Комментарии к статье

«Язык свой забыли, а историю воруют!» В Литве снова разразилась дискуссия вокруг литвинизма

  • Упс
    12.12.2024
    Каментарыі вытрыманы ў добра вядомым стылі праплочаных ботаў. У мінулым годзе яны былі такія ж, але не дзясяткамі, а сотнямі. Так што, Наша Ніва, трэба было год таму да разгона гэтай тэмы далучацца - цяпер за яе столькі не плоцяць.
  • Літвін
    12.12.2024
    А можа хтосці пабудавай гісторыю сваю і нацыянальную ідэалогію на пясчаным падмурку ?
  • Нарадзіўся я літвінам- Тадэвуш Касцюшка
    12.12.2024
    Літвін, гэты міт быў створаны ў Расейскай імпэрыі, каб знішчыць памяць аб Літве, аб літвінах, якіх Масква такі не здолела перамагчы. Таму з дапамогаю хлусні і штучна утвораных "літОўцах", з нас зрабілі белых русскіх, "мірнымі", пакорлівымі, "братамі".
  • Q
    12.12.2024
    Літвін, Беларусы (пераважная большасць) і сёння з большага зразумеюць тэкст Трэцяга Статуту ВКЛ ў арыгінале. А вось ці зразумеюць гэту мову, дзяржаўную мову ВКЛ, тыя хто сёння б'е сябе ў грудкі і крычыць што толькі яны і ёсць тая самая Літва? Не.
    Таму хто там забыў мову старажытнай Літвы? Пытанне рэтарычнае. А яшчэ кажуць што той хто скраў (гісторыю) гучней іншых крычыць пра крадзеж (гісторыі).
  • Мх
    12.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Мх
    12.12.2024
    Мх, Не дарма ж "ліетувісы" так шануюць незаконны тытунёвы, лясны і "разбаўляльны" бізнэс з лукашыстамі і расейцамі, нягледзячы ні на што, а патрыётаў з ПКК вызнае "пагрозай нацбяспецы".
  • .
    12.12.2024
    Не бачу розніцы паміж "кланяцца Кацярыне за гісторыю ВКЛ" і "кланяцца Леніну за стварэнне Украіны".
    Усё тыя ж нахабна-ватныя наратывы расейскіх імперцаў пра дурныя народцы ("у лясах і на балотах") і моцных цароў, якія сваёй агрэсіяй нібыта прыдалі тым народцам самаідэнтыфікацыю.
  • Мову забылі
    12.12.2024
    А гісторыю памятаюць.
    Таму штогод красці гісторыю становіцца менш выгадна.
    ))
  • %
    12.12.2024
    Праўду кажычы не цікавы ўсе гэтыя істэрыкі, яны не сеньня пачалісь і ня сеньня скончацца. Выразная варожасьць і непрыняцьце нас як нацыі ад іх было здаўна. Але пра тое, што мы ужо ні мовы, ні сябе не памятаем - праўда. І гэта ім дае падставы вось для гэдкіх дыскусій, і вось да гэтай нянавісьці
  • Case
    12.12.2024
    Гэта жайматы крадуць гісторыю. Поўная назва Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Жамойць (сеняшняя Літува) апошняй далучылася да ВКЛ. Русь - тагачасная Украіна раней. А зайснавана княства на зямле тагачаснай Літвы ў сталіцы Наваградку.
    Мова дзяржаўная — старажытная беларуская.
    Большасць харугваў пад Грунвальдам былі з этнічных беларускіх земляў. Фактычна ядро войска ВКЛ было з літвінскіх (тагачасных беларускіх) харугваў.
    Большасць шляхты выхадцы з беларускіх зямель.
    Большасць гетманаў выхадцы з беларускіх радоў.
    Большасць гарадоў атрымаўшых Магдэбургскае права з нашых зямель.
    Канцлер Леў Сапега напісаў Статут Вялікага княства Літоўскага на дзяржаўнай мове і арыгінал схаваўся да сёння.
    І не Францыскус Скарынус, а Францыска Скарына.
    Беларусы не крадуць гісторыю ВКЛ у адрозненні ад сучаснай Літвы якая скрала нашу назву і крадзе нашу гісторыю, адмаўляючы нам у нашай гісторыі, нашым еўрапейскім мінулым, нашых продках.
  • Жвір
    12.12.2024
    Case, пацікаўцеся яшчэ гербамі ліетувіскіх гарадоў, цяжка знайсьці там Пагоню.
  • ;)
    12.12.2024
    Case, так да слова. Яшчэ напачатку найноўшай незалежнасьці даводзілася чытаць аб адзіных слаўных імёнах - Костус Калінаўскас і Адамкус Міцкявічус
  • Жыве!
    12.12.2024
    Смешна і няўтульна)) Прысабечылі і сталіцу, і назву, і гісторыю. А самім месца ў лесе з мядзведзем. Больш за тое, яны самі гэта ведаюць.
  • Жвір
    12.12.2024
    Злодзеі вінавацяць сваю ахвяру ў крадзяжы гісторыі. Вельмі арыгінальна. :)

