Комментарии к статье

2025 год может стать для Беларуси годом перемен, которых белорусы боялись

  • Q
    09.11.2024
    Ябы палітвязьні выйшлі на волю - на ўсё астатняе мне ўжо амаль фіялетава.
  • І шо
    09.11.2024
    Q, як можна казаць аб іх адпусканні калі не спыняюцца новыя затрыманні?
  • Маё імя
    09.11.2024
    Q, нават калі Вас разам з палітвязнямі прыпрагуць ваяваць за Вялікую Расію супраць NATO?
  • Скажыце мне,
    09.11.2024
    Q, лёс якіх вас непакоіць? Старых, новых, будучых?
  • 130369
    09.11.2024
    Я і раней казаў, што нам мір не выгадны. Тады гэтыя паскуды будуць не ад***жаны, а Беларусь назаўсёды для ўсіх застанецца пуцінскай падсцілкай
  • ололо
    09.11.2024
    130369, Так. На жаль, варыянта, калі б яны былі ад***жаны ўжо няма, у партнёраў свае інтарэсы і межы магчымасцяў. Таму, відаць, суб'ектнасці давядзецца яшчэ пачакаць. Ну і пачакаем
  • %
    09.11.2024
    Беларусь даўно ўжо не цікавіць Захад. Яны нават не піскнулі ў 2020. Нас даўно аддалі ў сферу ўплыву Расеі, прыгадайце нават таго ж Віка, а тое было яшчэ на мяжы 90-х \ 00х. Беларусь фактычна на 100% русіфікаваная Белоруссия і тут усе адбываецца з НЕмаўклівай згоды насельніцтва, практычна на ура. На Беларусі не існуе нічога - ні палітыкі, не грамадства, ні думкі, ні памкненьняў. То што тут дзіваваць ды разважаць, ці 2025 года чакаць? Калі што і застаецца чакаць, то толькі сьмерці Пуціна, бо нават сьмерць Лукашенкі нічога не вырашыць. Але што будзе пасьля той смерці нават і тая бабка ня ведае.
  • 25-26
    09.11.2024
    У Туркменіі туркмены жывуць, якія туркменскай мовай карыстаюцца ды й тым сусьветам туркменскім, які ім насадзілі. У Паўночнай Карэі карэйцы жывуць. А на Беларусі і таго не будзе - тут будуць недарусакі з рускай ватай у башке
  • Андрусь
    09.11.2024
    25-26, Але туркмены ніколі не выходзілі масава на вуліцы супраць тыраніі, ніколькі не галасавалі супраць тыранаў, мабыць і галаве нават няма думак пра гэта
  • Імя
    09.11.2024
    Андрусь , туркмены гістарычна забітыя і жывуць у адсталым рэгіёне, карэйцаў пры дапамозе Масквы гвалціў сталінападобны рэжым, які ізаляваў іх ад света. Насельніцтва ж Беларусі мае вольную Еўропу амаль з усіх бакоў. А ў галаве не мае, бо там пануе русскій мір.
  • Капітан Відавочнасць
    09.11.2024
    Акно магчымасцяў для беларусаў адчыніцца, калі пуцін і/ці лука памрэ альбо калі лукашэнка пагодзіцца на пераемніка (а ён не пагодзіцца).
  • Імя
    09.11.2024
    > мы можам апынуцца ў сітуацыі, калі дэмакратызацыю Беларусі ў Еўропе пачнуць лічыць немагчымай, нерэальнай — як дэмакратызацыю Туркменістана ці Азербайджана.

    А хіба яна магчымая пры 80%-ай манкуртызацыі насельніцтва?
  • qwerty
    09.11.2024
    Тады прыйдзецца чакаць распаду кацапстана, а гэта можа заняць яшчэ пару дзесяткаў год.
  • Я ужо амаль пагадзіўся...але
    09.11.2024
    Прачытаўшы навіну пра шапачкі з фальгі ў мяне з'явіліся сумевы адносна "нармальнасці" рэжыму, што маўляў калр яго не чапаць ён будзе вечны. Вялікія сумневы.
  • .
    09.11.2024
    1. Беларусь даўно ідзе па гэтаму сцэнарыю.
    2. Калі выпусцяць Пачабута, прыпыняць міграцыйны крызіс на мяжы - гэта і для беларусаў будуць добрыя навіны.
    3. Баяцца змены адносін Захаду да беларускага народа? А ў чым дакладна гэта будзе праяўляцца?
    Калі сам аўтар прызнае, што і раней сур'ёзная рэакцыя была толькі тады, калі рэжым закранаў інтарэсы іншых краін.
  • Так
    09.11.2024
    "Беларусь жа да канца існавання рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі будзе працягваць курс на русіфікацыю і расіізацыю"

    На вялікі жаль, але беларусы таксама самі русіфікуюцца, далей масава ходзяць не расейскія канцэрты (вось нядаўна у Менску быў чарговы), слухаюць расейскую музыку і глядзяць расейскія перадачы (трэнды на розных платформах гэта паказваюць), размаўляюць на расейскай (нават тыя, якія з'ехалі) і так далей. Відавочна, што Расія мэтанакіравана праводзіла і праводзіць русіфікацыю, але беларусы яе пашыраюць і ўтрымліваюць нават там, дзе няма прымусу.
  • Kotya
    09.11.2024
    Так, люди потребляют самый простой доступный контент. Заграничные сервисы ушли чтобы слушать например бел исполнителей нужно заморочиться, мало кто это будет делать
  • Вольга
    09.11.2024
    Так, так ама мала ёсць якаснага кантэнту на беларускай мове. Што не пачні глядзець на беларускай мове, усё пра палітыку і пра 2020 год. Колькі можна пра гэта слухаць і размаўляць? Хочацца жыць і ісці наперад. Няма навуковага альбо цікавага забаўляльнага кантэнту на беларускай мове.
  • Дык
    09.11.2024
    Kotya, правільна, нашто скату “заморачіваться”?
  • Вясковец
    10.11.2024
    Дык, да, вы Чалавек з вялікай літары, які мае правы веўаць такія цэтлікі на людзей у Беларусі. Хто з такімі думкамі пайдзе у народ - абавязкова стане пераможзцам.
  • Ёсік
    09.11.2024
    Супакойцеся, ніхто не ведае, што будзе заўтра, а вы глядзіце на квартал наперад. Дырэктар саўгаса стварыў дрэнную сітуацыю, калі ўсё, як тая курыца, падгроб пад сябе. Калі раптоўна сканае ці дапаможа старэйшы брацік, ніхто не ведае, што рабіць. Паглядзіце на яго нарады, ён жа толькі хрысьціцца не ўмее, а ў астатнім яму няма роўных, і гэта бачна па рысах прысутнісых - яны, як га.но ў палонцы боўтаюцца. Франка таксама сыну перадаў уладу, а той вырашыў, што хоча жыць у іншых умовах, і ў Гішпаніі дэмакратыя. Разумею, што трэш паўсюль, бязглуздзіца, аба.раныя каровы, але хочацца, каб Покуль сонца не згасла, покуль сьвецяцца зоры, Беларусь не загіне, будзе жыць Беларусь!
  • Дональд
    09.11.2024
    Беларусь ніколі не будзе Туркменістанам ці Азербайжанам з прычыны геаграфіі і гісторыі. Гэта еўрапейскі народ толькі вельмі моцна зашуганы і пашкоджаны акупацыямі і дыктатурамі
  • Андрусь
    09.11.2024
    Дональд , Мэта Лукашэнкі ператварыць беларусаў у пакорных рабоў як гэта ўдалося ў Туркменістане. Над гэтым ён працаваў з самага пачатку , з 1994. І думаў што гэта яму ўдалося .
    Але 2020 год паказаў як ён моцна памыліўся.
    Беларусы аказаліся не такімі як туркмены, расейцы, азербайджанцы, ...
  • І шо
    09.11.2024
    Як быццам мінулыя 30 год было інакш
  • Менскі крот
    09.11.2024
    Усё па дзелу і цвяроза. Без вады, як у Чалых і Шрайбманаў. Толькі гэта трындзец перспектыва. Халодны душ.
  • Маё імя
    09.11.2024
    Ніхто наўмысна не злаваў Пуціна ні ў 2008, ні ў 2014, ні ў 2022. А Лукашэнка, як вядома, гаспадар у сваім доме. То бок будзе рабіць усё, што загадае яму Пуцін. Так што не будзе аніякага спакойнага Туркменістана. Будзе вялікая вайна, якая не абыйдзе бокам нікога ў Беларусі. Ды і тым, хто за яе межамі, мала не падасца.
  • Я
    09.11.2024
    Определенный здравый смысл в статье есть. Но всё зависит от условий, которые сложатся на момент подписания соглашений по Украине. Западу очень нужна как нейтральная (или дружеская) Украина, так и РБ, так как это создаст буферную зону. Это именно то, что хочет получить Европа в результате завершения войны. Тоже хотел и Путин, но под своим патронажем. И об этом неоднократно говорили руководители соседних стран: Польши, прибалтийских стран. Одно дело ракеты под Смоленском, другое - в РБ за 200 км от Варшавы (от Смоленска -800) и 50 км от Вильнюса (от Смоленска 550). Поэтому послевоенное состояние как Украины, так и РБ - очень важны для Европы. Думаю, что это вопрос будет частью решений по Украине.
