатаў.
    Ці такое можна назваць "чэснымі выбарамі прэзідэнта"?
    Калі нельга, то чаму Ціханоўская пазіцыянуе сябе "абранай прэзідэнткай"?
  • Сымон
    23.10.2024
    Пытанне , вашы аргументы робяць Ціханоўскую абраным кіраўніком дзяржавы пераходнага перыяду, але не дэлігітымізуюць перамогу Ціханоўскай. Выбарчая працэдура пад час кампаніі-2020 сапраўды сістэмна і брутальна парушалася. Вось толькі рабіў гэта выключна падпарадкаваны лукашэнку дзяржапарат і на карысць лукашэнкі. Зрэшты нават у тых жорсткіх умовах дэмакратычным сілам атрымалася сабраць шматлікія доказы электральнай перамогі Ціханоўскай і паразы Лукашэнкі. І менавіта Ціханоўская была адзіным кандыдатам, праграма якога прадугледжвала і прадугледжвае дагэтуль найхутчэйшае стварэнне адпаведных варункаў (спыненне рэпрэсій і вызваленне палітвязняў) і правядзенне датэрміновых сумленных па ўсіх канонах выбараў. То бок яна цалкам адпавядане статусу кіраўніка дзяржавы пераходнага перыяду, які скончыцца адразу пасля правядзення сумленных выбараў. На большае Ціханоўская не прэтэндуе.
  • .
    23.10.2024
    У 2020-м сістэма значна абмежавала выбар беларусаў, але нават у такіх умовах не здолела яму перашкодзіць.
    Ціханоўская збіралася адразу правесці наступныя выбары ўжо ў нармальных умовах. Што і здымае магчымую прэтэнзію пра не поўны спіс кандыдатаў.

    Ужо было такое пытанне ад "Пытання". Спачатку ён хаваўся пра крытычнага пратэстоўца, зараз ужо і не хавае, што лукашыст. Фраза "правільна сказаў Латушка" толькі падводка да галоўнай маніпуляцыі.
  • Пытанне
    23.10.2024
    Сымон, мае аргументы як раз робяць Ціханоўскую НЕабраным НЕкіраўніком. "Выбары" прайшлі з зафіксаванымі парушэннямі, то бок не адбыліся. Значыць ніхто не быў абраны ніякім кіраўніком.
    "Доказы электральнай перамогі Ціханоўскай" гуляюць наадварот не на яе карысць, бо на Голасе сабрана каля мільёна фота бюлетэняў за яе. А гэта ўсяго толькі 15% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў (7 мільёнаў).
    Пра пераходны перыяд гэта нешта новае ў вас.
    Які ў нас пераходны перыяд? Куды пераходзім? Бачу, што пераходзім да паглынання Расеяй.
  • .
    23.10.2024
    І першае пытанне і пытанні да "Голаса" абмяркоўваліся - каменты да артыкула нумар 351900.
    Непрыгожа марудзіць чужы час, калі пасля дыскусіі ў дзясяткі аргументаў пад новым артыкулам "забываеце" усё і ізноў пачынаеце спачатку.
  • Пытанне
    23.10.2024
    ., "У 2020-м сістэма значна абмежавала выбар беларусаў, але нават у такіх умовах не здолела яму перашкодзіць".
    Калі сістэма не здолела перашкодзіць выбару беларусаў, то чаму яны не прагаласавалі за Бабарыку ці Ціханоўскага?
  • .
    23.10.2024
    Таму што яны сядзелі за кратамі і выбар быў абмежаваны. Што не зразумела?
    Але нават у такіх складаных умовах людзі зрабілі свой выбар, і ён быў не за Лукашэнку.

    Якая мэта вашых пытанняў, што вы жадаеце даказаць як вынік гэтых дыскусій з пытаннямі? Якіх самі поглядаў і што рабілі ў 2020-м?

    Наколькі памятаю, ніколі самі не адказвалі на чужыя пытанні. Задаваць пытанні - можа быць толькі часткай дыскусіі, а калі гэта пастаянна, гэта тактычны прыём дамінавання ў ёй. А калі такі "пытацель" сам паспрабуе паслядоўна расказаць, што жадае данесці, мабыць, да яго пазіцыі будзе яшчэ больш пытанняў.
  • Пытанне
    24.10.2024
    ., не зразумела як "сістэма не здолела перашкодзіць выбару народа", калі відавочна здолела перашкодзіць.
  • .
    24.10.2024
    Ці разумееце розніцу паміж "перашкаджала" і "цалкам не дала"?
  • .
    27.10.2024
    "Пытанне" ніколі сам не адказвае на пытанні, зліваецца.
  • даведка
    23.10.2024
    В-пятых, в октябре Белтелеком внедрил оборудование для блокировки интернета.
  • мандаты
    23.10.2024
    Пры ўсёй павазе да спадарыні Ціханоўскай, але ў жніўні яна таксама сябе перапрызначыла на пасаду абранай прэзідэнткі - аж да наступных вольных выбараў ці прасцей кажучы на святое ніколі. Латушка падтрымаў гэты крок ад усяго свайго прагнага да ўлады сэрца, бо без мандата спадарыні Ціханоўскай яго чакае сум і забыццё.

    Лукашэнку дэмакратыя не патрэбная, а палітычныя (дэмакратычныя?) структуры ёй карыстацца не ўмеюць ці баяцца.
  • Каштан
    23.10.2024
    Ну, не мог же он передумать.
  • Любезный
    23.10.2024
    Чем словеса расточать, помог бы материально Балярыне Куставай и другим нуждающимся.
  • Дайте нам пожалуйста кого-нибудь переизбрать!
    23.10.2024
    Только Сурвилла, Позняк, а теперь и Тихоновская, могут пожизненно сохранять свои посты. Вечно. Вечно!
  • Дык
    23.10.2024
    выстауляся, Палыч! Прымi лауры пакутнiка за Радзiму
  •