    Беларусы забылі сваю мову? Хто забыў - той пачытае Статут ВКЛ і ўспомніць...:)))
  • feafania
    12.12.2024
    Тут яшчэ Свабода дадалася, бо заняла выразна пралетувіскую пазыцыю і акуратна не згадвае нязручныя для летувісаў моманты. Напрыклад нядаўна яны напісалі, што частка беларусаў называлі летувісаў ліцьвякамі. Забылі дадаць толькі каго: ліцьвякамі называлі тых ліцьвінаў у Віленскай і Ковенскай губернях, каторыя на хвалі прапаганды праз духавенства ў пачатку XIX стагодзьдзя, што яны на самой справе летувісы, толькі аславяненыя, пачалі вывучаць летувіскую мову і валодалі дзьвюмя мовамі адначасова. Самі жамойты іх за сваіх не прызнавалі і лічылі гудамі.
    І "літоўцамі" мы сябе ніколі не лічылі.
  • Стараеўрапеец
    12.12.2024
    Цікава што ад года набыцьця незалежнасьці і да сёньняшняга дня насельніцтва еўрапейскай Летувы скарацілася на 1/3…. Што так катастрафічна на іх паўплывала?… як усёроўна вайна па іх прайшлася…
    Гэта як калі б ня дай Бог у Беларусі засталося 6.5 мільёнаў. Нават 20 год не быў такім катасьрафічныі для нас…
  • Mob
    12.12.2024
    Забылі летувісы (жайматы) сваю мову. Мову на якой напісаны Трэці Статут ВКЛ. А гісторыю крадуць.
  • Нарадзіўся я літвінам- Тадэвуш Касцюшка
    12.12.2024
    Мы літвіны й русіны, як тое запісана ў Літоўскім Статуту. Тамака ж напісана, нашаю пусткаю моваю, што Літва належыць толькі літвінам і русінам. Беларуссамі мы сталі звацца ў выніку акупацыі нашае дзяржавы ды ўтварэння Беларусской губерніі ў складзе Расейскай імперыі. Разумны чалавек не будзе адмаўляць гэты гістарычны факт.
  • Так
    12.12.2024
    Трапныя апошнія каментары, вельмі.

    Што тут казаць, калі напрыклад частка "белорусской оппозицыи" лічыць, што расейская мова наша і гэта норм (бабарыканцы, цапкалаўцы, Мартынава, некаторыя "бел"феміністкі і іншыя). Вось і глядзяць суседзі як на манкуртаў ці наўпост рускіх.

    "U nas Dzieciuki adno uczać u szkołach kab ty znau czytaci pa maskousku, a to dla toho kab ciebie zausim piererabili na maskala"
  • Алесь
    12.12.2024
    Першае, на чым базуецца літоўская гісторыя — гэта пісьмо Вітаўта Сігізмунду, імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі. Таму ён тлумачыць, што жамойты — гэта і ёсць літоўцы, бо людзі адзін, і мова адна. Аднак вырашалася пытанне аб прыналежнасці зямель, і Вітаўт мог проста хлусіць, каб спрэчка вырашылася на яго карысць. Гэта патрабуе доказу. Дастаткова паглядзець на яго пячатку.
    Пячатка падпісаная 1407 годам. На пячатцы, акрамя герба Русі і Літвы, герб Трокайскага княства (Цэнтральная Літва) і Жамайтыі. Прычым герба Полацкага або Пінскага княства не зафіксавана на пячатцы, а толькі народа Русь. Гэта значыць што на пячатцы гербы народау ,было 4 народы: Русь, Літва, Жамайтыя і Трокайскае княства (носьці сучаснай літоўскай культуры).

    Другі момант, на які хачу звярнуць увагу, гэта тое, што пахавальныя абрады культуры ўсходналітоўскіх курганаў былі ідэнтычныя ятвяжскім. Больш за тое, напрыклад, у *Historia de predicacione episcopi Brunonis* гаворыцца, што Бруна Кверфуртскі загінуў у Прусіі, а ў Кведлінбургскіх анналах — што ў Літве (на мяжы Літвы і Русі). Пры гэтым два дакументы заслугоўваюць даверу. Што калі Літва (культура ўсходналітоўскіх курганаў) была культурнай часткай Прусіі, як, скажам, ятвягі? Тады ўсё становіцца на свае месцы: загінуў у Прусіі, у правінцыі Літва на мяжы Русі. Літоўская мова (сучасная) аддзялілася ад латышскай у 6-7 стагоддзях, а з праскай мела столькі ж агульнага, колькі, скажам, нарвежская і ангельская. То бок, ВКЛ заснавалі не продкі сучасных літоўцаў, а прускамоўная культура ўсходналітоўскіх курганаў, якая потым часткова асімілявалася ў беларускую, часткова ў аукшайцка-жамайцкую культуру.

    Што датычыцца першай сталіцы ВКЛ, то мне здаецца, гэта быў горад Гольшаны. Удзельнае Гольшанскае княства вядома з 1280 года, у яго склад уваходзілі ўсе тэрыторыі культуры ўсходналітоўскіх курганаў з тэрыторыяй, на якой размешчаны Вільнюс. То бок, самае ядро ВКЛ. Цэнтрам княства быў горад Гольшаны. Лагічна меркаваць, што ўсе вялікія князі Літоўскія з роду Гольшанскіх, а першай сталіцай быў горад Гольшаны (сучасная Беларусь), а потым сталіца была перанесена ў Вільню.
  • старый литвин
    12.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • .
    12.12.2024
    1. Наколькі рэлевантны гэты зрэз меркаванняў з каментарыяў у літоўскіх СМІ?
    Бо калі зрабіць такі аналіз па артыкулам "НН", атрымаецца абы што. Зайдзіце пад суседні артыкул, і атрымаецца, што нібыта 95% беларусаў за зыход Ціханоўскай. Зайдзіце пад іншыя, прачытайце, што Калеснікава не абавязкова сядзіць за кратамі. І г.д.

    2. Не перашкодзіла б зразумець і як працуюць рускія боты ў літоўскай медыяпрасторы.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    12.12.2024
    Цікавая акалічнасць! На поўначы Беларусі, па ўсіх лясох, процьма курганаў... Хто пад імі ляжыць? Кажуць, волаты, і курганы завуць валатоўкамі. Калі пачаць "гугліць" і пашукаць, то выйдзем, што волаты, гэта -- велеты. Тут жа знойдзем, што ў Беларусі 2 вёскі з назовам Вяляцічы (Барысаўскі і Пінскі раёны). Калі шукаць далей, то атрымаецца, што тыя велеты -- тое самае, што і люцічы. Тады Лютва, гэта -- Літва. І ўжо пачатак літвінізму!
    Дый, зрэшты, тапонімы з назовам Lytva, Litua ёсць у Румыніі, Славакіі, Босніі, не кажучы пра Чэхію, дзе ёсць горад Літвінаў (ранейшы Лютвінаў)... Таварышы жамойты, не дурыце нам гадаву!
  • London
    12.12.2024
    Вот и раскажите мне что санкции они вводят для Лукашенко. Все их санкции отгородить беларусов от Европы.
  • Алесь
    12.12.2024
    Например замок Рокантишкес (его руины)одна из резиденций князей Гольшанских, находится в городской черте Вильни. Что доказывает, что частные владения семьи Гольшинских включали Земли от города Гольшаны до города(включительно) Вильнюс в 13 веке. То есть самое ядро ВКЛ с самыми важными городами.
  • IRL
    12.12.2024
    Цікава, змогуць лі літоўцы апошні каментар казаць у твар ірландцам? Мяркую, не. Бо адразу пагоняць іх з працы ірландцы, выкарыстоўваючы цікавыя ангельская словы.
  • Алесь
    12.12.2024
    Вось пераклад на беларускую мову:

    Звярніце ўвагу на подпіс пячаткі 1407 года: лат. *Sigillum Allexandri allas Wytowdi magnis ducis Lithwanie d[omini]ni Russie et cetera* (Пячатка Аляксандра, або Вітаўта, вялікага князя Літвы, гаспадара Русі і іншых). Гэта значыць, што Русь — народ, Літва — народ і іншыя. Што азначае, што былі іншыя народы падчас кіравання Вітаўта, акрамя Русі і Літвы. І на пячатцы ўжо ёсць дэталізацыя, якія гэта былі народы: Трокайскае княства (аукшайты) і Жамайтыя.
  • Пан сахі і касы
    12.12.2024
    Хай "еўрапейцы" спачатку савецкую патрушчаную плітку перад аўтавакзалам памяняюць.
  • жэўжык
    12.12.2024
    Большасьць з гэтых каментатараў, менавіта @airisfinglas2628, @raimundascerniauskas482 і @arturasandriusaitis8832 актыўна пасьвяцца ва ўсіх беларускіх гістарычных каналах на ютубе і адмыслова распальваюць варожасьць паміж літоўцамі і беларусамі. Гэтыя тры асобы пасьпяхова атручваюць інфармацыйную прастору, нібыта гэта іхні асноўны занятак, кар’ера і наогул мэта ў жыцці.
  • Гаспадар Вільні
    12.12.2024
    Дзякуй за каменты летувісаў, добра парагатаў з іх.

    Вельмі прыкра бачыць панове, што летувісы забыліся на свой старажытны герб - мядзьведзь на ланцугу.
  • ???
    12.12.2024
    A zacem vam VKL? Vy uze davno gubernija bratskoj Rozziji.
  •