  • Алесь
    09.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • ЯНКА
    09.11.2024
    Тое, што гэта выдаў нехта Даніла Луцкевіч, ужо напісана напачатку. Навошта гэта адразу там жа паўтараць, ці манія велічы Д.Луцкевічу не дае спакою❓
  • Болек
    09.11.2024
    Ого, аказваецца, калі выбіраеш сядзець на канапе і чакаць лепшых часоў, то бок "окнаў магчымасцяў", то іншыя чакаць не будуць. Як і рабіць нешта за пачакуноў. Прымуць рэчаіснасць такой, як яна ёсць, і пайдуць займацца сваімі справамі.

    Але працягваем чакаць: смерці дыктатараў, падзення рэжыму, развалу расеі... а там можа і эліксір бессмяротнасці вынайдуць.
  • Млявы
    09.11.2024
    Болек, чакаць - гэта таксама стратэгія
  • Vad
    09.11.2024
    Тут полностью можно согласиться. И этот подход запада касается не только Беларуси, но и всего постсовка в целом. Посмотрите на Молдову и реакцию запада на выборы там. Победила Санду - ну молодцы. Не победила бы - ну тоже ничего страшного, работали бы и с пророссийским президентом. В Грузии выиграла пророссийская партия - запад даже озабоченность не выразил. В Украине идёт бусификация и посадки в тюрьмы за лайки и комментарии. Позиция запада: Зеленский легитимный и он может делать с народом все что угодно, главное чтоб наши интересы воплощал в жизнь, хоть через введение трудовой повинности, хоть через мобилизацию женщин, все равно. Запад перестал быть мерилом демократии к сожалению.
  • ага
    09.11.2024
    Vad, где за лайки садят в Украине?
  • Янка
    09.11.2024
    Туркменістан - тыповая азіяцкая сыравінавая дэспатыя, якая знаходзіцца недзе вельмі далёка. Гэта дазваляе тамтэйшым дыктатарам фінансава трымацца і не прыцягваць да сабе ўвагі. І галоўнае - яна нікому не пагражае.
    Беларусь - еўрапейская краіна, а Лукашэнка трымаецца за кошт Расеі, бо падтрымкі большасці грамадства ў яго няма. За гэта даводзіцца плаціць саўдзелам у стварэнні Крамлём пагроз Захаду, таму вернуць усё, як было, больш не атрымаецца.
  • бабруйчанін
    09.11.2024
    Зычу выбарцам Трампа адчуць свой выбар ..на сабе і у сябе..
    33 гады як аддалі
    Буш стары у Кіеве звяртался каб засталісь
    Па дарозе з- да Масква на пару гадзін транзітам Клінтан завітаў
    Мне падаецца наконт $€ каштоўнасцях ніхто ні мае іллюзій након " галівудзкай мары" бургера макдональдса - булка з катлеткай у забегалаўке..
    Толькі калапс у рф дае Шанец дзля Беларусі і Украіна таксама тычыцца
    Сваім стылем паводзінамі Трамп хаос будзе пашыраць ...
    Толькі б Беларусь ні зацягнула у гэты " вір" ...гойда Амэрыкв гойда Трамп
  • Не галасі!
    09.11.2024
    Менавіта цяпер найбольш нашкодзіць стараюцца балбатуны-плакальшчыкі. Гэты енк "шэф, фсё прапала! Пассаны, расходимся!" мы чуем ад пачатку 2020: "фотачак нарабілі на месяц, а ўсё адно нічога не зменім". Было такое? Было! Цяпер, каб разагнаць дэматывацыю, стараюцца зачапіцца за любую дробязь: "на воле вы никому не нужны, про вас давно забыли", "Европа нас отдала России", "рускамірныя-губернскія-агенты, "не перайшлі на мову за адну ноч-нічога тут не будзе"... І такія паклёпы і абразы бясконца. Метады бюракратычнага гадзюшніка ці не кожнай беларускай госканторы. Цешыць, што народ Беларусі паўстаў якраз супраць гэтай пошасці - супраць хлусні, зладзейства, быдляцтва на ўсіх узроўнях. Народ паўстаў за права людзьмі звацца, за права ня быць скотам. Таму пена прапаганды выглядае велічна толькі для безнадзейных і невыправімых... саміх аўтараў прапаганды.
