Комментарии к статье

Данные всех пользователей Pokemon GO теперь превратятся в глобальную карту местности

  • Абармот
    21.11.2024
    Ну что значит, никто не мог подумать? Уже в 2016 много кто предупреждал, что такой вариант развития событий возможен. Хотя идея, конечно, гениальная
  • Хамячкам
    21.11.2024
    А цяпер многія тапаюць хамякоў у дадатку, які стварыла расійская кампанія. Або ўзяць іншы прыклад, тг, дзе столькі хібаў якімі карыстаюца расейскія спецслужбы, а ўся бяспека ў тг трымаецца на заявах грамадзяніна рф Дурава.
  • .
    21.11.2024
    Усё не супакоіцеся. Пра "хібы, якімі карыстаюцца расейскія спецслужбы" усё ж канспіралогія. Калі толькі размова пра адкрытыя даныя з вашага профілю, ваш удзел у публічных чатах, пра што збіраюць інфармацыю шмат хто і не толькі ў гэтай сацсетке.
    А з міні-праграмамі (miniapps) у тэлеграме сапраўды трэба быць асцярожней, бо яны атрымліваюць больш інфармацыі аб вашым тэлефоне і кампутары (і гэта таксама ніхто не хавае).
  • Астановім прагрэс разам!
    21.11.2024
    Страх павінен быць за ўсё! Нічога без спгласаванія з начальствам быць няможа, бо гэта пагражае ўсяму! Паглязіце, якія краіны не гулялі ў гульню! Самые дружэственныя краіны ў свеце!
  • жэўжык
    21.11.2024
    Дарэчы, колькі людзей карыстаюцца рознымі дадаткамі спраўджвання правапісу, якія дасылаюць ваш тэкст на сервер сваіх распрацоўшчыкаў у інтэрнэце для праверкі? Я маю на ўвазе дадатак LanguageTool і падобныя. Усё, што вы пішаце, могуць чытаць староннія асобы і спецслужбы.
  • .
    21.11.2024
    Усё верна. Існуюць аналагічныя рашэнні, ў якіх не трэба адсылаць свой тэкст па інтэрнэту.

    Дадам пра самы папулярны браўзер Google Chrome, які з самага пачатку не хавае, што збірае і адсылае інфармацыю аб старонках, якія вы глядзіце і статыстыку, колькі чытаеце, куды цісніце, як знайшлі і г.д.
  • ЯНКА
    21.11.2024
    А чаму б гэтым навогул не пісаць «Артыкулы» адным сказам?! Сапраўды, навошта драбніць? 😂
  • .
    21.11.2024
    Навіна ў топе абмеркаванняў на Hacker News.
    Ёсць меркаванні, што загалоўкі heavily editorialized (змененыя рэдактарамі для дадатковай увагі, пры гэтым з частковай стратай рэлевантнасці навіне).
    Як мінімум, тут нейкая блытаніна паміж глабальнай мапай і штучным інтэлектам.

    Пра ШІ: яны сцвярджаюць, што нібыта пяройдуць ад сучасных LLM (large language models) да LGM (geospatial - прасторавых). Прыкладам прыводзяць: калі мадэль ведае, як выглядае царква, то яна можа ўявіць тыя часткі канкрэтнай царквы, якія адсутнічаюць на рэальных здымках. Карацей, тое трызненне, якое сустракаецца на малюнках і ў тэкстах ад штучнага інтэлекту, можа з'явіцца ў мадэлях мясцовасці.
    І пакуль зусім невядома, ці будзе гэта сапраўды новы ўзровень Ш.І., ці апраўдаецца такая заява на чарговую інавацыю.

    Пра глабальную мапу: можна паглядзець іх дэтальную схему пунктаў VPS. Пераважна гэта Заходняя Еўропа і ЗША. Непублічныя месцы, прыватныя тэрыторыі і дамы яны не здолеюць выпусціць на глабальнай мапе, таму перашкодзяць легальныя абмежаванні. У Беларусі там нічога не паказвае зараз. 10 мільёнаў лакацый па свету зараз гэта вельмі мала. Для параўнання ў Яндэкс Панарам толькі па Мінску каля 100 тысяч лакацый.
    Не ўпэўнены, што ў гульне сабралі больш. Пра аэрадром, мяркую, нагняталі - ну не гулялі ж там авіятары і абслуга?

    Таму не вядома, што там яшчэ атрымаецца, з якой шчыльнасцю пакрыцця мясцовасці і якой дакладнасцю.
    А тое, што трэба думаць, калі адсылаеш любыя даныя ў нейкія воблачныя сэрвісы, было відавочна даўно.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць