Комментарии к статье

«Аб чым дрыжыць мой кожны квант». Вслушались в песни решительно белорусскоязычного альбома «Петли Пристрастия»

  • Дзякуй
    25.10.2024
    Лайк 👍
  • госпадзе божа
    25.10.2024
    Мікола Бугай не толькі крытык Пазняка, а шчэ й музычны крытык аказваецца
  • Paliašuk
    25.10.2024
    Дзякуй, вось такімі рэцэнзіямі варта падбадзёрваць айчынных выканаўцаў. Я за плюралізм, і на смак і колер усе фламастары розныя. Але часам хочацца, каб у сп. Чарнухі хтосьці адабраў клавіятуру. Такую працу абазваць "крокам назад" у параўнанні з мінулым альбомам - ну, такое. Гэта і музычна цікава гучыць, і з пункту гледжання выбару мовы лірыкі - адназначна крок наперад у пераадоленні звыклай творчай мадэлі гурта.
    Трэк "Штосьці добрае" вельмі спадабаўся! Музыка меланхалічная і ўзнёслая, лірыка пра стан кожнага ў краіне, хто "гучна ўнутрана крычыць "Як табе дапамагчы?" (думаю, гэта пра нашую Беларусь). Сапраўдны гімн. Уяўляю сабе, як ён мог бы загучаць з аркестрам. Дзякуй, Пятля! На рэпіт.
  • Звычайны
    25.10.2024
    Ды звычайны альбом ПП. Графаманскія тэксты, банальная музыка. Слухаць немагчыма.

    Ну але за мову дзякуй, вядома. Зважаючы на армію прыхільнікаў гурта - сапраўды моцная заява.
  • Брэст
    25.10.2024
    Дзякуй
  • ненавуковая
    26.10.2024
    «Аб чым дрыжыць мой кожны квант»
    чыво-чыво ў вас там дрыжыць?

    пэйсэ. па што змянілі назву? артыкулу

    артыкуЛУ ці артыкуЛА?
  • Імя
    26.10.2024
    Альбом ужо не "рашуча беларускамоўны" хаця б таму, што ў калектыва назва расейская.
  • эта прашышная?
    26.10.2024
    дык усё-ткі "аб чым"? а не "аба што"?

    мну ніколі гэта не запомніць (
    пэўну дуркаватая йа

    а кажуць - простая беларуская мова
  • Пра што дрыжыць мой квант
    27.10.2024
    Артыкула. Бо ён канкрэтны назоўнік, мае пачатак і канец. Абстрактным ("бясконцым") не бывае. Сапраўды проста. Ёсць назоўнікі, каторыя могуць мець і канкрэтны, і абстрактны сэнс, напрыклад, "універсітэт": калі ў сэнсе будынак, то -а, калі ў сэнсе адукацыя, то -у.
    Вось па гэтым -а, ці -у добра разумеем сэнс сказанага. І тут беларуская мова простая і ўтульная, без блытаніны ў размове. Носьбіт мовы не думае пра склоны і назоўнікі, кажа і піша адразу зразумела для іншых і сябе. ))
  • адстаньця ад анця
    27.10.2024
    мару вярнуцца да свайго першабытнага стану, калі не дрыжэў мой ні адзіны квант
  •