  • Імя
    09.11.2024
    Не галасі! , вы (ізноў) усё перакруцілі паводле свайго неразумення.

    Пастаноўка правільнага дыягназа - адзіны рэальны шанец на паспяховае лячэнне. Не гарантыя на шчаслівы фінал, але ж неабходны першы крок.

    Дык вось, дыягназ гэтаму грамадству - рускамірства. Ад яго УСЕ нашыя праблемы, якіх няма ў суседзяў.
  • Цэнтар пашырэньня русафобіі
    10.11.2024
    Пагаджуся, наша русафобія яшчэ недастатковая. Кожны беларус павінен па кроплі выдавіць з сабе губернскага раба.
  • Імя
    10.11.2024
    Цэнтар пашырэньня русафобіі, залежыць, што падпадае пад русафобію :) Калі дастаткова нават на ўзроўні падсвядомасці лічыць расейскае/расейшчыну чужымі, а Расею - ворагам, тады я страшэнны русафоб!
  • СМ
    09.11.2024
    То, что легко не будет, спору нет. А на счёт остального... Когда и где Запад говорил, что будет за нас решать наши проблемы? 1994 год, Руанда. Одна часть народа (хуту) сто дней вырезала другую часть народа (тутси). Убито более миллиона (!!!!!!) человек, не говоря уже про искалеченных, изнасилованных и т.д. Что делает мировое сообщество? Ничего! Миротворцам ООН запретили (!!!!!) вмешиваться в конфликт, а затем вывели большую часть контингента (!!!). И вернули его уже после того, как бойня закончилась. А вы тут надеетесь на какую-то "серьёзную реакцию Запада". Да когда она была, эта реакция? Никогда! Ни в 1996, ни 2001, ни в 2006, ни в 2010, ни в 2020-ом. Да что там какие-то нарушения прав человека в какой-то Беларуси, когда Запад сквозь пальцы смотрит на геноцид, которым творит Россия в Украине!
    Да я, собственно, и не об этом. В конце концов, Запад не клялся решать за нас наши проблемы. Я про другое. Если Запад никогда не играл существенной роли в наших внутренних процессах, то и изменения в его политике мы вряд ли почувствуем. Какой "туркменизацией" вы нас пугаете? А что это все последние 30 лет было, если не туркменизация? И как Запад может ухудшить ситуацию, открыв погранпереходы и освободив Почобута?
    Да, повторюсь, легко не будет. Но легко и не было никогда. А Беларусь жила и продолжает жить не потому что это надо кому-то на Западе, а потому что это надо нам.
  • Прафесар Прэабражэнскі
    09.11.2024
    Такім чынам лішні раз можна сьцьвярджаць, што Захад не адказвае на паняцьце "цывілізаваны сьвет", а больш падобны на тых грамадзян, якія ідуць міма шайкі хуліганаў і спакойна назірвюць як тыя па адным дзёргаюць прахожых і зьдзекваюца безпакарана над імі. Як правіла карма наказвае за такое стаўленьне да адкравеннага безпрэдзела.
  • Не галасі!
    09.11.2024
    Ёсць два цікавыя кірункі прапаганды. Цікавыя сваёй нязменнасцю, а болей нічым не адметныя. Адзін кірунак падкрэслена тупіковы: "мы малыя людзі, супраць сілы не папрэш, народзец не той, губернскі, а на западзе нас ніхто не ждёт". Вядомая песня? Кожнаму вядомая праз гады, і варыяцыі нязначныя.
    Другі кірунак - скіраванне энергіі ў безпрадметныя неабсяжныя далячыні. Напрыклад, спадзяванні на 300 чалавек УСУ-ПКК, альбо яшчэ лепей на нейкую "Вызвольную армію Дзеда Пазьняка" ці на "калектыўны Захад"....
    І першы, і другі варыянты цалкам бясплённыя і толькі замыльваюць штодзённую карпатлівую работу, якую хтосьці робіць і павінен рабіць кожны ў межах сваіх сіл. А галасіць, палохаць, што "Захад ці Марсіяне ад нас адвернуцца..". Ну пустое.. не больш як нікчэмная пісаніна ні пра што.
  • Мячты пьяного ежика
    10.11.2024
    Не галасі! , школу беларускую в откройте для детей в Беларуси. потом можете мечтать обо всем остальном.
  • добрый
    09.11.2024
    Белорусы, а почему миротворческие войска ООН должны проливать свою кровь за вас, драться с озверенышами из спецназа и армии, чтобы вы продолжали сидеть на диване и боялись потерять работу, несчастные вы наши. Империя вас переварит и правильно сделает.
  • бабручанін
    09.11.2024
    добрый, А Вас?)))
  • Мх
    09.11.2024
    бабручанін, А гэта і ёсць прадстаўнік імперыі. проста чамусці не лаецца.
  • бабруйчанін
    09.11.2024
    Мх, З 24лютага 2022 " добрых і прыгожых" імпэрыя пакуль эффэктыўна " перемалвае" оптам і ў розніцу
  • Ганьба
    09.11.2024
    Дык будзе пэўная лібералізацыя - яшчэ мільён з'едзе. Луканоміка і надалей будзе ў стагнацыі.
  • Сяргей
    09.11.2024
    Нічога. Пасля захопу Украіны будуць Польша і Літва. Тады і зразумеюць, куды трапілі са сваімі гульнямі з Лукашэнкам.
  • Мх
    09.11.2024
    Сяргей, Праз гэта хочацца ўжо ім гэтага і пажадаць. Гульні-цыгарэты, бізнэс-карупцыя. Трамп яшчэ да пасады не дайшоў, а ўжо колькі негатыву ідзе ад яго і яго каманды. Наступныя 4 гады такім чынам будуць самымі цёмнымі для усёй Еўропы пасля Другой Сусветнай вайны. А пасля Трампа ніхто не захоча змяняць "статус-кво" які будзе існаваць на той час. Такім чынам ставіцца пад пытанне існаванне беларускай нацыі, украінскай нацыі (якая лічы што толькі пачала фармавацца). Расея нажаль ўлічыла ўсе памылкі. Будзе вельмі цяжка.
  • Мячты пьяного ежика
    10.11.2024
    Сяргей, старая песня. Ни Литва ни Польша не представляют интереса для москвы. Бедные страны без полезных ископаемых с враждебным населением. Разве што Сувалки сухопутный коридор в Крулевец.
  • Не галасі!
    09.11.2024
    Мх, Масковія ніколі не ўлічвае памылак. Уся іх філасофія і практыка - набраць грошай ад Еўропы і ЗША і палезці вайной на блізкіх суседзяў. Чарговы раз загнуцца ад гэтай вайны, запаўзці ў свае норы, каб зноў 15 год назбіраць грошай, узгадаваць новых жаўнераў і зноў палезці вайной на блізкіх суседзяў. І так нязменна ўсе 750 гадоў сваёй гісторыі. Спароджаная Залатой Ардой ізаляваная цывілізацыя ня ведае зменаў. Праз год-паўтара вайна на Украіне скончыцца і знясіленая Масковія зноў палезе ў свае норы вымольваць грошы ў спонсараў за сібірскія сыравіну і нафту. З кожным такім цыклам Маскоўская імперыя змяншаецца па абшары і насельніцтве. Імперыя ўжо не расце.
  • Мячты пьяного ежика
    10.11.2024
    Мх, перечисли негативы от Трампа и его команды. По пунктам. С другой стороны он тебе ничего не должен.
  • Valadzimir
    10.11.2024
    Ізноў нагадаю феерычным фантазёрам, размышляющим о судьбах Белой Руси, што Белоруссия-Беларусь узьнікла ў Расейскай імперыі, як яе правінцыя, на тэрыторыі зьнішчанага ёю Вялікага Княства Літоўскага, і на працягу ўсёй сваёй нядоўгай гісторыі, у той ці іньшай форме, ёю (расейскай правінцыяй) была і ёсьць. Белоруссия-Беларусь НІКОЛІ НЕ была "Эўропай" і НІКОЛІ ў ёй НЕ будзе, таму што Расея НІКОЛІ НЕ отдаст Захаду сваю геапалітычна і экзыстэнцыяльна ключавую Белорусскую правінцыю.
    "трэба шукаць на другіх шляхох" .
  • Прафесар
    10.11.2024
    На Захадзе палітыкі і шмат грамадзян прайшлі працэс расчалавечванья. Расчалавечваньне - гэта пабочны эфект празмернай сытасьці і жаданьня разбагацець, зза утраты інстынкта бяспекі. Яны ўжо не звяртаюць увагі, што побач з імі ў сярэдзіне Еўропы арудуе беларускі чэкаціла. Раўнадушна назіраюць за цынічным бязмерным гвалтам над людзьмі.
  • Ну да
    10.11.2024
    Ну да, лукашенко-вешальник беларусов, целовальник руки путина и русификатор Беларуси, на 100% устраивает Россию и на 200% Запад, если не будет гадить Западу непосредственно.
    Будем наблюдать бетонирование скотного двора русского мира России и лукашенко на месте Беларуси.
  • вось як будзе
    10.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ульянов
    16.11.2024
    Мы пойдём другим путём!